Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Млын на Сініх Вірах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Млын на Сініх Вірах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Датуецца паводле рукапісу 1957 г.
Пастаўлена Беларускім тэлебачаннем у 1959 г.
Упершыню ў кнізе “
” і “
” змешчаны ў канцы п’есы.

Млын на Сініх Вірах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Млын на Сініх Вірах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каляда (стрымліваючы ўсмешку). Што вас штурхнула на гэта?

Злодзей. Ведаеце, аднойчы былі ў вёсцы перавыбары старшыні. Калі перавыбралі, устаў вясковы злодзей і папрасіў, каб перавыбралі і яго. Ён сказаў: “Я ўкраду кавалак сала – кажуць, што я ўкраў дзежку. Я ўкраду пуд дзерці – скажуць, што я ўкраў мех крупчаткі. Перавыбірайце”. Ведайце, нам было б вельмі прыкра, каб з-за гэтага булахоўца і пагромшчыка, з-за гэтае контры наша імя зазнала б ганьбу.

Каляда. Добра, Дзякую вам... таварышы. (Да звязанага, рэзка.) Прозвішча.

Трубайла (ганарліва). Трубайла, шляхціц.

Каляда. Чаму вы рабавалі?

Трубайла. Чалавек, род якога прыгадваецца ў Гарадзельскім прывілеі, не будзе адказваць хаму.

Каляда. Ну й дапатопная істота! А што, Гарадзельскі прывілей даў вам прывілею і крамы рабаваць таксама?

Трубайла. Гэта вы нас зрабілі зладзеямі.

Злодзей. Ша, паклёпнік!

Трубайла. Вы зрабілі нас рабаўнікамі. Дзе мае пяцьдзесят валок? Дзе маёнтак дзедзіч маіх?

Каляда. Значыцца, пяцьдзесят валок было? Ну, тады ў вас па рабаванню досыць даўняя практыка.

Трубайла. Жартуеш, пшэклёнта халера? Нядоўга вам жартаваць. Хутка вас – варам, як непатрэбных шчанюкоў... За наш край!

Каляда. I яшчэ, напэўна, за беларуса сябе лічыць. Беларусы сваёй мовай размаўляюць. I яны не рабуюць, яны зараз па лясах. Табе і азёрны твой край толькі тады патрэбны і добры быў, калі на тваіх валоках пейзане ў стракатых анучках жыта жалі.

Адвярнуўся.

Злодзей. I што рабіць з гэтым дэгенератам, скажыце, добрыя людзі?

Каляда. Вызавіце чалавека з варты. Няма чаго з ім валаводзіцца, расстраляць (павяртаецца).

Віктар (ціха). Вось лічбы. Млын на Сініх Вірах можа пракарміць некалькі тысяч чалавек. (Трубайла прыслухаўся.) Думаю, што, калі я зраблю нешта вартае, вы перавядзеце мяне з Звініцкае пушчы ў іншае месца. Мне ўсё ж не імпануе суседства з Чарнабогамі.

Трубайлапрыслухоўваецца.

Каляда. Тут не месца гаварыць пра гэта, Віктар. З млына вы пойдзеце тады, калі прыкажуць.

Уваходзяць двавартавыя. Бяруць Трубайлупад рукі.

Трубайла. Свалота! Куды вы схавалі наш ціхі край! Паркі нашы высеклі, палацы нашы запаскудзілі!

Каляда. Ты маўчы, ты на новую Беларусь смярдзючае джала не высоўвай. Воўк.

Трубайла. Нічога, мы вас вылегчаем. Каціцеся адсюль, сабачыя сыны, чырвоная падла!!! Чака-айце. Наш час прыйшоў!

Трубайлувыводзяць, выходзіць за вартавымі і дэлегацыя.

Злодзей. Бывайце здаровы, таварыш старшыня. Я думаю, што гэта ўсё хутка скончыцца, і мы з вамі яшчэ пабачымся, калі я, вядома, буду на волі.

Каляда. Бывайце.

Уваходзіць Лаўрановіч.

Лаўрановіч.Машына чакае. Выбух непадалёку.

Каляда. Пачакай, давай пасядзім. Вось быў я, браце, пісьменнік, дрэнны пісьменнік, не хапала ўсведамлення самага важнага, у гарвыканкоме больш быў да месца. I раптам звалілася гора: гарады палаюць, дзеці маленькія без хлеба, без бацькоў. Сакратара гаркома бомбай напавал, партызаншчына на нашы плечы ўпала. Добра, хоць цябе з вобласці прыслалі. Дзе тая былая цішыня. Але які народ! Асінскі гэты, знахарка, Ветка наш. I нават зладзеі гэтыя, язык не паварочваецца іх так назваць. I я ведаю, чаму гэта. Мы хлябнулі за дваццаць год сапраўднай волі. I нас з кожным годам будзе ўсё больш і больш немагчыма загнаць у калішнюю цемру. Як бы гэта ні было газетна і банальна, але шлях ад кувалды да аэраплана – гэта велічна. Не, не так я буду пісаць, калі давядзецца. З сэрцам, з болем, са шчырасцю вялікай.

Блізкі выбух.

Лаўрановіч. Час ехаць.

Хутка ўбягае адзін з вартавых. На твары ягоным кроў.

Вартавы. Таварыш Каляда, выбухам забіты Рубанаў... Словам... арыштаваны скарыстаў момант і ўцёк.

Каляда. Ну і трасца яго матары. Бандзюк звычайны. Хадзем, Лаўрановіч. Час ехаць.

Накіроўваецца да дзвярэй, у гэты час зноў выбух, і, як бы ў адказ, загаварыў рэпрадуктар. Усе спыніліся.

Голас. Увага! Увага! Жыхары горада. Хто мае магчымасць – пакідайце горад. Немцы ўзялі Заходнюю. Апалчэнцам ля прычалаў трэба адыходзіць, іх могуць адрэзаць.

Каляда. Што ён робіць, вар’ят! Могуць вузел адрэзаць.

Лаўрановіч. Ён не пойдзе. У яго жонку забіла. Памятаеш, як калісьці смяяліся. Важна так кажа: “Чытаў аб’явы дыктар Ветка”. Што яшчэ акрамя аб’яў, чытаць даводзілася? Сёння, можа, ўпершыню адчуў сябе сапраўдным дыктарам, на сваім месцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Млын на Сініх Вірах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Млын на Сініх Вірах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах»

Обсуждение, отзывы о книге «Млын на Сініх Вірах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x