Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дак ён жа ў цябе, здаецца, не стары быў?

— Туберкулёз зваліў... Яго пад Берлінам ў лёгкае раніла. Дахтары казалі яму высцерагацца, але ж у нас такая хата... Захварэў і — няма!

Я ўжо глядзеў на кабеціну са спачуваннем і павагай; мяне ж і самога раніла — і ў лёгкае, і ў Берліне, і гэтаксама ўрачы папярэджвалі. Мо і служылі ў адной часці? Вядома, нумара палка яна не ведае.

— Фатаграфіі яго ў вас няма?

Сонька зірнула на мяне, як на дзівака, ды збыла пытанне маўчаннем.

Ля парога стоўпіліся дзеці з прышчатай дзеўкай і разглядвалі нас з тупой цікавасцю, бытта заморскіх звяроў. Быў канец лета, загару ў малых — ні следу. Не дзіва,— пігмент вырабляецца адно ў здаровым і добра харчаваным арганізме. Брудныя і струпастыя тварыкі мелі зямлісты колер. З дзеўкай і дзіцём, якое трымала, я налічыў шэсць душ. Маці — сёмая. Амаль у два разы болей, чым членаў маёй сям'і. Як такую араву пракарміць, як даглядзець? Хтосьці разумны прыдумаў дзяржаўную дапамогу шматдзетным сем'ям. А маці на выгляд зусім маладая.

— Шчэ тут не ўсе,— Сонька заўважыла, што лічу яе сямейку.— Старэйшая дачка пайшла ў Ваўкавыск паддувацца ў тубдыспансер. Зара, відаць, вернецца...

— Вы — маці-гераіня?

— Не. Самае меншае — яе! — кіўнула яна на дзеўку.

— Яна ўжо замужам? — са здзіўленнем зірнуў я на яе пухкія, як у дзіцяці, калені і твар.

— Шчэ не! — маці з бессаромнай весялосцю перавяла вочы з дачкі на маёра, мяне.

Успомніў я каравокую маладзічку, у якой гэтая мнагадзетная распутніца і самагоншчыца адбівае мужа, і спахапіўся:

«Фу, раскіс, як баба. Ці маю права быць добранькім? Мо «балтыец» і грошы ўкраў, каб заплаціць ёй за паўлітра. А муж — паранены пад Берлінам, памёр інвалідам вайны. У хаце хворая дзеўка, нэндза. Ліха на яго, як усё заблытана!»

Я неспакойна заварушыўся, паклаў рукі на стол. Пальцы мае натрапілі на абгрызены пенал, невылівайку, самаробную торбу з кужалю. I мне калісьці маці пашыла дакладна такую самую торбу кароў пасвіць, а ў гэтай — сшыткі. Падручнікі — жмуты пацёртай на мачала паперы. Недзе ходзяць з гэтым у школу, настаўнікі ў такіх сшытках выводзяць адзнакі...

— Сонька, а на чым ты сядзіш? — пацікавіўся маёр.

— От, няма на чым іншым, то сабе села абы на што і сяджу! — пасля хвілёвай разгубленасці кінула маладзіца з фальшывай бесклапотнасцю.

— I пахне нешта ў цябе...— пацягнуў маёр носам.

— Мала чым можа пахнуць?!.

— А ну, падыміся!

З вясёленькага настрою ўдава перайшла адразу да слязлівай просьбы ды хапіла маёра за рукаў:

— Таварыш нача-альнік, не трэ-эба!

Але мужчына ўжо звалок яе з дзяжы, сцягнуў цёплую хустку, зняў века.

У дзяжы ўзыходзіла наздраватае бардовае цеста. Пах бражэння цяпер пачуў і я. Толькі зараз уцяміў — гэта ж і ёсць славутая брага, з якой гоняць самагонку.

— Што ты намерыўся рабіць? — раптам перамянілася жанчына.— Дзяцей загубіць хочаш?!. Лю-удзі, рату-уйце! — загаласіла яна з надрывам, і адразу памаглі ў гэтым шэсць галасоў; у хаце ўзняўся лямант. Маёр спакойна чакаў, каб у памяшканні супакоіліся.

У мяне сціснулася сэрца ад літасці. Я крануў жанчыну, папрасіў:

— Перастаньце, малых палохаеце! Удава мяне бытта і не заўважала.

— Гэтая чарнявая ведзьма паддала мяне, я ведаю! Усё жыццё чапляецца з-за мужа! Чаму яе там у Падароску машына не раздавіла, трактар не пераехаў, шалёны сабака не пакусаў?!. Хай задавіцца сваім лысым прыдуркам! У вайну я са сваім мужыком усё ад яго хавалася і дрыжэла, каб у камендатуру на нас не данёс, а цяпер бяды ад яго ведзьмы маю! Ах, чортавая зараза, паддала ўжо!..

— Ніхто вас не паддаваў,— спалохаўся я,— мы зайшлі да вас выпадкова, не плачце!

— Не плакаць?! — толькі цяпер убачыла яна і мяне.— А чым дзяцей мне карміць загадаеш? Ты ім хлеба дасі, ты-ы?!. Паглядзі, панок, што на мне!

Жанчына адхіліла на грудзях сукенку і паказала голае цела аж да жывата:

— Так зімой і летам хаджу, а ты шчэ кажаш не плакаць! Мне вьшь трэба, глядзі!

Кабета падляцела да сцяны і ткнула кулаком у дзерава там, дзе бярвенні ўваходзілі ў вушак ад акна. Рука яе па локаць улезла ў спарахнелае дзерава, а цераз сцяну засвяцілася дзірка; сцяну гэтую будавалі, напэўна, да адмены прыгоннага права.

— Твае дзеці, панок, у цяпле жывуць? Думаеш, мне не хочацца, каб не мерзлі і мае? Пасядзеў бы тут зімой!..

Раптам я адчуў, што сапраўды чамусьці вінен у яе беднасці, як і ў тым, што знайшлі ў яе брагу. Як найбольш мякка, я запрапанаваў:

— Трэ ісці працаваць у калгас, то будзе ў вас хлеб і да хлеба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x