Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Караткевіч

Эсэ

Saxifraga

Некалькі год назад у нашай кінагрупе, што здымала ў Крыме мой фільм, выдаўся вольны дзень. Я выпрасіў на той дзень у нашага дырэктара аднаго з чатырохногіх артыстаў — а менавіта асла — і накіраваўся на ім у горы, на Яйлу. Хацеў бы я, вядома, сказаць, што выклянчыў не асла, а каня. Гэта было б куды больш рамантычна: вылазка на кані ў горы. Але праўда ёсць праўда — сябрам маім быў не скакун з сімферопальскай плембазы, а звычайны, буравата-мышасты і даўгавухі, баечны герой.

Я адчуваў сябе не вельмі здаровым, кепска спаў і пабойваўся, што мае жылы не вытрымаюць падарожжа на сваіх дваіх. Але я не мог і ўявіць, наколькі горшае будзе падарожжа на маім "таварышы і верным слузе" з яго ўпартасцю і калатлівым трушком.

Спачатку паабапал сцежкі цягнуліся карлікавыя лаўры, пасля вінаграднікі і шэрыя, заімшэлыя пліты таўрскіх магіл. Пасля пайшлі дубы. А потым зніклі і яны і пачалося царства каменю і травы, а найболей голага каменю.

Зранку з Яйлы спаўзлі, нібы снег, лавіны аблокаў, але пасля, відаць, вецер сагнаў іх, і яна адкрылася, урэшце, з усімі сваімі роўнядзямі, праваламі і морам, што, наўскос перакуленае, ляжала перада мной: далягляд на ўзроўні вачэй, а пад нагамі — кроў ледзянее — бездань.

Я глядзеў на ўсё гэта, на пульхныя падушкі нейкіх раслін і амаль пакутліва ўспамінаў — а што такое знаёмае нагадвае мне ўсё гэта?

I раптам успомніў.

Вось і ўлюбёных паэтамі лаўраў
I пышных магнолій не ўбачыш,
.
Толькі зямлячак бялюткіх сустрэнеш, бярозак…
.
Потым не стала іх.
.
Суха, нідзе ані былкі, усё задушыла каменне,
Нібы давеку турма.
.
Душна… ні кроплі вады… гэта ўсё нібы шлях у Нірвану,
Смерці ўсеўладнай краіну…

Успамінаючы ўсё гэта па радку, па слоўцу і, вядома, па-ўкраінску, я зразумеў, чаму такі мне знаёмы гэты краявід, што гэта за расліны, нават успомніў, што калісьці бачыў у Масандры іхняе пышнае цвіценне пад ліванскімі кедрамі.

Кветка вялікая, гожая, свежасць пялёсткаў раскрыла,
Кроплі расы самацветамі ззялі на дне.
Камень прабіла яна, той камень, што ўсё перамог,
Што задушыў і магутнасць дубоў,
I цярноў непакорнасць.
Гэтую кветку вучоныя людзі завуць saxifraga.
Нам, паэтам, гадзіцца яе называць — ламікамень
I шанаваць яе болей за пышныя лаўры [1] Тут і далей пераклады мае. — У. К. .

I вось тут, на Яйле, над безданню і бязмежным морам, калі я згадаў гэтыя радкі, пазнаў усё, што вакол, — паўстаў у маёй душы той даўно ўсімі забыты дзень, калі рвала на валынскіх палетках валошкі шэравокая русявая дзяўчынка, будучая вялікая паэтэса, будучы гонар Украіны.

…Сто гадоў назад, 25 лютага 1871 года. Маці — украінская пісьменніца Алена Пчылка, з Драгаманавых. Бацька, Пятро Касач, галава з'езду міравых пасрэднікаў у Наваград-Валынскім. Матка выпеставала здольнасць і ўкраінскае сэрца. Бацька даў не толькі вонкавыя рысы, але і дабрыню бязмежную, цярплівасць, паблажлівую лагоднасць, сілу волі, бескарыслівае сумленне, крайнюю прыстойнасць, здольнасць хутчэй моўчкі пакутаваць самому, чым прыносіць пакуты іншым, і велічэзную павагу да годнасці чалавечай, хай бы сабе гэта была і годнасць малога дзіцяці.

Аксана Сташэнка, дачка М. Старыцкага, піша: "Пятро Антонавіч паходжаннем з паўночнай Чарнігаўшчыны, ледзь не з Беларусі, хоць і лічыў сябе ўкраінцам, але ўкраінскаю моваю размаўляў дрэнна…" Вонкава суровы, ён мог і накрычаць, але ўсё роўна рабіў як лепей людзям. Паны крыўдавалі, што ён псуе сялян, заўсёды стаючы на іх бок, але ў спрэчках між сабою ўсё ж бралі трацейскім суддзёй заўсёды яго, ведаючы, што са шляху крыштальнага сумлення яго не зверне і цар.

Гэты чалавек, пакуль быў жывы, падбіраў кожную саломінку перад дачкою на нялёгкім яе шляху.

…Нейкія сем вёрст на ўсход ад Ковеля. Вёска Калодзежнае. Вялікі дом Касачоў немцы разабралі на бліндажы, і ў мой час яго толькі збіраліся аднаўляць, але ясна свяціўся на фоне дрэў "Лесін бяленькі дамок", пабудаваны бацькам, каб дзяўчо магло працаваць. Чатыры акенцы. Веранда. Мезанін, што выходзіць на маленькі балкон. Тут кожны год святкаваліся шаўчэнкаўскія гадавіны, ставілася лялечная п'еса пра Кармелюка, тут стаяла фартэпіяна, якому прысвечана кранальная элегія, тут пісаліся многія з ранніх вершаў. Першы яе верш, які дайшоў да нас, быў напісаны ў дзевяцігадовым узросце. Тут дзесяцігадовая дзяўчынка запісала два тоўстыя сшыткі народнымі песнямі. Сюды нелегальна прыязджаў з-за мяжы Іван Франко: пагаварыць з бацькамі, адпачыць, палавіць уюноў. Тут вялізны свет палескай фантазіі ўпершыню нарадзіў тыя вобразы, што пазней так ярасна будуць зіхацець у славутай "Лясной песні". Тут нарадзілася душа дзяцей, усё тое, што прымусіць іх, і ў тым ліку Лесю, лічыць, што "мы не чарнігаўскія і не палтаўскія, а мы палешукі". I адчуванне гэтай еднасці з Палессем будзе глыбокае, як возера Нячымнае ("нічым не дастаць дна"), ля якога жыў пасечнік Леў. У яго гасцявалі дзеці, і ён пазней стаў прататыпам "дзядзькі Льва" з "Песні".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x