Салавей устаў. Толькі цяпер Іван Мазалеўскі разгледзеў яго з ног да галавы. Калі сядзеў за сталом, здаваўся высокім i шыракаплечым, a ўстаў — мужчина сярэдняга росту, шчуплаваты, звычайны сялянскі хлопец з добрай вайсковай выпраўкаю, Ён моцна паціснуў Івану руку i пажадаў поспехаў.
Іван перакінуў праз плячо мяшэчак i выйшаў з рэўкома. Над ганкам, цупкі ад марозу, трапятаў i патрэскваў чырвоны сцяг.
«А ў Глуску ўжо, напэўна, легіянеры»,— з трывогаю падумаў Мазалеўскі.
10.
Байцы самаабароны жылі ў сваіх вёсках i на хутарах. Зранку калолі дровы, давалі каровам трусянку, косамі рэзалі сечку, насілі ў цэбрах паранку, латалі хамуты i мянялі ў санях закруткі. A прыбягаў суседскі хлопчык i казаў: «Анупрэй загадаў к вечару ўсім сабрацца»,— i яны кідалі ўсё, набівалі кішэні патронамi, збіралі ў торбачку харчы, чаплялі на плячо карабін або дубальтоўку, збіраліся ў хаце свайго ўзводнага. Тады завальваліся ў палукашкі i ехалі, куды было трэба.
...На хутары вярсты за паўтары ад Ратміравіч сабралася чалавек трыццаць узброеных мужчын з Рудабельскай самаабароны. Разышліся па двух хатах: грэліся, перакусвалі, курылі. Хто драмаў у запечку, а хто i байкі расказваў.
Анупрэй тлумачыў сваім байцам, што палякі прыедуць на браніраваным цягніку, каб захапіць уладу ў ix воласці.
— Задача такая,— казаў ён,— адбіць у легіянераў ахвоту ездзіць да нас, a калі пашанцуе — разжыцца яшчэ карабінамі i патронамі.
Многія зроду не бачылі браняпоезда, хоць i чулі, што яго ніякая куля не бярэ. Граната ўзарвецца, асколкі забарабаняць па жалезе, а ён i не шманае. Што ж ты яму зробіш з карабінам ці з нейкаю двухстволкою!
Пра свае трывогі хлопцы сказалі камандзіру.
— Мы яго сюды i блізка не пусцім. У яго жалеза, a ў нас галовы ёсць на плячах. От i пабачым, хто каго абхітруе.
— А дзе ж Салавей? — спытаў нехта з байцоў.
— Можа, нас падтыкнуў, а сам схаваўся? — пачуўся ў змроку цеснай хаты нечы голас.
— Што ты там, смаркач, плявузгаеш? Лепш прызнайся, пачом дрыжыкі прадаеш,— заступіўся за таварыша Нічыпар Званковіч.— Ён, брат, на фронце не тое бачыў. Ягорыі абы-каму не даюць. A ў яго аж два, i медалёў цэлая жменя.
— Таварышы, Салавей тут. Усім сам камандаваць будзе,— супакоіў Драпеза. Мужчыны загулі i засыкалі на хлопца, што сапраўды спужаўся нябачнага браніраванага страшыдлу.
А Салавей, Пракоп Мілаковіч i Ляўкоў сядзелі ў Пракопавай хаце. На камінку, то затухаючы, то разгараючыся, трашчалі смалякі. З-за коміна час ад часу вытыркаліся дзве беленькія галоўкі i хаваліся зноў. Пракопава жонка на ўслончыісу каля прыпечка лузгала ў вялікае рэшата сухія струкі фасолі i так была занята сваёй работай, што здавалася, не бачыць i не чуе мужчын. А яны гаварылі ціха. Пракоп паглядаў у акно, відаць, некага чакаў.
— Ідуць,— узрадаваўся ён.
У сенцах мякка затупалі,— відаць, абутыя ў лапці ці ў валёнкі,—i ў хату ўвайшлі двое маладых хлопцаў. Адзін у доўгай суконнай свіце, падпяразанай чырвоным паяском з кутасамі, другі — у кароткім кажушку i аблезлай заечай шапцы.
Пракопіха адразу пазнала Сымона Вежаўца i Амяльяна Саковіча. Яны кожную зіму валілі лес ці пілавалі на станцыі дровы. Зямлі было мала, сем'і вялікія, от i хадзілі ў заработкі.
Яны паздароўкаліся i сталі ў парозе. Салавей выйшаў ім насустрач, пасадзіў побач на лаўку i запытаў, ці добрыя ў ix пілы.
— Точым, бо кормімся з ix,— адказаў Сымон i падумаў, ці не новы падрадчык прыехаў на работу наймаць.
— Та-ак, кажаце, пілы добрыя, i самі, бачу, не зломкі.
— А так што любую дзеравіну звалім, куды захочам,— набіваў сабе цану Амяльян.
— От i памажыце нам зваліць адну дзеравіну. Лепя нерам i завецца.
Хлопцы адразу не зразумелі, што ад ix хоча гэты чалавек у вайсковай гімнасцёрцы.
— Я — старшыня Рудабельскага валрэўкома. Нашага ваеннага камісара Пракопа Малаковіча вы ведаеце. Мы не павінны пусціць у нашу воласць легіянераў.— I, памаўчаўшы, запытаў: —Ці, можа, няхай прыходзяць?
— А на чорта яны нам здаліся? — адказаў Амяльян.— Толькі як ты ix не пуеціш, калі рукі голыя.
— Рукі ў нас не голыя. Бярыце пілы, i пойдзем ca мною,— устаючы, сказаў Салавей. У след за ім падняліся i хлопцы.
— Вы толькі скажыце, таварыш прысядацель, што рабіць, а мы гатовы,— азваўся Вежавец.
— Прыйдзем на месца, усё раскажу.
Аляксандр апрануў шынель i выйшаў з хаты. Следам за ім падаліся Сымон з Амяльянам...
Маладзік хаваўся за густымі аблокамі i ніяк не мог прабіцца праз ix. Ноч была шаравата-сіняя. Снег іскрыўся на сумётах. Абапал расслізганай палазамі дарогі сінелі прыцярушаныя інеем прысады. Людзі пад высокім небам сярод прастораў белых палёў здаваліся маленькімі i мітуслівымі. Вакол было ціха-ціха. Але недзе за аб'інелымі лясамі, за марознай емугою ночы напэўна ўжо лязгалі колы браніраванай пачвары, у цёмных вагонах сядзелі салдаты ў канфедэратках i шынялях з ангельскага сукна. Куды i чаго ix гнала? Яны ніколі не бачылі тых людзей, якія жывуць на гэтай зямлі, якія прагнуць свабоды, хочуць быць гаспадарамі свайго лесу. За што ў ix павінны страляць салдаты?
Читать дальше