Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі за хлапцом зачыніліся дзверы, Сонька не вытрывала. Яна хапілася за галаву ды ўпала ў істэрыку зноў:

— Ах, гэтая курва, ах, чортавая ведзьма, як яна загубіла маіх дзяцей?! Ну, цяпер табе каўтуны вашывыя павыдзіраю, будзеш бачыць свайго лысага чорта!.. Гэты матрос і сіратой з-за яго пакутуе, Палагея Казлоўская праз яго загінула!.. Лукашык убачыў яго ў Зеляневічах і шапнуў: «Скачы бягом у сваю вёску і кажы Палагеі, хай аддасць каму дзіця ды ў лес уцякае, бо да яе едуць з вобыскам немцы!» Але ж яму прыспічыла выпіць з кампаніяй. У Вількаўшчыну прыбыў, калі яе ўжо забралі. Потым пабаяўся, што не даруюць яму партызаны, падаўся служыць у паліцыю да Ізабэліна! Пастаяў на варце тры месяцы перад камендатурай ды ўцёк да Германіі рабіць на завод!..

На жаль, я тады яшчэ зусім не ведаў, хто такі быў Лукашык, што за пакеты прыбывалі з Беластока, Мінска і Варшавы ў Вількаўшчыну, якую ролю сыграла Казлоўская ў жыцці артысткі Белай і што за дзіця гадавала ўдава. Я толькі бачыў мнагадзетную жанчыну, якая сыграла ў вайну пэўную роль, а цяпер патрабуе ад мяне дапамогі.

— Не плачце, супакойцеся! — пачаў я зноў суцяшаць.— Мы вернемся ў раён да начальства ды пастараемся, каб выдзелілі вам лесу, грашовую дапамогу...

Удава зняважліва на мяне зірнула.

— Буду я не Сонька, калі не выдзеру ёй слепакоў! Вось і надышоў якраз момант ствараць умовы, каб зайсці да маладзіцы.

— Скажыце, пра каго вы ўсё гаворыце, хто вам перашкаджае? Мы зараз пойдзем і папярэдзім, каб вас не чапаў! Я з рэдакцыі. Напішу пра яго ў газеце! Пра якую жанчыну вы ўсё цвярдзіце?

— Так вы і праўда яе не ведаеце? — Сонька паказала праз акно: — Унь, у шаляванай хаце жыве!

— Ну, нам трэба ісці,— уздыхнуў маёр.— Цяпер я нічога канкрэтнага не абяцаю, а вярнуся ў раён, пагавару з начальствам, і падкінем табе што-небудзь. Калі будзе пастанова, заеду і скажу. Не забудзь вядро вады завалачы ў хлеў. Агонь мы затапталі, гарэць там у цябе няма чаму, аднак на бяду мала трэба. Бывай!

— Ой, пачакайце! — успомніла ўдава ды кінулася да дзвярэй.

Цяпер толькі я ўбачыў у сенях высокага мужчыну ў сіняй фуфайцы ды гумовых ботах.

— Гэта мой брат! Гэты — усе тры гады вайны прабыў у Гута-Міхаліне! Цяпер жыве тут, за рэчкай! — Сонька выхапіла з яго рук бутэльку самагонкі з папяровай затычкай.— Тава-арыш, не адкажы-ыце нам, заста-аньцеся, пачасту-ую вас!

Я ачмурэў.

— Не!..— кінуў маёр ды рашуча пайшоў з хаты.

— То вазьміце з сабой, у Крыніцах вып'еце! — пабегла за ім удава.

Я не вытрываў і зарагатаў. Кабеціна глянула на мяне, пакрыўдзілася і адстала. Мне зрабілася няёмка.

Зноў мы крочылі па вёсцы ўдвух. Толькі я цяпер адчуваў сябе з маёрам зродненым, як роднішся на фронце з новым салдатам ці камандзірам пасля першага бою. Мы абодва перажывалі тое, што бачылі.

— Старшыня калгаса тут нікудышні,— нібы думаў услых, нібы скардзіўся мне маёр.— Васько. Адкуль яго ўжо не здымалі!.. Вількаўшчыну далучылі яму нядаўна. Яшчэ і са сваімі вёскамі не разабраўся, навошта яму клапаціцца пра гэтую?.. Зрэшты, Васько такі, што прапанавалі б далучыць яму Марс, і ён не адмовіўся б, а потым не заглядваў бы і туды.

Маёр уздыхнуў:

— Эх, кадры вёсцы патрэбны ды грошы на будаўніцтва! Праўду кажучы, то і Сонька з такіх бабаў, што не надта з ёю дамовішся. Лянівая да работы, уяўляю сабе яе працадні. Дзеўкі дома, а які бруд, і нават не саромеецца. Як птушкі божыя жывуць, адно апраўданне — цемра. Давайце заглянем цяпер да Юзэфа!

— А я мушу шчэ зайсці да Соньчынай саперніцы! — спахапіўся я.— Найду вас, відаць, у Казлоўскіх!

7.

Ступіў я на чысценькі падворак. Ашаляваны домік быў пакрыты гонтай, вокны пафарбаваны ў сіні колер. Зайшоў я ў сені, адтуль — на кухню. Там была падлога з новых дошак. Шыбы, мэбля кантрастна свяціліся чысцінёй і свежасцю. Сцены — белыя, без плямінкі.

За пакрытым новай цыратай сталом абедалі — лысы мужчына, тры дашкольнікі і каравокая маладзічка. У дарослых лыжкі застылі ў руках. Шустрыя ды загарэлыя хлопчыкі ўзнялі на мяне жывыя, цікаўныя вачаняты.

— Дзень добры! — павітаўся я.

— Дзень добры...— пасля паўзы, насцярожана буркнуў мужчына.

— Прыемнага апетыту.

Мужчына нездаволена прамаўчаў.

— Дзякуем! — падхапіла яго жонка.— Калі ласка, да стала, тут шчэ і вам хопіць!

Кабета нахіліла каструлю са стравай. Запахла перцам, лаўровым лістам, развараным гарохам. Няўжо яна ўправілася і абед згатаваць?

— Тады хоць сядайце! — падставіла яна сваю табурэтку.

Я сеў і глянуў на яе мужа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x