Уладзімір Караткевіч - Казкі Янтарнай краіны

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Казкі Янтарнай краіны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: essay, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі Янтарнай краіны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі Янтарнай краіны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкі Янтарнай краіны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі Янтарнай краіны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аставайцеся шчаслівыя, Бірута Бетхерэ і Ганна Лестландэ!

…Дарэчы, я дрэнна аддзячыў за гасціннасць. Даслаў свае кнігі. Такога ўдару яны, вядома, не чакалі.

Вось чаму я хачу хоць трошкі акупіць свой грэх. Пішу —

…Відземскую казку

Ці-лі-ліа-цірр… Што азначае: лётаў жаўранак у паднябессі… Не які-небудзь там безгалосы саліст, не па заслугах увянчаны званнем, а сапраўдны, звонкі відземскі жаўранак, што прыляцеў сюды яшчэ ў марозную ноч, змёрз, згаладнеў, а раніцай паляцеў і аддзюбнуў ад сонца кавалачак, каб закапаць яго ў закалелыя скібы відземскай краіны.

I вось лётае і спявае, бо заслужыў у сваёй зямлі права на палёт і на спеў.

Ён дрыжыць нясцерпна-высока, гэты жаўранак. А пад ім, у сіняй глыбіні стаўка, трапеча яго двайнік.

I мы ідзём па беразе якраз паміж двума жаўранкамі. I ўвесь свет спявае вялізным жаўранкам, радасны і празрысты, як ён.

Дарога вядзе ад хутара да хутара, мяккая, як аксаміт, расквечаная блакітнымі лужынкамі, звілістая і няпэўная, як палёт матыля.

Яна віецца ля рэчак і маленькіх гаёў, перавальвае цераз былыя ледавіковыя грывы, нырае ў крывавыя канюшыннікі.

Дыхайце, грудзі, спявайце, вусны, спяшайцеся ў дарогу, ногі!

I няхай трапеча над галавою жаўранак, няхай ляціць у твар вецер з не ходжаных яшчэ палёў.

Дай руку, друг! Чуеш, певень заве нас! I ва ўсім свеце мы адны. Толькі мы і жаўранак у далёкай вышыні… Вось сіняе вока возера, вось ліпы над ім.

Над возерам рута на луках,
I лiпы, i чмель на ляту.
Сваю невялiкую муку
Ўсю зможаш ты выплакадь тут.

Нашто мне выплакваць муку, дружа? У мяне ж няма яе, праўда? Адкуль бы ёй быць? Проста мы разам ідзём з табою ў краіну казкі, і на яе межах сустракаюць нас мудрыя калматыя сабакі. Такія белыя, як быццам гэта малюсенькія кавалачкі воблака ўпалі на зямлю.

— Ці добрыя вы людзі? — пытаюць у нас яны. — Ці наступалі вы сабакам на лапы, ці бралі іх з сабою на рэчку, ці дзяліліся з імі апошнім кавалкам?

— Так, мы добрыя, — кажам мы.

— Тады ідзіце налева ад вялікай дарогі, - кажуць сабакі. — Там чароўныя маленькія хутары, там квітнеюць сады, там жыве Ганна. Там і казка, якую вы шукаеце.

Мы ідзём туды, дзе — далёка-далёка — узносяцца раскошныя шаты дрэў.

…Імкне ручаінамі празрыстая вада, калыша ў сабе срэбнае цельца маленькай вясёлай міроны. I, каб міроне было добра жыць, цягнуцца з неба да ручаін і палёў празрыста-дымныя фіранкі далёкіх дажджоў.

Стань ціха! Чуеш? Гэта мірона кажа журліва-салодкім, нячутным галаском:

— Дзякуй вам, добрыя дажджы! Дзякуй табе, дарагая зямля! Дзякуй і вам, добрыя людзі, за тое, што ідзяце берагамі і не хочаце злавіць мяне!

Хутары высокія, з шэрага і ружовага каменю, які ляжыць у мурах такімі прыгожымі няроўнымі брыламі. Брылы гэтыя знадворку роўна і гладка адпаліраваны. А да вялікіх дамоў квадратамі прымыкаюць дворныя будынкі.

Канавы, пазарастаныя густой травой, струменяць кудысьці ясную, добрую ваду. Над імі непралазным гушчаром растуць вялізныя, як коўдра, лопухі. Пад іх навіссю цырымонна вітаюцца агністы Шантэклер-певень і мініяцюрная Юнгфрау — вадзяная курачка.

— Як сп-р-равы, о мая цудоўная, мая ясная, мая невер-рагодная, мая маладая каралева к-канаў?

— Вы ўсё жартуеце з беднай пасялянкі, месьё, — апускае яна вочы. — А справы нічога… Рэвень урадзіў такі густы — хаваешся з галавой.

Певень скоса паглядае на свой адбітак у вадзе. I раптам заўважае нас.

— Кур? Кур? — пытае ён па-латышску. — Куд-куды ідуць гэтыя цыбатыя?

— Кракс, — гэта качка вядзе ў лапуховыя нетры сваю пушыстую флатылію. — Кракс. Гэта два паэты, Паэты сярод людзей — усё адно што індыкі сярод птушак… Шабалды-балды-балды… I так усё жыццё… Смехата! Гэта яны ідуць да добрай Ганны, што не шкадуе мне слімакоў.

I качка заплывае недзе пад бераг. Толькі вялікія лопухі варушацца над ёю.

— Перагарае, як у качкі, - здзекліва кажа Шантэклер. — Глытае гэтых слімакоў разам з панцырам.

Але качка не чуе. Яна далёка. I стаяць, не варухнуцца над канавай вялізныя, як коўдра, лопухі. Дзе ты, дом добрай Ганны? Ага, напэўна, вунь там, дзе квітнеюць дрэвы ля агароджы, дзе вада з канавы разлілася маленькім азярком. Над азярком пунька — зусім як у музеі пад Рыгай, і жорны пакладзены замест прыступкі пад яе дзвярыма. А над азярком, над коўдрамі лопухаў стаіць на дрэве бусел.

— Ганна! Ганна! Ідуць два цыбатыя. Ідуць два бясперыя. Хутчэй кажы хохлікам-гномам, каб канчалі рыхліць грады пад бабы.

Ах, бусел, бусел, што ж ты нарабіў! Як жа нам цяпер паглядзець казку?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі Янтарнай краіны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі Янтарнай краіны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Казкі Янтарнай краіны»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі Янтарнай краіны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x