Уладзімір Караткевіч - Эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нячымнае таксама недалёка. 3 тванню ля аднаго берага, з глыбачэннай крыніцаю, з пнямі ад старых дубоў і сасновым борам. Усяго 25 кіламетраў ад Калодзежнага. Возера чыстаплёснае, верасовае і лугавое па берагах, надзіва зажуранае. I… пустое цяпер. Зусім пустое.

Тут жа непадалёку, толькі ў Луцку, пачалося і тое няшчасце, што на ўвесь век атруціла жыццё гэтаму незвычайнаму чалавеку. Дзесяцігадовае дзіця застудзіла ногі на вадохрышчы — было гэта, значыцца, 6 студзеня 1881 года, — прастаяўшы на лёдзе ўсю гэтую цырымонію… Палонка… Крыж з лёду, увянчаны голубам… Марозная пара ад вады… Чырвоныя ў сцюдзёным сонцы рызы…

I вось праз два гады ўсё гэта адгукнулася. Спачатку туберкулёзам левай рукі, пасля — нагі, на пачатку 900-х гадоў — лёгкіх і ўрэшце нырак і страўніка. А там прыйшла і заўчасная смерць. Пасля жыцця, праведзенага ў нялюдскіх — не на аднаго чалавека — пакутах. Таму і ў школе не была, а вучылася толькі ў прыватных настаўнікаў. Хоць тут магчымае і другое тлумачэнне: маці, напрыклад, казала, што ўсё гэта было не столькі праз хваробу, колькі таму, што яна, маці, баялася, каб казённая школа не разбурыла дзіцяці мову, характар, погляды.

Як бы там ні было, але дзіця гэта было навучана нямецкай, французскай, грэчаскай, лацінскай мовам, а пасля сама вывучыла польскую, італьянскую, англійскую, балгарскую і іспанскую. А што ж?! Сям'я была культурная, таленавітая, цікаўная да ведаў. Брат Міхась — а было яму тады год дзесяць — аднойчы нават перамог у спрэчцы вядомага гісторыка Ілавайскага, аўтара гімназічных падручнікаў па гісторыі. Давёў яму, што адно пытанне з гісторыі Чырвонай Русі княскіх часоў той недастаткова ведае і таму разумее не так.

— Дока растет, — сказаў ашаломлены гісторык.

— Не то что дока, а очень люблю читать книги по истории Украины, — спакойна і сціпла адказаў Міша.

Дзіўна, што ў такіх умовах вырас усё ж чалавек, патрэбай якога было не толькі выслоўлівацца, але і дзейнічаць.

Жыццё — прыклад мужнасці. Ды яшчэ ў гэткіх абставінах, у ліпучых кайданах з гіпсу.

Як Франко, разбіты паралюшам. Як Гейнэ ў матрацнай магіле. Але гэтыя былі мужчыны.

Хаця… вядомы ў свой час прафесар Сапежка казаў: "У мяне пры такой аперацыі пацыенты-мужчыны "вядзьмедзем" равуць, а тут слабенькая кабета сціснула зубы і маўчыць".

У гэтых кайданах, у якія яе перыядычна закоўвалі, яна няўтомна працуе і робіцца дасканалай паэтэсай, драматургам, празаікам, цікавым і (што куды цяжэй, і мы пераконваемся ў гэтым на кожным кроку) бездакорна праўдзівым і справядлівым крытыкам і публіцыстам, значным гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, музыказнаўцам.

Музыцы яна вучыцца ў жонкі Міколы Лысенкі, вялікага кампазітара. I вучыцца так, што каб не хвароба рукі, то — яна сама казала пра гэта, — магчыма, пераключылася б галоўным чынам на музыку. I, можа, там яе здольнасці выявіліся б не меншыя, чым у паэзіі. Грала яна, між іншым, і свае творы, і імправізацыі, на жаль, не запісаныя.

У 18 гадоў яна склала дзеля сястры курс "Старажытнай гісторыі ўсходніх народаў": першабытныя людзі, свет, вядомы ім, індусы, мідзяне і персы, егіпцяне, асірыйцы і вавіланяне, фінікійцы, ізраэліты — вось яго раздзелы. Вось адкуль яшчэ вядзецца яе цікавасць да ўсходу, вось адкуль пайшлі "ўсходнія" сюжэты многіх п'ес і вершаў.

Яна перакладала сацыялістычныя брашуры, сама пісала іх па-ўкраінску або рабіла прадмовы да чужых.

Яна дзейнічала. Заслужыла добрую памяць калодзежанскіх сялян, якія ўспаміналі яе дабром аж праз шэсцьдзесят год, паверце мне. А вока на добрых людзей у простага люду вострае. Сялянка Варвара Дзмітрук, напрыклад, сярод усіх шматлікіх у тыя гады наведнікаў панскага дому ўспомніла праз 50 год "мужа, жонку і іхніх дзяцей з Львова". А гэта быў Франко з сям'ёй.

Яна змагалася на эпідэміі тыфусу. Арганізатарскай дзейнасцю і грашыма бязмерна многа памагла сялянам у неўраджайны, смяротна галодны 1891 год.

Будучы пасля смерці бацькі (а крыніцаю сродкаў была служба) чалавекам вельмі небагатым, каб не сказаць недастатным, яна, нібы ад імя невядомага дабрадзея, усё ж на свае грошы арганізавала фальклорную экспедыцыю 1908 года на Палтаўшчыну. 3 новымі тады фанографамі. Кіраўніком экспедыцыі быў выдатны музыказнаўца, фалькларыст і кампазітар Філарэт Калеса. Перад ім была пастаўлена адна задача: толькі думы і гістарычныя песні. I ў гэтым была свядомая мэта. Кожная іншая песня магла пачакаць — думы выміралі ўжо тады. А так яшчэ жылі славутыя Міхайла Краўчанка і Гнат Ганчарэнка. Нельга было адхіляцца. Было мала часу і грошай. Трэба было хоць бы на гектографе выдаць сабранае ці ў таннай літаграфіі, хоць бы рэпертуар аднаго Краўчанкі, хоць бы ў самай абмежаванай колькасці экземпляраў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x