Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свет "Лясной песні" ўвесь створаны незвычайным палескім чалавекам. Свет утопленых няшчаснай маткай Пацярчат, свет Пералеснікаў, якія лётаюць з пажарам асенняй лістоты, запальваючы дрэвы, неўтаймоўны свет Тых, што рве грэблі, свет страснай вясновай вады і дранцвеючага снегу.

Свет кахання і вечнага пачуцця, абуджэння лесу і зязюлі, што адказвае жалейцы. I Маўка — прырода, Маўка — зямля, Маўка — песня, за здраду якой трэба плаціць.

Я не ведаю лепшага ў гэтым жанры. Бо гэта не п'еса, не драма, не феерыя нават, а вялікая паэма жыцця гэтай лясной і вадзяной зямлі.

Ідзе згасанне. Егіпет, дзе знаёмае арабскае дзіця, трапіўшы ў скрутны стан, крычыць пад яе акном: "Мама… я — труба! Ратуй!" Чорна-чырвоны, крывава-чырвоны, аранжава-ліловы хамсін з яго пылам і нясцерпнай спёкай. I непазбежныя ў такім стане думкі аб марнасці жыцця, якія выклікалі накіды няскончанага твора "На прадмесці Аляксандрыі…". Паміраючы, ужо ў Кутаісі, яна дыктуе маці нібы канспект гэтага твора ў ліпені 1913 года.

…Нельга не думаць, што яе скарбы таксама гінулі. Нельга не думаць, што яна не ведала пра тыя бездані, якія раскрывала людзям.

1 жніўня 1913 года ў Сурамі ўпаў апошні ўдар.

…Над свежай магілай дачкі яе маці піша Вользе Кабылянскай:

"Такі велічны агонь перастаў гарэць, такі высокі і тонкі інтэлект перастаў жыць, думаць, працаваць! Нібы ветрам здзьмухнула гэтую прыўкрасную, гэтак багата абдараваную істоту!.. Нашто так вядзецца на свеце?! I як могуць людзі верыць у нейкі мудры, вышні род думкі, нейкай усеаруднай сілы, бачыўшы такія з'явы? Каму, нашто патрэбная была перадчасная смерць гэтага прыўкраснага чалавека — і яшчэ сярод такіх пакут?.."

Гэта былі не апошнія пакуты, хоць астатнія ўжо не абыходзілі яе. Астатнія зрабілі людзі. Толькі ці людзі?

Вагон з труною. Кіеў. Катафалк, запрэжаны парай коней, спыняецца на хвіліну ля дома № 97 на Марыіна-Благавешчанскай (цяпер Саксаганскага), а пасля вырушае ў бок Байкавых могілак.

Яшчэ некалькі год назад я любіў сядзець там, ля сціплага помніка маладой жанчыне, што ўсперлася локцем на стос кніг. Зялёны цень бег па каменным, але адухоўленым абліччы.

Але тады, у 1913 годзе, нават да гэтага помніка было як да неба.

…I тут не пакінулі ў спакоі. Паліцыя хацела здзерці з труны чырвоную кітайку. Ход іхняй прымітыўнай

думкі аднавіць лягчэй, чым міргнуць: "Калі ў сэнсе рэвалюцыі — пагана, а калі як забітых казакоў на

крывалі калісьці — таксама не лепей, калі не горш". Зняць кітайку не дазволіў свяшчэннік. Хай будзе

блаславёна яго безымянная памяць, хаця б толькі за гэты ўчынак:

— Працэсія ідзе, то ніхто хай не ўмешваецца да прыкрас на труне.

Забаранілі несці на руках труну і вянкі, забаранілі прамовы і спевы, нават "Вечную памяць". Хацелі скіраваць картэж па пустых вуліцах.

I ўсё ж, не тры разы, як звычайна, а да самага канца людзі спявалі і спявалі тую "Вечную памяць".

…Я думаю зараз, што гэта не хвароба шматавала і катавала беднае яе цела, а той цмок, тая прымара, той змей-полаз, "спрадвечна пераможаны, але не пахаваны", які віўся навокал ля зямлі і ўсіх земляў і сціскаў іх, "хочучы задушыць".

Усё яе жыццё было — барацьба супроць "Таго, што ў скале сядзіць", супроць усіх тых мёртвых і мярцвячых, хто хацеў бы пустэляю бачыць свет, супроць тых, хто не паважае чужога, а таму бацьку

роднага і маці здатны выгнаць з торбаю ў белы свет, супроць тых, хто ўсё жыццё хацеў, нібы ў Маўкі з

"Песні", здзерці з яе грудзей і пажэрці галінку чырвонай каліны, родную зямлю.

Яны і павялі яе

…ў далёкі край,
ў нязнаны край, дзе ціша цёмных водаў
спіць, як спакой вачэй змярцвелых, цьмяных,
маўкліва скалы там стаяць над імі,
нямымі сведкамі падзей, што ўмерлі.
Спакойна там: ні дрэва, ані зелле
не шалахціць, не навявае мараў,
здрадлівых тых, што не даюць паснуць,
ніякіх песняў не даносіць вецер
аб недасяжнай волі; не гарыць
зніч пажыральны; вострыя маланкі
ламаюцца аб скалы і не могуць
прабіцца ў крэпасць цемры і спакою.

Здавалася б, усё — камень. Але і адтуль далятае і далятае да нас голас пра попел, які

…вернецца, ў родную ляжа зямліцу,
разам з вадой там узросціць вярбіцу —
стане пачаткам тады мой канец.

Так сталася. Яна зламала гэты камень. Цаною свайго кароткага, няшчаснага і шчаслівага жыцця. Цаною скону і цаною існавання вечнага ў памяці народнай. Страшны, зайздросны лёс.

Маладая жанчына супроць усёй чыгуннай сілы з усім яе апаратам дзікага самавольства, тупасці і жандарскага свінства. Выйшла і перамагла. Не магла не перамагчы. Бо што такое свінская сіла супроць сілы вялікага духу?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x