Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як жа ацэньваў ролю Святланы ў сваім лёсе сам пісьменнік? 23 лютага 1957 года ён пісаў Ю. Гальперыну: «Я все же благословляю эту вздорную и, возможно, чуждую мне по взглядам девочку. Что в нас было двоих такое, что редко светит друг другу в мужчине и женщине. Ну ты сам понимаешь, мог бы я на Марсе жить, она в ХIII веке. Нет, встретились; оказывается, встретиться это еще не все» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 7).

Святлана вельмі моцна паўплывала на творчы лёс пісьменніка. Так, ён пісаў і раней. Здольнасці, якія потым перараслі ў талент, праявіліся ў яго яшчэ ў дзяцінстве. Але мяркую, што менавіта тыя рамантычныя пачуцці і перажыванні, узрушэнні і тое нешчаслівае каханне сталі аднымі з фактараў, якія прывялі Уладзіміра Караткевіча ў літаратуру. Ды і пісаць свой першы сур’ёзны твор «У снягах драмае вясна» ён пачаў не толькі, каб увасобіць атмасферу часу, але і для таго, каб зноў перажыць былыя пачуцці.

На першы погляд можа падацца, што ў гісторыі літаратуры Святлана хоць і застанецца, але не як гераіня першага плана. Так, менавіта яе вобраз паўплываў на агульную танальнасць зборніка «Матчына душа», якому ўласцівы элегічнасць і светлы сум (тады як у наступным зборніку «Вячэрнія ветразі» яны саступаюць месца трагізму і надрыву). Але калі звярнуцца да прозы, дык сапраўды, «Ідылія ў духу Вато» – толькі адно з апавяданняў нашага класіка; «Леаніды…» – таленавіта напісаны раман, але па сваёй значнасці ён саступае такім творчым дасягненням аўтара, як «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». «У снягах драмае вясна» – першы твор Караткевіча, прадвесне яго вядомасці і славы. Але толькі прадвесне. А ў літаратуры, на жаль, застаюцца толькі адзінкавыя шэдэўры.

А цяпер у сваіх разважаннях мы адыдзем крыху ўбок. Напэўна, яшчэ са школьных часоў кожны ведае, які ўплыў аказала Марыя Раеўская (будучая Валконская) на рускага пісьменніка Пушкіна. Навукоўцы не пакінулі гэты факт па-за ўвагай, і ў кнігах, прысвечаных гэтай тэме, я натрапіў на вельмі цікавыя факты. Адзін з даследчыкаў творчасці паэта прывёў імёны гераінь некаторых яго твораў. У «Бахчысарайскім фантане» – гэта Марыя, у вершы «Фантану Бахчысарайскага палаца» – таксама Марыя, у паэме «Палтава» – Марыя Качубей, у няскончаным «Рамане ў лістах» – Машанька, у «Мяцелі» – Марыя Гаўрылаўна Р***, у «Стрэле» – Маша Б***, у «Рамане на Каўказскіх водах» – Маша Томская, у «Капітанскай дачцэ» – Марыя Іванаўна Міронава. Ніводнае жаночае імя не сустракаецца ў творах Пушкіна часцей за гэта.

Вядома, правесці прамую аналогію з Караткевічам немагчыма. Жаночых імёнаў у яго творах безліч: Алёнка і Нонка, Ірына, Майка і Гелена, Анея і Марыя Магдаліна. Але паспрабуем падысці да гэтых роздумаў з іншага боку.

Жаночыя вобразы Караткевіча ўяўляюць пэўную таямніцу для даследчыкаў. Сярод навукоўцаў існуе меркаванне, што глыбіня раскрыцця іх характараў і псіхалогіі паводзін значна адрозніваецца ад мужчынскіх, а калі быць дакладным, нават саступае ў сваёй канкрэтнасці і дэталёвасці абмалёўкі. Найбольш паказальны прыклад – Анея, каханая Юрася Братчыка ў творы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Нягледзячы на агульны рамантычны абрыс, калі гераіня аказваецца ў цэнтры жарсцей, Анея ўвогуле падобная на нейкі прывід, які лётае ў паветры, амаль не дакранаючыся да зямлі.

Апаненты прыводзяць пэўныя аргументы. Па-першае, такое адлюстраванне галоўных гераінь дыктуецца кантэкстам твора (побач з магутнай постаццю цэнтральнага персанажа гераіня павінна знаходзіцца крыху на другім плане). Па-другое, а хто сказаў, што ў Караткевіча не атрымоўваюцца жаночыя вобразы? Узяць хоць бы Гелену Карыцкую ў «Каласах…», Марыю Магдаліну ў рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», Ірыну Гораву ў «Леанідах…». Па-майстэрску выпісаным характарам гэтых жанчын магла б пазайздросціць большасць празаікаў.

Але дадам ад сябе вельмі важную дэталь. Гэта не тыя асобы, якіх кахае галоўны герой (Ірына Горава тут хутчэй выключэнне). Ён паважае такую гераіню як моцнага чалавека і нават сімпатызуе ёй. Яна разумее яго лепш за іншых. Але ў выніку герой сыходзіць ад яе да незямной, але каханай і вернай жанчыны. Слова «вернай» ужыта не проста так. Пасля сумных падзей 1957 года такая якасць характару мела для Караткевіча надзвычай важнае значэнне. Дык, можа, гэтым і тлумачыцца сітуацыя з жаночымі персанажамі, прадстаўленымі ў творчасці Караткевіча? Ніхто не будзе спрачацца, што ў вобразах галоўных герояў увасоблена шмат ад запаветных думак, светлых і горкіх пачуццяў, шмат ад перажытага на яве, у рэальным жыцці самімі пісьменнікамі. Магчыма, у нечым галоўныя персанажы кніг – гэта яны самі, такія, якімі сябе бачаць і ўспрымаюць. І не толькі тады, калі гаворка ідзе пра аўтабіяграфічныя творы. Нават калі дзеянне адбываецца ў мінулым, творца можа атаясамліваць галоўнага героя і сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x