Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Млын на Сініх Вірах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Млын на Сініх Вірах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Датуецца паводле рукапісу 1957 г.
Пастаўлена Беларускім тэлебачаннем у 1959 г.
Упершыню ў кнізе “
” і “
” змешчаны ў канцы п’есы.

Млын на Сініх Вірах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Млын на Сініх Вірах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каляда. Што гэта ты, бацюхна, так разбушаваўся?

Асінскі.А таго, што сам гадоў дзесяць таму нешта вельмі лёгка пачаў співацца. Вып’ю чарку – і з капытоў. Перад сябрамі сорамна. Ну, Тэкля адшукала траўку. Апетыт да гэтай справы загубіў, але выпіць магу добра. Так што мне мой мужчынскі гонар не дазваляе, каб яе лаялі. Не тараканаў дае, не з вугаля брызгае – лечыць чыстай, сумленнай травой.

Задумаўся.

Каляда. Рознае бывае ў жыцці. Можа быць. Ведаеце, калі будзем жывыя, дык трэба будзе пагаварыць пра гэта, дзе трэба. Не злуйцеся. Калі будзем жывыя, вы мне пра гэта падрабязна раскажаце. Добра? А цяпер хадзем у залу. Стуль пойдзеце чорным ходам, да машыны. А Марысю возьмем па дарозе.

Выходзяць, прапусціўшы ў дзвярах Сміхальскагаі Марысю.

Віктар, хвілін праз пяць будзьце тут, у кабінеце.

Сміхальскі. Добра (да Марысі). Ну нашто, нашто ты гэта прапанавала? Немаведама што могуць падумаць.

Марыся. Віця, не трэба так. Ты ведаеш, я гэта зрабіла не для цябе, мне Андрэя стала шкода. Яму горш, ніж табе. Ты ж такі моцны, вялікі, на ўсякім месцы будзеш добры.

Сміхальскі. А ён?

Марыся. Ён не такі. Ён, ведаеш, вельмі добры, але, напэўна, бязвольны хлопец. Яму там, на млыне, будзе дрэнна, зусім яго засмокча... Ну ведаеш, напэўна, дурная, але я сама не ведаю, чаму я так зрабіла.

Сміхальскі. А я ведаю. Ты маеш да яго прыхільнасць.

Марыся. Віця, навошта ты так! Ты проста яшчэ не ведаеш...

Уваходзіць Андрэйі накіроўваецца да дзвярэй.

Сміхальскі. А я табе кажу, што гэта так. Ты сама не ведаеш. Што ж, мне нічога не застаецца, як падставіць галаву пад першую кулю. I можаш тады думаць пра яго колькі хочаш. I, калі ласка, не плач. Вашы слёзы – вада.

Андрэй (павярнуўся). Слухайце, сеньёр. Вы можаце размаўляць якім хочаце тонам і са мною і з іншымі, але з ёю гэты тон пакіньце.

Віктар. А якое права...

Андрэй. Я маю права сябра дзяцінства.

Віктар. I ўсё???

Андрэй. Так, пакуль што ўсё.

Віктар. Пакуль што? Вось што, малады чалавек, я здзіўляўся высакароднасці вашай і вашага бацькі, але толькі да таго часу, пакуль Каляда не адмовіў вам у вашай просьбе. Цяпер я бачу замест высакароднасці танную спробу адсядзецца ў ціхім месцы і зрабіць выгляд, што гарыш жаданнем біцца.

Марыся. Віця, не трэба.

Андрэй. Ух-х. Вось што, панок. Я буду сядзець там, дзе трэба. I я не баюся цябе, але зараз не такі час, каб даваць нейкаму дурню па твары. Бачыш, вайна.

Пайшоў. Выходзіць Каляда.

Каляда. Вы яшчэ тут, таварыш Асінская?

Марыся. Я зараз пайду. (Пайшла.)

Каляда. У мяне да вас некаторыя пытанні. Вось хлеб, вось колькасць людзей, падлічыце дзённы выхад, патрэбу.

Лаўрановіч (уваходзячы). Таварыш Каляда, там вас нейкая дзіўная дэлегацыя пытае. Прывялі кагосьці.

Каляда. Ну добра, гэта ўжо апошняя справа. Трэба ехаць. Кажуць, што вораг выйшаў на цэнтральную вуліцу. Прасіце іх.

Адчыняюцца дзверы з вуліцы, і да кабінета ўваходзяць чалавек пяць людзейрознага выгляду. Яны вядуць Трубайлу, скруціўшы яму рукі. Перад працэсіяй крочыць дзіўны чалавек, падобны да бацяна, апрануты сціпла, але добра. Манеры ў яго экстравагантныя. Гэта Высакародны злодзей.

Што вам трэба, таварышы?

Высакародны злодзей.Прабачце, але нас нельга назваць “таварышамі”. Мы, як бы мовіць, люмпенпралетарыят, адрынутыя законам і грамадскасцю. Мы, людзі, якія кіруюцца ў сваёй дзейнасці кніжкай, якая называецца КПК, крымінальна-працэсуальны кодэкс. Карацей кажучы, мы – правапарушальнікі.

Каляда. Дзіўная сітуацыя. Але ў чым справа? Што за жарты?

Злодзей. Мы просім у вас увагі, толькі пяць хвілін увагі. Як гэта кажуць, мы не затрымаем вас на час большы, чым трэба на тое, каб узламаць добры сейф.

Каляда. Як бачыце, сейф тут адчынены. Турма зараз не функцыяніруе.

Злодзей. Фі, турма! У мяне ад гэтага слова пабольвае сэрца. Ад такіх недалікатных слоў. Дазвольце звярнуцца да вас хоць аднойчы як сумленным людзям. Ведайце, што і ў бандзюкоў ёсць чуллівае, чулае, уразлівае сэрца. Слухайце, савецкая ўлада нам была як мама родная. Яна лупцавала нас і ставіла ў кут, але бывала, што мы раскайваліся – і яна карміла нас пернікамі. Паслухайце, – хто б тут пакрыўдзіўся? – некалькі месяцаў турмы гэта ж глупства. А немцы, кажуць, будуць расстрэльваць. Гэта ж ціхі жах, гэта антыгуманна. Вы ведаеце, тут грабілі склады. Мы падумалі, што гэты грэх таксама ўпадзе на нашы бедныя галовы. Гэта ж ганьба, калі такое думаюць пра сумленных зладзеяў. I што сказалі б нашы бедныя мамы на тым свеце? Яны б перавярнуліся ў труне. I мы сказалі: “Ша!” Мы сказалі: “Хопіць”. Мы спаймалі аднаго з гэтых бандзюкоў (якое шчасце, што гэта зусім не прафесіянальны злодзей. I ніхто не кіне такі дакор сапраўднаму злодзею, ніхто не запэцкае яго добрае імя), мы ўзялі яго і даставілі вам. А склады мы запалілі, усё адно іх не вывезеш ужо.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Млын на Сініх Вірах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Млын на Сініх Вірах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах»

Обсуждение, отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x