Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іншы,
Не той, што ўлетку,
Чакае цябе адказ.
Я веру,
На мокрых палетках
Шчасце чакае нас. <���…>

Толькі не кінь мяне,
Любы,
Толькі ты берагі!»

Працягнем цытаванне ліста да Гальперына: «Потом, при встрече я убедился, что она меня любит. А я, как дурень какойто, не мог разобраться в своих чувствах к ней. То временами оживало на душе старое, потом вдруг приходило охлаждение, смешанное с чувством старой обиды. И это при самом теплом, самом дружеском отношении к ней как к человеку. К тому же примешивалось сознание, что я с низов лестницы, а она с верхов, что мне еще пробиваться и пробиваться к тому моменту, когда я смогу спокойно писать, не заниматься другой работой» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8, 8 адв.).

І, нарэшце, самая прынцыповая цытата з ліста: «Была и еще одна причина, вследствие которой я молчал: ужасно угнетенное состояние. Ты знаешь, гораздо легче получить отставку от девушки, чем дать ее самому. Получить отставку в сравнении со вторым прямо радость, особенно для поэта. Из этого терзания душевного рождаются лучшие вещи. А вот когда наоборот получается, это до такой степени гадко, что страх один». І ніжэй: «Какое я имею моральное право сказать ей “да”, если сам еще не знаю, “да” или “нет” и, скорее всего, “нет”? Скверно, брат, и гадко на душе, очень гадко, тем более что чувствую, могу испортить ей жизнь» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8, 8 адв.).

На лісце пазначана, што ён быў напісаны ў лютым 1957 года. Але больш карэктна даватаваць яго студзенем. Бо ліст адлюстроўвае сітуацыю пачатку 1957 года, калі Караткевіч яшчэ знаходзіўся на раздарожжы. У лютым адбылася падзея, пасля якой разважанні Уладзіміра зрабіліся бессэнсоўнымі.

Расстанне

Нечакана Караткевіч даведаўся пра навіну, якая сапраўды выклікала шок. 5 лютага 1957 года ён пісаў Гальперыну: «И вот сегодня получаю письмо от ее подруги и там “узаконили свои взаимоотношения С. М. (это она) и Миша”» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп.2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). Зноў-такі, у папярэднім лісце Караткевіч разважае пра магчымасць адказаць «так» ці «не». Пасля шлюбу гэта ўжо неактуальна. Тут будзе дарэчы нагадаць пра недатаваную цыдулку Уладзіміра, у якой ён абмяркоўваў Святлану М. з невядомым нам Мішкай (гл. вышэй). Цалкам магчыма, што тады Караткевіч пісаў свайму будучаму шчасліваму суперніку, а значыцца, ведаў яго асабіста.

Наогул, сітуацыя з вяселлем не такая адназначная, як здавалася. У двух празаічных творах сцвярджаецца адваротнае. У апавяданні «Ідылія ў духу Вато»:

«– Ты развялася?

– З кім?

– З Барысам.

– Каб развесціся, трэба спачатку выйсці замуж, – сказала яна».

І ў аповесці «У снягах драмае вясна» мы чытаем нешта падобнае:

«– Справа ў тым, што ты недачуў… Я не замужам… І, напэўна, ніколі не буду».

Але пра факт шлюбу сцвярджаецца ў вершы «Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць…» (поўную цытату гл. ніжэй), дзе сустракаюцца наступныя радкі:

«Але развеяў шчасце, нібы дым,
Лісток, напісаны рукой чужою:
Ты замужам,
ты знікла,
ты з чужым».

Хутчэй за ўсё, шлюб сапраўды меў месца. Што датычыцца празаічных твораў, то Караткевіч хутчэй за ўсё імкнуўся пераканаць самога сябе ў свабодзе дзяўчыны.

Таму апошнія надзеі, якія маглі быць у пісьменніка, зніклі.

«И все же, я почему-то не верю», – напісаў ён Гальперыну 23 лютага (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 7). Да гэтага ліста быў прыкладзены верш «Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць…», напісаны 13 лютага і прысвечаны С. М.:

«Няўжо былі вы: Пушча над азёрамі,
Асенні холад, здзірванелы шлях,
Два небы, дзве маленькіх карты зорных,
Што ззялі блізка ў дарагіх вачах.
Але развеяў шчасце, нібы дым,
Лісток, напісаны рукой чужою:
Ты замужам,
ты знікла,
ты з чужым».

Сітуацыя атрымалася вельмі двухсэнсоўнай: дзяўчына з восені ліставалася з Уладзімірам і, хутчэй за ўсё, намякала на магчымасць будучага шчасця.

Паколькі Святлане не хапіла смеласці прызнацца, яна напісала ліст, а потым разам з Мішам з’ехала ў іншы горад (пра апошні факт можна сведчыць фраза «ты знікла»). Дзяўчына і Караткевіч наўрад ці афішыравалі ўласныя стасункі, таму пра іх ліставанне ніхто не ведаў. У той жа час адрас Уладзіміра магла мець толькі Святлана.

Доўгае рэха…

Што было рабіць Уладзіміру Караткевічу? Недвухсэнсоўны адказ гучыць у вершы «Недасланы ліст»:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x