Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяніc Марціновіч

Жанчыны ў жыццi Уладзiмiра Караткевiч

Літаратуразнаўчыя даследаванні і артыкулы

© Марціновіч Д. А., 2018

© ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”», 2014

© Распаўсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Раздзел І. «Донжуанскі спіс» Караткевіча

Ад аўтара

Агульнавядома, што большая частка твораў сусветнай літаратуры стваралася мужчынамі. Прызнанне творчых здольнасцей жанчын (Жорж Санд, Шарлота Брантэ, Маргарэт Мітчэл і іншых) з’яўляецца хутчэй выключэннем, чым правілам. Але прыхільнікі літаратурнага «патрыярхату» забываюць, што ўсе найлепшыя «мужчынскія» творы былі напісаны пра жанчын і дзеля жанчын. Іх партрэты і вобразы, узаемнае каханне ці халодная абыякавасць натхнялі пісьменнікаў на стварэнне шэдэўраў.

Так, славутых муз мінулых вякоў даўно няма на свеце. А каханыя шэрагу вядомых творцаў ХХ стагоддзя набліжаюцца да восені свайго жыцця. Але пісьменнікі зрабілі ім самы лепшы падарунак: пакінулі для нашчадкаў іх прыгажосць, радасць і ўсмешкі. А таксама ўзялі за сабой у вечнасць гераінь, прататыпамі якіх сталі музы. Цяпер наша задача – пакінуць у чытацкай памяці іх сапраўдныя імёны і жыццёвыя лёсы.

Тэмай «Донжуанскага спісу» я зацікавіўся даўно, калі яшчэ быў ліцэістам. Аднойчы за лета прачытаў запар два творы Караткевіча: спярша аповесць «У снягах драмае вясна», а потым раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць»). Заўважыў, што ў абодвух творах дзейнічаюць гераіні з аднолькавымі імёнамі (Алёнка) і, самае цікавае, супадае шэраг дэталей і сітуацый. Паколькі аўтар двойчы напісаў пра адно і тое ж, узнікла здагадка: а раптам гэтыя падзеі адбываліся з Караткевічам у рэальным жыцці? У выніку захацелася даведацца, якія асобы былі прататыпамі Алёнак, таму пачаў разблытваць гэтую гісторыю. Вынікам пошукаў зрабіўся мой першы артыкул «Паляванне на Алёнку», надрукаваны ў часопісе «Маладосць» у верасні 2004 года. Патрэба адказаць на пытанне, ці існавала нейкая рэальная асоба, якая хавалася за імем Алёнка, стала першым штуршком да даследавання. Потым гэтая тэма адышла на другі план.

Яшчэ адным штуршком стала інтэрв’ю Ніны Молевай, прататыпа галоўнай гераіні рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі», змешчанае ў 2009 годзе ў газеце «Комсомольская правда в Белоруссии». Некаторыя факты пра Караткевіча, выказаныя Молевай, відавочна не адпавядалі рэчаіснасці, што не магло не выклікаць пратэст.

А трэцюю падказку я атрымаў у 2010 годзе, калі ўпершыню трапіў у Кіеў, дзе Караткевіч вучыўся ва ўніверсітэце. У яго паэзіі, асабліва ў зборніку «Матчына душа», прысутнічала шмат вобразаў гэтага горада, згадак пра пэўныя мясціны. Раней яны ўспрымаліся як абстракцыя. Але, убачыўшы ўсё на ўласныя вочы, літаральна натхніўся духам Кіева і вырашыў працягнуць сваё даследаванне.

Між тым набліжалася 80-годдзе з дня нараджэння Караткевіча. Таму ўзнікла ідэя ўдакладніць звесткі, змешчаныя ў «маладосцеўскім» артыкуле, і па магчымасці знайсці новыя факты. Шукаючы падрабязнасці пра лёс «Алёнкі», завітаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, дзе захоўваліся лісты Караткевіча да Юрыя Гальперына. Іх урыўкі на пачатку 1990-х гадоў друкаваліся ў часопісе «Нёман», але большасць фактаў былі невядомыя для чытачоў.

З архіўных матэрыялаў пачалі ўсё больш поўна і рэльефна высвятляцца пэўныя абставіны біяграфіі пісьменніка. Стала зразумела, што не здолею абмежавацца адным артыкулам пра «Алёнку» (надрукаваны ў лістападзе 2010 года ў нумары газеты «Літаратура і мастацтва», што быў прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Караткевіча). У лютым наступнага года на старонках таго ж выдання з’явіўся цыкл публікацый, прысвечаных складаным узаемаадносінам Уладзіміра Караткевіча і Ніны Молевай. А калі ўзнікла ідэя скласці кнігу, спецыяльна для выдання дапісаў раздзелы пра іншых асоб, у якіх быў закаханы пісьменнік, каб атрымаўся цэласны, завершаны твор.

У маі 2012 года выйшла кніга «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Попыт на выданне сярод чытачоў, а таксама новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню новай кнігі, якая грунтуецца на матэрыялах першай, але істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.

Асобныя часткі кнігі, а таксама артыкулы, змешчаныя ў другім раздзеле, друкаваліся на старонках штотыднёвіка «ЛіМ», часопісаў «Маладосць», «Роднае слова» і «Полымя», на сайце грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Аўтарскі пераклад на рускую мову першага раздзела кнігі выйшаў у часопісе «Нёман». Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць тагачасным галоўным рэдактарам выданняў Алесю Карлюкевічу, Раісе Баравіковай, Міхасю Шавыркіну, Міколу Мятліцкаму і Алесю Бадаку за публікацыі, супрацоўнікам і рэдактарам Ціхану Чарнякевічу, Міраславе Шавыркінай, Ігару Запрудскаму, Алене Мальчэўскай і Віталю Рыжкову – за падрыхтоўку матэрыялаў да друку. Электронныя версіі артыкулаў размяшчаліся на асабістым сайце аўтара www.martsinovich.of.by, некаторыя з’яўляліся на галоўнай старонцы партала TUT.BY. Вялікі дзякуй яго супрацоўнікам, асабліва – Наталлі Ціплаковай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x