Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Млын на Сініх Вірах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Млын на Сініх Вірах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Датуецца паводле рукапісу 1957 г.
Пастаўлена Беларускім тэлебачаннем у 1959 г.
Упершыню ў кнізе “
” і “
” змешчаны ў канцы п’есы.

Млын на Сініх Вірах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Млын на Сініх Вірах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каляда. Добра. Пра абавязкі даведаецеся паслзя. Пакуль што, ведайце адно, пароль будзе вельмі складаны, запамятайце добра: “Ці не прадасцё што-небудзь цікавенькае? Можа, ёсць старыя фібулы або слуцкі пас (менавіта, пас). Водзыў: многа хочаце, гэтага няма, але ёсць унікальная каптарга. Зноў пароль: гэта значыць металічны кашэль? водзыў: так, з бычынай галавой”. Запамяталі? Добра.

Дзюбка.Чакайце, але з якой прычыны яны будуць пытацца ў мяне такое?

Каляда. Вы будзеце камерсантам, значным камерсантам. Грошы атрымаеце, іх будзе дастаткова. Адкрыеце ўласную краму пад шыльдаю, – трэба нешта вытанчанае, – ну, хаця б так: “Гандаль старажытнасцямі, рэчамі культу, інкунабуламі і прадметамі народнага мастацтва. Камерсант пан Е. С. Дзюбка”.

Дзюбка (абурыўшыся). Не, браткі, і ракаў не хачу, і ног не мачу. Я ў прынцыпе супраць прыватнага капіталу. Я разумею, трэба, каб хадзілі людзі, але чаму б мне не стаць, ну лудзільшчыкам, ці што. Я ўмею.

Каляда. Чалавек павінен працаваць па свайму густу. Каго здзівіць, што былы загадчык музея адкрыў гандаль старажытнасцямі. Грошы будуць. Вы будзеце мець магчымасць раз’язджаць па вёсках дзеля скупкі, ездзіць нават у вялікія гарады. Як жа, камерсант, паважная асоба. Будзеце запрашаць нямецкіх афіцэраў у госці, задавальняць іх, калі нам будзе патрэбна.

Дзюбка (менш рашуча). Гандляваць свяшчэннымі для мяне прадметамі? Не, не буду. Ды і скуль я іх дастану?

Каляда. Не турбуйцеся, гандляваць вы будзеце падробкамі. Мы паклапаціліся, яны ў вас будуць. Вы ведаеце пра калішнюю калекцыю Сіпайлы?

Дзюбка.Гэты блюзнір! Гэтае падла! Добра ведаю. Мы з ім спрачаліся дваццаць пяць год таму, ён думаў, што калі ён багатыр, дык ён мае добры густ. Трасца ў яго была, а не густ! Яму перакупшчыкі спіхнулі на дзесяць тысяч без малога самых грубых падробак, якія я бачыў. К-калек-цыянер!

Каляда. Дык вось, гэтыя падробкі, калі Сіпайлу выселілі з маёнтка, ляжалі ў фондах драмтэатра, для гістарычных драм. Цяпер яны будуць у вашай краме.

Дзюбка.Я пратэставаў – не слухалі. Такую дрэнь нельга было нават на сцэне ўжываць замест сапраўдных рэчаў.

Каляда. Добра, добра. Я думаю, што для вас гэта будзе дадатковай радасцю: збыць у іхнія рукі такое. Ну як, згода?

Дзюбка (амаль згаджаючыся). Эканаміст з мяне дрэнны, таварыш Каляда. Я вексель з жырафам блытаю. Прагандлююся ўшчэнт. I тут мне не шанцуе.

Лаўрановіч. Ну вось тады і будзеце лудзільшчыкам. Гэта будзе нават зусім натуральна: банкрут Дзюбка, былы антыквар, зараз лудзільшчык.

Дзюбка.Кінь ты, Пятро, свае жартачкі... Ну... добра ўжо, няхай. Буду камерсантам. Усім быў, а гэтага – не, не было. Я, таварыш Каляда, няўдачнік.

Каляда. Галоўнае: маўчанне, канспірацыя, трываласць.

Дзюбка.Я ўсвядоміў. Можаце спадзявацца.

Каляда. Пакуль што пабудзьце тут... 13.00. Напэўна ўжо прыйшлі (ідзе да дзвярэй і адчыняе іх). Заходзьце, таварышы.

Уваходзяць Цыкмун Асінскіў танным шэрым гарнітуры, Марыся, за ёю Сміхальскі, малады чалавек у добрай вопратцы, трохі пасля – Андрэй Лаўрановіч.

Сядайце. Паразмаўляем у цеснай кампаніі. Вы згадзіліся застацца тут, таварышы...

У рэпрадуктары нешта трэснула.

Голас: Грамадзяне горада! Добраахвотнікі толькі што адбілі атакі ворага на Заходнюю станцыю. Становішча там стабілізавалася. Мы падпалілі склады ля могілак цягнікоў. Агонь выкурыў фашыстаў з могілак. Зараз на радыёстанцыі таварыш са штаба таварыства садзейнічання авіяцыі і хімічнай абароне. Ён просіць перадаць: вораг насядае з боку ракі, вораг насядае з боку ракі. Трэба затрьмаць яго, пакуль са станцыі не вывезуць апошніх эшалонаў з жанчынамі і дзецьмі. На дапамогу, людзі! Бярыце зброю хто можа.

Лаўрановіч. Як ты сабе хочаш, Каляда, але гэта ганьба. Армія адышла, а зараз стрымліваюць ворага пацаны, героі ў кароткіх портках. Сорам! Дзеці торкаюць салдатам дулі пад нос.

Каляда. Не трэба, Пятрусь... Што ж паробіш, калі нельга. Відаць, замала сілы.

Голас. Г – 745 – 934 – 88 – 5641

Лаўрановіч. Шыфроўкі нашы.

Голасяшчэ некаторы час агалошвае лічбы, усе пасуровелі.

Каляда. Што ж, таварышы. Вы ведаеце, у чым справы. Ад станцыі Чорны Бор цягнецца пушча. Мы, пакуль што, прайгралі адкрыты бой, армія пакіне горад і адыдзе, можа, аж за Дняпро. Не хачу вас пужаць, але становішча цяжкае, і, невядома, можа, нават цэлую зіму давядзецца людзям сядзець у лесе. А галоднага, хоць бы ён быў героем, можна забраць голымі рукамі. Нам патрэбен хлеб, шмат хлеба. Сёе-тое ў нас ёсць, вывезлі з элеватараў у лясныя сховішчы. Але адным збожжам не абыдзешся, на сялянскія жорны яго не змелеш. Патрэбен млын. I вось мы вырашылі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Млын на Сініх Вірах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Млын на Сініх Вірах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах»

Обсуждение, отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x