• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Млын на Сініх Вірах

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Млын на Сініх Вірах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: drama / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Млын на Сініх Вірах

Млын на Сініх Вірах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Млын на Сініх Вірах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Датуецца паводле рукапісу 1957 г. Пастаўлена Беларускім тэлебачаннем у 1959 г. Упершыню ў кнізе “ ” і “ ” змешчаны ў канцы п’есы.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Млын на Сініх Вірах? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Млын на Сініх Вірах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Млын на Сініх Вірах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Караткевіч

Млын на Сініх Вірах

Гераічная драма ў чатырох дзеях, васьмі карцінах

Дзеючыя асобы

Цыкмун Асінскі, млынар – 50 год.

Тэкля Каваль, яго сваячка – 56 год.

Марыся, дачка Цыкмуна – 18 год.

Андрэй Лаўрановіч, студэнт – 20 год.

Віктар Сміхальскі– 24 гады.

Каляда, пісьменнік, старшыня гарвыканкома, потым камісар атрада – 40 год.

Пятро Лаўрановіч, бацька Андрэя, камандзір партызанскага атрада – 42 гады.

Апанас Жаўрук– 56 год.

Пан Елпідзіфор Дзюбка, загадчык музея, пасля “камерсант” – 45 год.

Баба Ерэтычка, самагоншчыца – 48 год.

Высакародны злодзей– няпэўных год.

Трубайла, былы шляхціц – 43 гады.

Граф Адлерберг, камендант горада – афіцэр у гадах.

Бернгард Швальбе, камісар гестапа – 30 год.

Фон Ранцоў, маёр – 32 гады.

Зігфрыд Ільзенвельдэ, гаўптман – 26 год.

Генрых Штаркенфауст, Вольфганг Ламсдорфі Фердынанд Эверт - афіцэры.

Нямецкі ўрач.

Лірнік.

Народ на кірмашы, партызаны, вартавыя, нямецкія салдаты, людскі натоўп на барахолцы.

Дзея адбываецца ў ваколіцах маленькага раённага гарадка, загубленага ў глухіх лясах, у 1941–1942 гг.

Дзея першая

Стварылі вас не для жывёльнай долі, –

Для доблесці і ведаў. Людзі вы!

(Дантэ. “Пекла”. XXVI, 118 – 120)

Карціна першая

Кабінет старшыні гарвыканкома. Вялізны пакой, вельмі светлы, з двума квадратнымі вокнамі, за якімі панарама горада. Звычайнае кабінетнае абсталяванне: вялікі стол, крэслы. Двое дзвярэй: адны налева – выхад, другія направа – у зал. Карта на сцяне. Вельмі ціха і спакойна, але нешта не так, як заўсёды: папера на рэпрадуктары прадзёртая, з адчыненага сейфа на падлогу вывалілася купа паперы, фіранка вырываецца з акна на вуліцу, як сцяг. Відаць, што па пакоях гуляе пройма. Толькі пасля далятаюць здалёк гукі кананады. Ля акна Калядаі Пятро Лаўрановіч. Маўчаць. Кураць. I раптам гучны, злёгку асіплы голас з рэпрадуктара.

Голас з рэпрадуктара. Увага! Увага! Грамадзяне горада! На ўсходняй аколіцы ідуць баі. Палае горад! Палае горад! Грамадзяне горада, усе, хто можа трымаць зброю, ратуйце горад...

Лаўрановіч. Горад вырашылі здаць?

Каляда. Так. Утрымаць няма магчымасці... Жах бярэ глядзець на адступаючых. Чорныя ўсе, раненых вядуць... Немагчыма, ну немагчыма ж без дапамогі, без боепрыпасаў.

Лаўрановіч. А радыё яшчэ трымаецца?

Каляда. Там, напэўна, ужо немцы блізка, але яшчэ трымаецца. Гэта дыктар наш, Ветка, сепаратна сядзіць там... Кажа, што не пойдзе стуль. Яму ўсё добра відаць, вышэйшага месца за радыёвузел у горадзе няма. Зусім дрэнна, браце. На Ленінскай склады палаюць, нехта разбіў, дзе-нідзе грабёж там пачаўся. Напэўна, зладзеі...

Голас. Грамадзяне горада! Калісьці вашы продкі не пусцілі за гарадскія муры Іасафата Кунцэвіча, драпежнага ваўка, навялі на яго гарматы і наказалі пайсці прэч. Будзьце вартымі іхняй славы! Браты! Сёстры! Бацькі! Сыны! Таварышы! Бярыце зброю! Заходняя станцыя ледзь трымаецца.

Каляда. Калі прыйдуць людзі па справе з млынам?

Лаўрановіч. Прызначылі на трынаццаць гадзін.

Каляда. Добра. Пакуль тое будзе, паклічце Дзюбку.

Лаўрановічвыходзіць і вяртаецца з Дзюбкам.

Дзюбкаапрануты старамодна і трохі зухавата, вусы падкручаны, у руках кіёк.

Сядайце, Елпідзіфор Сяргеевіч. Памятаеце нашу размову дзесяць дзён таму? Вы самі бачыце, час наступіў... Вы не камуніст, менавіта таму мы вас і выбралі, менш падазрэнняў. Вы не перадумалі? Не будзеце эвакуіравацца?

Дзюбка.Не, у мяне тут засталося яшчэ шмат экспанатаў. Але, перш за ўсё, дзякуй вам, што дапамаглі вывезці мой музей... Шчыра дзякую. Старажытныя шыферныя прасліцы... меч старасты адроўскага, бронзавы меч, такога і ў Гнёздаве няма... надзвычайныя косткі маманта, карціна Пэна... А вось чучалы пакінулі... мядзведзь, рысь яшчэ. I мая надзвычайная арніталагічная калекцыя. Мне заўсёды не шанцавала. Я, вядома, ад яе нікуды не паеду, так што, калі ласка, я да вашых паслуг.

Каляда. Што б вы сказалі, калі б вам прапанавалі трымаць канспіратыўную кватэру?

Дзюбка.Па прынцыпу: добрага сабаку на прывязі трымаюць? Ну што ж... Я, малады чалавек, маю, вядома, брушка і падобны да бухгалтара, але, мне здаецца, мы падчас той нашай размовы ўсё высветлілі. Так што размаўляць няма чаго. Значыцца, спатрэбіліся мае старыя косці, а я ў такіх выпадках не адмаўляюся тым, што я з большым задавальненнем сядзеў бы ў піўной і піў піва. Піва, вядома, лепей за шыбеніцу, але, як падумаеш, і за піва, нарэшцее, трэба расплачвацца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Млын на Сініх Вірах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Млын на Сініх Вірах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Маці ўрагану
Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах»

Обсуждение, отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.