Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Што рабіць, як кахаеш замужнюю, —
Не адкажа і Саламон. <���…>
Ён, напэўна, харошы хлопец,
Але хай нават дрэнны…
Ён твой.

Бык не ўкрадзе новай Еўропы,
Здохне лепей на лузе з травой.
І нямае ў маім законе
Слоў такіх, каб дазволіць маглі…
Заплаціць смяротнай абразай
Самай лепшай з зямных кабет».

Згадкі пра былое каханне пэўны час сустракаліся ў паэзіі Караткевіча. Напрыклад, 26 верасня 1957 года ў вершы «Каханне і камендант» ён элегічна ўспамінае мінулае:

«У студэнты мяне запішыце,
Дайце тэрмін, дакуль гуляць,
І каханую тую вярніце,
Ад якой не хацелася спаць.
І няхай хоць да самай смерці
Будзе рына мне на дазвол,
Каб вярнулі знову ў сэрца
І каханне старое, і боль».

Праз некалькі дзён, 29 верасня, Караткевіч піша адразу два вершы. Першы з іх, які мае назву «Песня», надзвычай цікавы. Гаворка ў ім, як і ў вершы «Ліст дзяўчыны», вядзецца ад імя ўкраінскай паненкі ( «…на Украіне хлопец чакае» ), якая сумуе па беларускім хлопцу ( «З ніў беларускіх / Хлопец бялявы» ):

«Колькі начэй
Вы ў садочку не спалі?
Колькі вачэй
На вас пазіралі?
Што гаварылі
Суседкі на вуха,
Што маці сварылася —
А хто яе слухаў?»

Аднак Караткевіч, хутчэй за ўсё, напісаў верш для таго, каб пераканаць сябе:

«Скажыце хлопцу
Ў далёкім краі,
Што я вінавата,
Што я чакаю».

Бо ў другім вершы ўсё, на жаль, зноў становіцца на свае месцы:

«Я кахаю цябе, кахаю,
Як у тыя далёкія дні,
Калі ночы светлага мая
На зямлю насылалі сны.

Я кахаю цябе, кахаю,
Як у той развітальны час,
Калі дрэвы дажджлівага мая
Злівай слёз праводзілі нас».

Верагодна, згадкі пра май сведчаць як пра час сустрэчы Уладзіміра і Святланы, так і пра момант расстання. Магчыма, пра гісторыю іх узаемаадносін распавядаецца і ў вершы «Ураган», які, на думку А. Вераб’я, датуецца 1959 годам:

«Хто нас развёў з табой, мая каханка.
Прымусіў нашу песню адзвінець? <���…>
О, як тады мы горка пашкадуем,
Што горда йшлі на спрэчак злы падман,
Што воклічаў не чулі ў поўнач тую,
Як катаваў яліны ўраган».

У красавіку 1959 года быў надрукаваны верш У. Караткевіча «Было юнацтва», які, на маю думку, таксама прысвечаны Святлане:

«Я зноўку засумую
Па дарагой дзяўчыне,
Халоднай, як лілея,
Што дрэмле на вадзе.

Блакітная і белая,
Жамчужная, ружовая,
Ўсю цеплыню хавае
У самай глыбіні.

Пакут маіх не бачыць,
Майго не чуе слова,
Каханне зневажае
І пра каханне сніць.
<���…>

Далёкая, маўклівая,
Халодная і чыстая —
Зусім яна не думае,
Што мне балюча жыць».

Гісторыю свайго кахання Караткевіч памятаў усё жыццё. Нездарма ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», над якой пісьменнік працаваў апошнія гады, змешчаны верш «Юнацтва маё»:

«О юнацтва маё! Як забуду цябе?
Alma mater
І догмы, навука, тлум…
“Piramus et Thisbe…
Piramus et Thisbe…
Piramus et Thisbe…
iuvenum…”
Як забуду?
Завея акацый мяла
Квецень на вулках крывых.
Ты была, мая Цізба, была, была
Пажаданая больш за ўсіх.
Радасны боль, нясцерпны, як шкло
Між сэрцам маім і тваім…
І ніколі такога ні з кім не было
І не будзе ніколі ні з кім.
І развёў нас не леў і не востры кінжал,
Не вакзалаў далёкіх агні,
А гады пакут і няшчырых пахвал,
Даносаў і брыдкай хлусні.
І ведаў паклёп, як сэрца крануць,
І нас аддзяліў сцяной,
І паверыла ты, і змяніла вясну
На шаўкі, што знасіла даўно.
Але сэрца не можа забыць пра замах,
Сэрца поўнае да краёў…
Будзь праклятым, юнацтва маё, ў вяках!
Будзь праклятым, юнацтва маё!
Будзь праклятым! Каштаны квітнелі вясной,
Хаваў нас бэзавы дым,
І былі мы з ёю – адно, адно
І ніколі не будзем адным.
Што ж, не плачу.
Паэзіі горды прытон,
І радок, што сталлю звініць, –
Ўсё адкуў я на горне юнацтва майго,
На яго пакутным агні.
І праўды зніч, і подласці дым,
І сілу мужную жыць,
І тое, што веру ў сэрцы маім
Нават смерць не можа забіць.
І руку дагэтуль помніць рука.
Сэрца помніць шчасце баёў…
Блаславёна юнацтва маё ў вяках,
Блаславёна юнацтва маё».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x