Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пэўны час хлопец з дзяўчынай былі толькі сябрамі:

«Я і думаць не мог назваць яе другам,
Толькі песняй таемнай часам звінеў,
Але я зрабіў ёй аднойчы паслугу,
І яна палічыла другам мяне».

(«Ліста нямае»).

«Она была моим хорошим другом», – сцвярджаў Караткевіч у лісце да свайго сябра Юрыя Гальперына (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). Дзякуючы гэтаму ён атрымаў магчымасць заходзіць да яе ў госці.

У ліставанні Уладзіміра з сябрамі-студэнтамі, якое захавалася ў ЦНБ у выглядзе цыдулак, захоўваецца наступнае паведамленне: «Пароходу “Владимир Короткевич” от подводной лодки “Светлана”. Плачевно подымаюсь на небо. Ни учебника, ни жизни. Живу, сдаюсь. Настроение ужасное. 15/ІХ 50 г.» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 3). Дзеля аб’ектыўнасці, у мяне пакуль няма доказаў, што Святлана, якая падпісала цыдулку, – тая асоба, пра якую вядзецца гаворка. Але гэты маленькі ліст ідэальна адлюстроўвае час, калі адносіны Уладзіміра і дзяўчыны былі сяброўскімі.

Хутчэй за ўсё, заняткі Святланы былі нейкім чынам звязаны з музыкай. На карысць гэтага сведчыць некалькі аргументаў. У «Снягах драмае вясна» Алёнка сур’ёзна займалася музыкай у кансерваторыі. Музычныя вобразы і асацыяцыі настойліва паўтараюцца ў вершах Караткевіча. Напрыклад, у «Зімняй элегіі»:

«Але затое так яскрава бачу:
Пакой, Чайкоўскі хмуры на сцяне,
Раяль пра нешта дарагое плача
І прывіды каштанаў у акне».

У той час дзяўчына і хлопец часта сустракаліся. Іх адносіны працягвалі заставацца сяброўскімі ( «о моем отношении к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться» , – пісаў Караткевіч Гальперыну (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.)). Пра падарожжы і вандроўкі, як разам з сябрамі, так і ўдваіх, згадваецца ў аповесці «У снягах драмае вясна». Вядома, пэўныя эпізоды маглі стаць вынікам мастацкай фантазіі аўтара. У любым выпадку, адсылаю цікаўных чытачоў да твора.

Разрыў

Праілюструем сітуацыю, якая прывяла да разрыву ў адносінах, праз лісты Караткевіча да Ю. Гальперына. Паводле іх, прычын было некалькі. Па-першае, адмоўнае стаўленне да будучага пісьменніка маці дзяўчыны. «Мать у нее строгая была, хотела для единственной дочери самого лучшего, будь я аспирантом – и разговору бы не было бы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4).

У творы «Горкія напевы», што датуецца 1955–1956 гадамі, Караткевіч намаляваў карціну вельмі правільнай і ў нечым мяшчанскай сям’і:

«Ты жыла ў такім прыстойным доме,
Што ад “тону” млосна ўсім было.

Канарэйкі вывяліся з моды,
Але ўсё адно ў такіх дамах
“Стыль” пануе ўладна над “прыродай”,
А жывое выклікае жах.

Праўда ёсць і новых густаў слова:
Як бажок, як палкая любоў,
Над раялем хмурыцца Бетховен. <���…>

Граюць “Лунную” з адметным смакам,
Граюць так, што я, каб быў сабакам,
Пысу ўзвёў да люстры і завыў. <���…>

Шкляначкі, імбрычкі – не адбіцца.
І варэннем сталі б частаваць.
Радзілі б з начальствам не сварыцца,
Не кахаць, не біцца, не палаць. <���…>

Жывяце як крот які падземны,
Працы ўнікаеце і мар.
І сучаснасць вам не гул паэмы,
А сухі і нудны цыркуляр».

Другая прычына вынікала з першай. Караткевіч сапсаваў свае адносіны з начальствам і не меў вялікіх кар’ерных перспектыў. «А я обострил со всеми отношения, высек стихами многих начальников из университета. Я не жалею, но не стоили они такой моей жертвы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). У паэме «Ліста нямае» Караткевіч прызнаваўся: «Юрысты, я вас не любіў ніколі… / Яна памятае, як вершам вольным / Я жартам іх абсмяяў калісь» . Далей у паэме прыводзіцца сам жарт (магчыма, ён сапраўды меў месца). Напрыклад, у ім сустракаюцца наступныя радкі:

«А ён табе: “Дык па сто другой
Вас, значыцца, і запрыходуем”.
І пойдзеш ты на турэмныя сходы,
Быццам ты не Валодзя зусім, а злодзей».

Не цяжка ўявіць, якую рэакцыю маглі выклікаць такія радкі ў правільнай савецкай сям’і, ды яшчэ ў сталінскія часы.

Па-трэцяе, паміж Уладзімірам і Святланай адбыўся канфлікт. У паэме «Ліста нямае» ён апісаны наступным чынам:

«Сябра быў у мяне, прыгожы, вясёлы… <���…>
Трохі з’едлівы, праўда, – французскай школы… <���…>
У яго між зубоў варушылася джала,
Што зрабіла б гонар і сатане:
Быў паклёп, як хуткі ўдар кінжала,
Быў паклёп, як атрута ў добрым віне.
Я даведаўся, быццам “э-э… нейкая пара…”,
Быццам “э-э… насіць табе ў сэрцы рубец”.
О каханая, нельга сказаць і зараз,
Што за бруд яны шпурнулі ў цябе:
Мы б, вядома, і самі ва ўсім разабраліся,
Але гэтыя людзі з ходу ў галоп
І пра мяне бессаромна сказалі,
Быццам я навёў на цябе паклёп,
А пасля сказалі, што друг мой любы
Атрымаў на гэтым нейкі барыш.
І адзін аднаму мы набілі зубы,
І на нашай дружбе паставілі крыж.
А каханай, шчасцю майму і гору,
Ў сэрцы раптам адчуўшы жорсткасці лёд,
Я сказаў такое, што нават сорам
І прыпомніць гэта праз некалькі год».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x