Уладзімір Караткевіч - Лебядзіны скіт

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Лебядзіны скіт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лебядзіны скіт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лебядзіны скіт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лебядзіны скіт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лебядзіны скіт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Караткевіч

Лебядзіны скіт

Даўным-даўно дзень аднойчы ўзышоў не ў сонечным святле, а ў зараве пажараў і чорная копаць паняслася на захад. Гэта рознапляменныя орды ўладара Батыя пайшлі навалай на рускую зямлю. Ішлі, грымя зброяй, кумыцкія сотні, ехалі ў чорных даспехах цёмнікі перад радамі татарскіх палкоў, ехалі на вярблюдах белатварыя жыхары Харэзма, а ззаду іх валакліся вялізныя хурманкі з нарабаваным дабром і белавалосымі паланянкамі. Усё шло як трэба: вучні жрацоў авалодвалі чарамі ў час малпы, іржалі коні, брахалі сабакі ля прапахшых дымам кібітак, гушкалі жанчыны мурзатых дзяцей, якія сачылі касымі вачыма за адбіткам пажару на крывых мячах сваіх бацькоў. Наперадзе яны сустракалі зялёныя палі, хаты ў садах і стракатыя гарады, а ззаду пакідалі толькі чорную пустэчу, па якой як жадаў хадзіў вецер, узнімаючы сталбы попелу. І болей нічога не заставалася на калісьці зялёнай зямлі.

Хмарамі нясліся стрэлы, пыл гарадоў дасягаў неба, жадныя рукі хапалі каляровыя рантухі [1] Шаль. , табін [2] Гатунак едвабу. , саф'янныя кабці [3] Абутак. , вопратку з каразеі [4] Тонкае сукно. і фалендыша [5] Гатунак тонкага сукна. , буркацелавыя [6] Парча. рызы папоў і глядзелі на вагонь з затоенай ухмылкай касыя вочы іх уладара. І была абдзёрта зямля балотнай Русі ўшчэнт. Тысячы палонных валакліся на валасяных арканах за канямі, і няма каму было плакаць над руінамі, бо ўся пустая стаяла зямля. І калі яны павярталіся назад — каням іхнім не хапала корму, і шмат якія падалі, і хан разаслаў у розныя бакі сваіх нукераў, каб пашукалі яны пашы для жывёл. Трое не знайшлі нічога, а чацвёрты сказаў, што ён бачыў на поўдзень возера і лясы вакол яго і зялёныя лугі. І толькі стаўшы там, пабачылі на беразе возера скіт, змётаны з шэрых бярвенняў, ля якога завіхаўся нейкі старац.

Хан сам пажадаў паглядзець на рускага дэрвіша, а той, калі пабачыў яго, не затрымцеў ад жаху, а спакойна сказаў:

— Мусіць, гэта свету канец прыходзіць, што такі твар бачу я.

— Так, адказаў хан, у якога бровы былі падобны ляжачай сабаке, а вочы ззялі, быццам іржавая сталь, я, хан Бату, нясу на зямлю смерць, і хіба вам, лягушатнікам, змагацца са мною. Калі хто паспрабуе я знішчу яго. Калі хто не гнецца перада мною я раблю яму хрыбет мяккім, падзяліўшы яго на дзве паловы. Літасціва гэта?

І паэты яго пачалі славіць, толькі п'яненькі паэта Юсуфі сказаў, качаючыся ў сядле:

— Калі ўспыхнуў згарыш, калі нарадзіўся памрэш. Куды падзенуцца тагды, хан, твае скарбы. Што ты возьмеш з сабою і што пакінеш на зямлі, акрамя гары чарапоў.

— А што пакінеш ты, слімак? весела спытаў хан.

— Песню, адказаў п'яны Юсуфі. Далібог, гэта лепшая спадчына сумленная песня. Зараз яны пяюць хвалу табе, заўтра іншаму, а яшчэ праз пяцьсот год, а можа, і раней, люд будзе клясці цябе за тое, што ты вёў яго гэтым шляхам, поўным крыві і стогнаў. Што скажаш тагды ты, які заваяваў палову зямлі, не пасадзіўшы на сваёй нават рэпы і задаволіўшыся той часткай яе, якая пасыпецца табе ў твой мёртвы рот.

Хан зарагатаў:

— Пакуль што я прымушаю другіх есці зямлю, бо што такое народ. Народ гэта статак, у якім кожная жывёла думае толькі аб тым, каб есці другіх і не быць з'едзеным. Глядзі, гэтых людзей мы пабралі ў палон, і яны хутка забудуць мову сваю і сваю зямлю. Яны памерлі ўжо.

— Не, сказаў Юсуфі, яны яшчэ не нарадзіліся.

— І не народзяцца ніколі, сказаў Бату, бо мы павалачэм іх у свой стэп, як павук муху, і дзеці іх памруць рабамі.

П'яны Юсуфі глянуў на яго са смехам:

— Хан, ты не ўласны гэтага зрабiць. Хiба ты забыў старую прыказку: "Дзiцёнак раджаецца ад матары, а памiрае за народ". Калi адно толькi калена застанецца ад народа дык i ад яго пойдзе ён жыць.

І адказаў хан:

— У гэткака люду? Саромся. Іхнія "каназы" цураюцца сваёй мовы, іх папы брахлівыя сабакі, у людзей яго, як у птушкі, адно жаданне набіць свой валляк.

— Э, ды што гаварыць з вар'ятам, сказаў п'яны Юсуфі, птушкі любяць волю.

— Паспрабуем? спытаў хан. Вось стаіць чалавек, які не прарок і не цудатворац. Спытаемся ў яго, што яму болей даспадобы: развешаць вантробы свае па гэтых ялінах і выратаваць сваіх людзей альбо наадварот.

Юсуфі плюнуў і змоўк, а хан звярнуўся да старыка з тым жа пытаннем. Той сказаў панура:

— Калі ты сапраўды пусціш гэтых людзей я гатовы да смерці.

— Ч аму "сапраўды"? Хіба я зусім не маю чэсці?

— А хіба мае яе воўк, які забраўся ў статак. Ты не маеш чэсці, бо не верыш ва ўласную сілу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лебядзіны скіт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лебядзіны скіт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Лебядзіны скіт»

Обсуждение, отзывы о книге «Лебядзіны скіт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x