Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзяніс Марціновіч - Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: Языкознание, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каму быў прысвечаны першы зборнік Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа»? Хто і чаму называў паэтэсу Раісу Ахматаву жонкай пісьменніка? Ці існаваў працяг культавага рамана «Каласы пад сярпом тваім»?
У 2012 годзе крытык і літаратуразнаўца Дзяніс Марціновіч паспрабаваў адказаць на гэтыя пытанні ў кнізе «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Новыя звесткі з біяграфіі класіка беларускай літаратуры паспрыялі з’яўленню кнігі «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», якая была істотна дапоўнена новымі матэрыяламі.
Першая частка кнігі ўяўляе даследаванне, прысвечанае ролі жанчын у творчасці Уладзіміра Караткевіча. У другую ўвайшлі артыкулы па актуальных пытаннях літаратуразнаўства.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, постаццю Уладзіміра Караткевіча і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Быў спачатку ў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля давялося ўцякаць і адтуль. На Урал, у наваколле Кунгура. Выпадкова даведаўся, што бацькі ў Арэнбургу. З вялікімі цяжкасцямі (без пропуска і білета) дабраўся да іх. У Арэнбургу скончыў шосты клас. Потым нядаўна вызвалены Кіеў (Беларусь яшчэ была акупіраваная)».

А вось урывак з аповесці «Лісце каштанаў»: «Інтэрнат на Урале, некалькі беспаспяховых уцёкаў. Урэшце, уцёк зусім і некалькі месяцаў беспрытульнічаў. Краў, што праўда, толькі ў чужых гародах. Даходзіла да таго, што пасвіў у паўночным Казахстане вярблюдаў – хочаце верце, хочаце не. Дзівам адшукаў бацькоў… Пасля былі вызвалены два невялічкія лапікі Беларусі, і “продка” майго паслалі на вызваленую тэрыторыю, некуды пад Лёзна.

… Якраз у гэты момант праязджаў праз наш горад мой дзядзька, якога перавялі з Далёкага Усходу на фронт, і ўзяў нас з сабою ў вялікі паўдзённы горад, ад якога немцы адкаціліся куды далей, чым ад Лёзна». Заўважым, колькі ў абедзвюх цытатах агульнага! Значыцца, асноўныя падзеі аповесці былі ўзятыя з жыцця.

Акрамя таго, галоўны герой «Лісця каштанаў», Васілька Стасевіч, чыім прататыпам з’яўляўся сам Караткевіч, жыў у тым жа доме, што і Уладзімір у 1944 годзе. Дарэчы, будынак на цяперашняй вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 52 (былыя назвы Фундуклееўская і Леніна) захаваўся дагэтуль. Цяпер у моцна перабудаваным доме знаходзіцца офіс кампаніі «Люфтганза».

У сакавіку 2012 года я ездзіў у Кіеў і размаўляў з украінскімі знаёмымі Караткевіча. Дзякуючы гэтаму магу з пэўнасцю назваць прататыпа аднаго з сяброў Васількі. Ім з’яўляўся Карла Скрыпчанка, які ў далейшым пераклаў шмат твораў пісьменніка на ўкраінскую мову. Як лічылі некаторыя мае суразмоўцы, ён, па сутнасці, манапалізаваў творчасць Караткевіча (пераклаў «Лісце каштанаў», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», сумесна з іншымі – «Чазенію», «Зямлю пад белымі крыламі»). Цікава, што ў творы герой з імем Карл з’яўляўся немцам. Тады ў будучым неабходна высветліць, пад імем якога героя выступаў у аповесці Скрыпчанка.

Адна з сюжэтных ліній «Лісця каштанаў» – каханне паміж Васількам Стасевічам і Нонкай Юніцкай. У творы яе партрэт выглядае наступным чынам: «…дзяўчо год пятнаццаці. Схілілася, пачэсваючы вельмі доўгія, падрапаныя ногі шакаладнага колеру, пасля пацёрла каленкам аб каленка, ускінула галаву – чорна-бурыя валасы цяжкай хваляй шыбанулі назад – і ўсміхнулася мне, і я ўбачыў цёмна-сінія вочы з ненатуральна велічэзнымі, па-вар’яцку вясёлымі чорнымі зрэнкамі». Пра гаворку гераіні Караткевіч пісаў: «Гэта быў той паўдзённы жаргон, на якім гамоняць вялікія чарнаморскія партовыя гарады. Я не маю ні сілы, ні ўмення, ні, шчыра кажучы, жадання перадаваць усе гэтыя тропы, ідыёмы, усю безліч жывых інтанацый. Ды гэта і немагчыма, таму што больш за словы гралі тут паўдзённыя жэсты, міміка, рухі ўсяго цела. Гэта было – жах як “па-малдаванску” і дзіўна, жах як прыгожа. Дый тып яе, калі разабрацца, быў дзіўны. Тут табе і ўкраінская і малдаўская, а можа, і кропля цыганскай крыві».

Чаму аўтар гэтага даследавання ўпэўнены, што ў Нонкі быў рэальны прататып? У абодвух лістах, якія цытаваліся вышэй, фігуруе дзяўчына, якая з’ехала ( «Из них одна уехала», «одна уехала» ). Для аповесці характэрны менавіта такі фінал. Нонка і Васіль цудам застаюцца жывымі (астатнія героі з іх кампаніі падарваліся на мінах: яны шукалі зброю, каб збегчы на фронт) і з’язджаюць з Кіева. Мяркую, тое ж адбылося з іх прататыпамі. Караткевіч, як вядома, выправіўся ў Оршу, рэальная Нонка з’ехала ў невядомым для нас кірунку. Калі б дзяўчына засталася ў горадзе, яна магла б сустрэцца з Уладзімірам падчас навучання таго ў Кіеўскім універсітэце. Дарэчы, на маю думку, Караткевіч мог паступіць туды якраз для таго, каб адшукаць рэальную Нонку. Бо яна магла вярнуцца ў горад свайго юнацтва.

Для аб’ектыўнасці, у эпілогу твора героі сустракаюцца праз гады ў Кіеве і бяруць шлюб. Але, хутчэй за ўсё, ён быў прыдуманы, а пісьменнік і дзяўчына, якая стала прататыпам Нонкі, ніколі больш не ўбачыліся. Перыяд узаемаадносін будучага пісьменніка з дзяўчынай можна датаваць 1944 годам, калі ён жыў у цёткі ў Кіеве.

Кацярына

Вярнуўшыся ў Оршу пасля вайны, Караткевіч пайшоў у 8-ы клас мясцовай школы № 1. Літаратуру ў яго выкладала Кацярына Іванаўна Грыневіч, якой на той час споўнілася 28 гадоў. Разам з вучнямі яна выпускала рукапісны літаратурны альманах, дзе друкаваўся Уладзімір, а таксама арганізавала драматычны гурток. Адной з пастановак стаў «Рэвізор», у якім будучы пісьменнік выканаў ролю Добчынскага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x