Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, узаемаадносіны паміж Уладзімірам і Святланай мелі месца ў пачатку 1950-х (прыкладна ад мая 1950 да 1952-га), а таксама ў 1956–1957 гадах.

Чаму Алёнкі было дзве?

У гэтай гісторыі нам трэба адказаць яшчэ на два пытанні. Па-першае, чаму дзяўчына, якую клікалі Алёнка, дзейнічае адразу ў двух празаічных творах Караткевіча: аповесці «У снягах драмае вясна» і рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі»? Першапачаткова я лічыў, што гаворка ідзе пра адну і тую ж асобу. Падставу так лічыць даў сам аўтар. Бо пры параўнанні твораў некалькі надзвычай характэрных дэталей настойліва паўтараліся: напрыклад, момант, калі галоўны герой ідзе з дзяўчынай у парк. Далей:

«І яны, не дамаўляючыся, уцяклі ад усіх астатніх» – гэта з аповесці; «Увечары яны ўцяклі ад кампаніі, з якой прыйшлі ў парк» – гэта ў «Леанідах…».

Або наступны ўрывак: «Гэта была звычайная рыбалка, з якой не прывозяць рыбы, але затое прывозяць загарэлыя рукі, мазалі на далонях і добры настрой» («У снягах драмае вясна»). «Неяк вечарам… яны, тры хлопцы і чатыры дзяўчыны, паехалі на чаўне за Дняпро, лавіць рыбу. Не да рыбы, вядома, там было. Але затое… колькі там было жартаў і смеху!» («Леаніды…»). Акрамя таго, дадам, што ў аповесці героі таксама едуць разам з кампаніяй, таксама на чаўне (праўда, у апавяданні на двух чаўнах) і таксама на Дняпро!

У абодвух творах галоўны герой расказвае казку ( «Штрафую за гэта цябе, Уладзік, на якую-небудзь казку» – у адным творы; і «Андрэй, казку» – у другім), ды не абы-якую, а менавіта пра вужыную каралеву. І там, і там! І далей эпізод з усё той жа рыбалкі.

«У снягах драмае вясна» распавядае наступнае: «Яны адышлі берагам… і зараз павольна плылі да заток… Цёмна-блакітная вада, і ў гэтай вадзе светла-блакітныя рукі Алёнкі. Яна плыве нявольным брасам. Вось ён дагнаў яе» . А цяпер «Леаніды…»: «Алёнка асцярожна зайшла ў ваду і паплыла. Плыла брасам, прыўзняўшы над паверхняй закінутую галоўку. Ён плыў поруч…»

На маю думку, апісаныя Караткевічам эпізоды адбыліся з кіеўскай «Алёнкай», бо аповесць была створана раней, чым раман. Чаму ж Караткевіч дазволіў сабе запазычанні? Напэўна, аўтар не рызыкнуў друкаваць «У снягах драмае вясна». А таму вырашыў скарыстацца асобнымі фрагментамі ў новым творы. Тым больш расказаная гісторыя працягвала хваляваць яго.

Хто яна, Святлана?

Другое пытанне датычыцца асобы, пра якую ішла гаворка. Спярша атрымалася высветліць яе ініцыялы – С. М. Акрамя згадкі ў лісце да Ю. Гальперына (гл. вышэй) існуюць іншыя факты. Верш «Матчына душа», які даў назву першай кнізе Караткевіча, відаць, пачаў пісацца ў ліпені 1954 года. Бо менавіта гэтым часам датуецца аўтограф на рускай мове «Ты теперь у теплого моря» с прысвячэннем «С. М.-к», які знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У БДАМЛМ захоўваецца беларускамоўны аўтограф пад назвай «Прадмова да песні. Прысвячаю С. М.», які датаваны прыкладна 1955 годам.

Пэўны час мяне не пакідала думка, што пад ініцыяламі «С. М.» хаваецца Муза Сняжко, аднакурсніца Караткевіча па Кіеўскім універсітэце. Але цяпер можна ўпэўнена адкінуць гэтую версію. Нават калі пасунуць убок ускосныя акалічнасці (неадпаведнасць першаму скарачэнню – «С. М.-к», а таксама традыцыя спярша скарачаць імя, а не прозвішча: Муза Сняжко, а не Сняжко Муза), застаецца галоўны аргумент: пасля заканчэння ўніверсітэта Муза Яўгенаўна некаторы час працавала ва Украіне, а потым перабралася разам з мужам Эрыкам Іванавічам у Архангельскую вобласць. Пасля вярнулася на Радзіму, дзе шчасліва жыве і дагэтуль. Нагадаю, што абранніка С. М. клікалі Міхаіл.

Існуе некалькі аргументаў на карысць таго, што дзяўчыну клікалі Святлана. Перш за ўсё, менавіта такі чалавек узгадваецца ў адным з лістоў Караткевіча да Гальперына (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11. Арк. 13). У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ захоўваецца цыдулка да Уладзіміра ад невядомай нам Святланы (гл. вышэй). Але галоўны аргумент – цытаваны вышэй невялікі ліст, дзе ідзе размова пра Святлану М. На жаль, пакуль няма пэўнай інфармацыі, якая б дазволіла дакладна ідэнтыфікаваць асобу дзяўчыны, якую кахаў Уладзімір Караткевіч. Найбольш просты шлях – знайсці спісы выпускнікоў, якія ў сярэдзіне 1950-х гадоў закончылі кіеўскія ВНУ, і суаднесці іх з імем і скарачэннем прозвішча. Будзем спадзявацца, што збор дакладных звестак застанецца справай часу.

Роля Святланы ў творчасці Караткевіча

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x