— Не бойся, Параска, не пусцілі i не пусцім. А тое, што плявузгаюць шляхцянкі на цвінтары, не слухай i другім не пераказвай.
—Хто тых шляхцянак слухае? Заўвіца мая ўчора з Глуска ад доктара ехала, дык у мяне начавала. Кажа, усё мястэчка гамоніць. Балаголы, каторыя з бародамі былі, з Бабруйска папрыязджалі, дык родныя дзеці не и а знал i: шаблямі ix «канаркі» пагалілі, шампаламі спаласавалі i забралі ўвесь тавар. A Саветаў, i духу не чутно.
Усе ўважліва i насцярожана слухалі Параску, Задумаўся i Салавей. Можа, каб хто іншы плёў, не паверыў бы. A ў тым, што казала Параска, чулася нейкая праўда. Але нельга паказваць трывогі, неспакою. Аляксандр усміхнуўся i пажартаваў:
— У генерала свае клопаты, у нас — свае.— Потым сур'ёзна дадаў: — Трэба хутчэй стварыць каMiтэты беднаты i правесці канфіскацыю. A калі прыйдзецца сустракаць легіянераў, сустрэнем лепей, як той раз.
Параска з Мікодымам сабраліся ісці па камбедаўскіх справах. На развітанне Салавей параіў ім увечары сабраць свой камітэт i памеркаваць, колькі з каторага кулака можна ўзяць збожжа.
Калі выйшлі камбедаўцы, Аляксандр задумаўся.
Ен ведаў, што мяцежны генерал ім не даруе — абавязкова пашле сваіх салдат на Рудабелку. Ён чакаў вестак з Бабруйска, але ix не было, нічога не паведамлялі i хлопцы з Ратміравіч. А тут на табе, кажуць, Бабруйск захапіў польскі корпус. Відаць, павятовы камітэт у падполлі. Але гэта толькі кажуць. А як дазнацца пэўна? Трэба пакуль што самім прымаць нейкае рашэнне. I такое, каб ні на крок не адступаць ад дэкрэтаў рэвалюцыі.
На нейкае імгненне Салавей адчуў сябе адрэзаным ад вялікага свету. Газеты апошні час не прыходзяць; значыць, ix у Бабруйску перахопліваюць легіянеры мяцежнага корпуса; вестак з павятовага камітэта даўно няма; відаць, ніяк не могуць звязацца. A якія планы ў Доўбар-Мусніцкага? Кал i праўда, што захапіў Бабруйск, дык паспрабуе пашыраць сваю акупацыю i захоча з новай сілаю ўдарыць па Рудабелцы. З якога боку? Вядома, з чыгункі.
Ляўкоў нібыта ўгадаў, пра што думае старшыня.
— Што будзем рабіць, Аляксандр? Два дзесяткі польскіх карабінаў, штук пятнаццаць трохлінеек ды з паўсотні бярданак у нас ёсць. Збяром яшчэ тое-сёе. A ў ix армія, кулямёты, гарматы.
— I ўсё ж мы мацней за любую армію. Тыя не ведаюць, чаго яны хочуць i за што ваююць. Ты б паглядзеў, як легіянеры аддавалі нам карабіны. Нібыта радыя, што збылі ix. Ды якія яны там к чорту палякі! Католікі тутэйшыя, што i слова па-польску сказаць не ўмеюць, ад нямецкіх куль ратаваліся ў гэтым корпусе. A ў нас народ. Каму страляць няма з чаго — «ура» крычаць будзе. I гэта, брат, вялікая помач! Трэба сягоння i заўтра, Максіме, перавесці атрады бліжэй да станцыі. Салдаты нашы ў лапцях i ў світках ходзяць, так што ix ніхто не пазнае. A калі трэба, з-за любога куста смалянуць. Адаб'юць паноў, рэзгіны на плечы — i пайшлі авечкам сена скубці. От тады i шукай ix. Перакажы Анупрэю з Пракопам, каб да раніцы чалавек паўсотні з гранатамі i вінтоўкамі адправілі на Ратміравічы.
К паўдню сцішылася завіруха. Выбліснула сонца, заіскрыліся сумёты i заваленыя снегам стрэхі. Пa вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы з дрыўмі, саломаю, сенам i з мяхамі амецяў. Аляксандр глядзеў на гэты нетаропкі pyx жыцця i думаў, колькі яшчэ прыйдзецца пабіцца, праліць крыві, каб народ зажыў спакойна, па-людску, каб адчуў сябе гаспадаром сваёй зямлі. Рэвалюцыя толькі пачынаецца.
Але мучыла невядомасць. Тое, што расказала Параска, вельмі было падобна на праўду. Трэба параіцца з рэўкомаўцамі i нешта рабіць, тэрмінова, неадкладна. Анупрэй з Максімам Усам па сёлах арганізоўваюць атрады, раздаюць зброю i патроны, прызначаюць узводных. З імі, мабыць, i ваенком — Пракоп Малаковіч. Няўжо яны нічога не чулі i не ведаюць?
Дзверы прачыніліся, i ў пакой увайшоў незнаемы мужчына ў чорнай паддзёўцы, невысокі, але шырокі ў плячах. Круглы твар зарос густою, калматаю бародкай, а з-пад прыпухлых павекаў глядзелі вострыя пранізлівыя вочы. Ён прывітаўся, стоячы ў парозе, i запытаў:
— Дзе мне пабачыць таварыша Салаўя?
— Я Салавей. А што вы хацелі?
— Хацеў пазнаёміцца i перадаць прывітанне ад Платона Фёдаравіча.
Славей аж уздрыгнуў. Платон Фёдаравіч Равінскі — старшыня Бабруйскага укома — пасылаў яго сюды, абж*;аў дапамагаць i трымаць сувязь.
— Сядайце, таварыш. Хто вы i адкуль? Ці даўно бачылі Платона Фёдаравіча? — засыпаў незнаёмага пытаннямі Аляксандр. Той, не спяшаючыся, кінуў у кут торбачку з нейкім начыннем, скоса паглядзеў на сакратара i вельмі павольна пачаў:
Читать дальше