Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Аляксандр Раманавіч, папытаць у вас хацеў,— перабіў думкі Салаўя чарнявы хлапец з цыганскімі вачамі. Ён сядзеў на ганку рэўкома i чакаў старшыню.

— А чый жа ты будзеш? — акінуў позіркам незнаёмца Салавей.— Павырасталі, што i роднага брата не пазнаеш.

— Кандратаў я, Кавалевіча Кандрата, можа, ведаеце?

—Хто Кандрата не ведае? А як жа цябе зваць?

— Іванам. Парабкаваў у Ермаліцкіх на футары, от i не бачылі мяне тут, а цяпер тыя ўзялі i прагналі.

— Чым жа ты не дагадзіў сваім гаспадарам?

Іван замуляўся, апусціў вочы i пачаў маршчаком чыркаць па мокрай маснічыне ганка.

— Любімся мы з іхняю Гэлькаю, замуж за мяне хоча, а старыя як дазналіся, адразу — на дыбкі i пратурылі мяне.

У Салаўя ад здзіўлення пакруглелі вочы.

— Шляхцянка за парабка замуж?

— Ат, якая яна там шляхцянка? Вырадак нейкі. Не ў бацьку ўдалася. Спагадае ўсім, сама, як парабчанка. А цяпер уцякла з дому. Справадзілі былі яе да цёткі на футар. Пабыла-пабыла трохі дый кажа: «дадому пайду», а сама не дадому, a ў Харомцы уцякла, да ахмістрыні ў нянькі нанялася, за харчы служыць. Стары ўжо да майго бацькі прылятаў. Аддай, кажа, дачку. А той ні сном ні духам нічога не ведае. Адчапіся, кажа, мне сваіх ратоў няма чым заткнуць. Пакрычалі, пасварыліся, той i паехаў. Так i не ведае, дзе Гэлька.

Старшыня рэўкома моўчкі слухаў Івана. Адны ваююць, мерзнуць, заліваюцца крывёю i паміраюць за зямлю, за свабоду, а гэтыя любяцца, пачынаюць жыццё, i таксама ў муках. I хто? Парабак i шляхцянка! Тут барацьба. Раней такога не чутно было. Відаць, нешта зрушылася ў душах лгодзей.

— Дык чым жа, хлопча, табе рэўком паможа?

— Пераказвала, каб прасіў хоць з дзесяціну зямлі i трохі лесу на хату. Як прыйдзе, мо тады i павянчаемся.

— За зямлю, браце, яшчэ пабіцца давядзецца з легіянерамі, з ермаліцкімі i перагудамі. Яны не тое што лесу на хату, дубца на пугаўё не дадуць выразаць. Адваюем, будзе вам i зямля i хата. Так i скажы ёй. Калі любіцеся, жаніцеся i жывіце на здароўе.

— А як жа, любімся.— Іван апусціў галаву i памаўчаў.— Яна добрая i цягавітая дзеўка.— Потым паглядзеў Салаўю ў вочы.— Калі трэба біцца, дык я хоць цяпер. На ваўка з дубальтоўкаю хадзіў, дзіка на востраве ўлажылі, аж чатыры дранкулі ўсадзіў. А тут, мабыць, трэба большы калібер. Будзе з чым, дык i я ўпішуся ў ваша войска.

— А ты сам расстарайся. Трэба было пашукаць пад шляхецкім застрэшшам. Там-то пэўна е.

— А то няма? На цэлы ўзвод хапіла б. I Казік ягоны не з пустымі рукамі прыехаў. Ахвіцэрык!

— Дзе ён цяпер i што робіць? — адразу ажывіўся Салавей.

— Туляецца нечага, i ад мяне ўсё хаваўся. Так ні разу яго з морды i не бачыў. Цяпер, кажуць, асмялеў: па фальварках ды засценках лётае, нібы ў сваты. А каго сватае, ліха яго матары ведае.

— Гэта праўда, браце. Цяпер яму не да дзевак. Заварушыліся шэршні, раіцца пачынаюць. Так што наперад ідзі, а назад азірайся, каб шляхта з-за вугла не ўтнула. Яны на наш сцяг, як бык на чырвонае, глядзяць i зямлю капытом рыюць. Заравуць i кінуцца. Змікіціў, Іван, як зямелька дастаецца?

Іван пачынаў разумець, чаму хаваецца Казік, чаго ездзіць па засценках, за што ўзненавідзеў сястру i чаму, як толькі прыехаў сын, Андрэй прагнаў яго, Хвана, з свайго хутара. Баяцца, каб часам не ўбачыла чужое вока, што робіцца за тоўстымі сценамі.

— Так што, Іване, дабывай стрэльбу. А як, падумай. За Пцічою легіянеры стаяць, па сёлах шастаюць, часам адстаюць ад абозаў. Папалюй за каторым, от i карабін. А зброя цябе выручыць не раз. I дзесяціну сваю на першых парах будзеш з карабінам араць, каб назад Ермаліцкія зямлю i жонку не адабралі. А лесу на хату дамо i надзел нарэжам.

— Яно праўда. Захочаш сабаку выцяць — палку знойдзеш. Абы было што бараніць. Так i Гэльцы перакажу. Няхай прыходзіць.

Іван моўчкі патупаў на ганку i шпарка, нібы нешта ўспомніўшы, адразу заспяшаўся па раскіслай вуліцы.

У рэўкоме Аляксандра чакала Параска. Яна прыбралася, як на свята. Ладны кароценькі паўкажушок расшпілены, квяцістая хустка спаўзла на патыліцу, адкрываючы гладка прычасаныя чорныя валасы, на нагах — зграбныя чаравікі на гузіках. Відаць, усе гэтыя ўборы ад самага вяселля ляжалі ў скрыні неадзяваныя. Смуглявыя шчокі па-дзявочаму зардзеліся. У зрэнках чорных глыбокіх вачэй паблісквалі агеньчыкі, толькі каля вуснаў леглі глыбокія баразёнкі ад горкіх пакут, клопатаў i нястач.

Салавей хацеў пажартаваць, спытаць, куды гэта яна так прыбралася, але сумеўся ад думкі, што кабета, можа, упершыню адчула сябе патрэбным людзям чалавекам, якому абрыдла хадзіць у зацёпканых рызманах. Ён прыхаваў усмешку, павітаўся i спакойна запытаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x