Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё вышэйсказанае ў поўнай меры адносіцца да Уладзіміра Караткевіча. Гэта ён шукаў дзікае паляванне, ён прымаў удзел у падрыхтоўцы да паўстання 1863 года. Гэта ён вёў свой народ па хлеб на Гародню і разам з Юрасём Братчыкам апантана шукаў сваю Радзіму. Усё жыццё…

І галоўную гераіню сваіх твораў ён таксама сустракаў у рэальнасці. І, як Пушкін, доўга-доўга не мог забыць Марыю Раеўскую, так і Караткевіч не мог, думаю, забыць сваю каханую. Бадай, усе жанчыны, якімі захапляўся Уладзімір Сямёнавіч, па-свойму паўплывалі на яго лёс. Але менавіта Святлана і Ніна Молева (пра апошнюю гл. далей) найбольш змянілі пісьменніка. У выніку іх уплыву ён стаў іншым чалавекам. Інакш кажучы, без іх Караткевіч ніколі не стаў бы Караткевічам.

Шэраг гераінь пісьменніка надзвычай падобныя на Святлану. Дакладней, на яе вобраз, які пераўтварыўся ў Алёнку. Параўнайце Майку з «Каласоў…», Анею з рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і Алёнку. Не сумняюся, знойдзеце шмат падобных рыс. Але самае галоўнае, што яны былі вернымі і, у адрозненне ад Святланы, не здрадзілі ні Юрасю Братчыку, ні Алесю Загорскаму.

Тая горыч і скруха, тыя памылкі, якія здарыліся ў рэальным жыцці, не перанесліся ў літаратуру, а разам з ёй – і ў вечнасць. І таму Алёнка са «Снягоў…» засталася з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом, міндалевіднымі сінімі вачыма, маленькім прамым носам, трошкі велікаватай ніжняй губкай, тонкай, дзіцячай яшчэ шыяй»; з «агульным выразам чагосьці дзіцячага, нясмелага і, разам з тым, хітрага». І калі ты сустрэнеш у наш час на вуліцы яе ўнучку, дык пастарайся не паўтараць памылак сярэдзіны мінулага стагоддзя. Магчыма, тады вясна, што драмала ў снягах, прачнецца і ўсміхнецца табе…

Частка 2

У Маскве

Раіса

У 1958 годзе Караткевіч перабраўся ў Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы, створаныя пры Літаратурным інстытуце. Заняткі адбываліся на Цвярскім бульвары ў будынку былой гарадской сядзібы XVIII стагоддзя, дзе ў 1812 годзе нарадзіўся Аляксандр Герцэн. Цікава, што гэты ж дом узнаўляецца Булгакавым у рамане «Майстар і Маргарыта» як Дом Грыбаедава, дзе размясціўся МАССАЛІТ.

Гэтаму перыяду прысвечаны раман Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Яго маскоўскія старонкі пачынаюцца з сітуацыі, калі галоўны герой, Андрэй Грынкевіч (спісаны з самога Караткевіча), сустракаецца з Марыяй Крат. Апошнім часам у літаратуразнаўчых артыкулах, прысвечаных пісьменніку, адкрыта гаворыцца пра галоўнага прататыпа гераіні. Гэта чачэнская паэтэса Раіса Ахматава. Пра іх узаемаадносіны пісаў сам Караткевіч, напрыклад у лісце з Оршы ад 11 студзеня 1959 года сябру па курсах, латышскаму пісьменніку Ераніму Стулпану: «Очень скучаю по Москве, по Раисе, по всей нашей компании. Как все-таки хорошо у нас. И как мы будем после двух лет расставаться – не понимаю» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 1. Адз. зах. 276. Арк. 1). 9 красавіка таго ж года ў лісце Ю. Гальперыну: «Ведь ясно же каждому, что у меня с Руан» (так ён называў Р. Ахматаву ў перапісцы. – Д. М.; БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 20). Пра гэта ж сцвярджаецца ў публікацыі «Комсомольской правды в Белоруссии» ад 30 ліпеня 2009 года ( «Короткевич встречался с чеченкой-поэтессой» ), ёсць празрысты намёк ва ўспамінах Ніны Молевай, выкладчыцы Вышэйшых літаратурных курсаў ( «за первым столом неразлучная пара Владимир Короткевич и красавица чеченка Раиса Ахматова. Общая симпатия была на стороне Раи Ахматовой: народ, депортированный в Сибирь не за преступления – за простую этническую принадлежность. Всегда исполненный горечи взгляд и отчаянная привязанность к сыну, который звал В. Короткевича отцом и дожидался окончания занятий его и матери в садике Литературного института. В памяти осталось даже имя затравленного обстоятельствами малыша: Марат» ). Дарэчы, менавіта сыну прысвечаны зборнік Раісы «Иду к тебе» (Масква, 1960), а таксама шэраг вершаў.

У ліставанні з Ю. Гальперыным таксама згадваецца сын Р. Ахматавай: «Вось сын у яе цудоўны. Як прыязджае – цэлымі днямі з ім дурэў бы… Зіркаты такі, вясёлы. I мяне вельмі любіць. Каб можна было, – узяў бы аднаго сына, без яе» . У «Леанідах…» Андрэй Грынкевіч кажа, што «сын у яе (Марыі. – Д. М.) добры». А калі яго сябра Вайвадс кідае рэпліку: «Свайго завесці трэба» , дык Андрэй адказвае: «А ты не думаў, што заводзіць сына ад чалавека, якога не кахаеш, свінства» .

Раіса Ахматава нарадзілася на два гады раней за Уладзіміра Караткевіча, у 1928 годзе ў Грозным у сям’і шаўца. У 1944-м, калі будучая паэтэса заканчвала дзявяты клас, яе разам з сям’ёй выслалі ў Казахстан. Такі лёс напаткаў каля 500 тысяч чачэнцаў за «супрацоўніцтва» з немцамі. Як спецпаселенка Раіса працавала ў калгасе. Потым закончыла педагагічнае вучылішча і выкладала ў школе. У 1953 годзе пачала выступаць у друку з вершамі, нарысамі, апавяданнямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x