Першым чынам, Стэфану яна наладзіла быт. Адшыкавала іхні палац.
Уее апавядалі: ваявода сандамерскі Крыштаф Асалінскі пабудаваў каля Апатава палац, у якім было трыста шэсцьдзесят пяць вокнаў, пяцьдзесят два пакоі, дванаццаць залаў, а Кацярына, вядома, зрабіла сабе меншы.
Адпак і ў сваім замест столі ў адным зале нямецкім майстрам загадала наладзіць акварыум. На падворку разбіла ставок. Майстры наладзілі каля яго фантан, вакол расставілі мармуровыя фігуркі дакладна такія, якія яна бачыла ў багатых рымлян. Расставілі альтанкі.
Усё агарадзіла высокім плотам ды за плот запусціла, каб бегалі, давячыся ад злобнага брэху, ваўкадаваў.
Цяпер, калі запрашала на абед суседзяў ці гасцей з Гарод-ні, у вялікай хаце выстаўляла для агляду ўсе свае пугіналы з брыльянтамі, серабро Садык-бея і кітайскую парцэляну, якую паспела ўжо купіць у Круляўцы. Выстаўляла флаісоны з касметыкай ды парфу май — усе з золата. Клала ўсё на сталы — няхай шляхціцы ведаюць і бачаць, з кім маюць дачыненне.
У куфэрку выстаўляла талеры, каб госці самі маглі паспрабаваць куфэрак на вагу, узяўшыся за дзержакі, каб адчуць маглі ды вызначыць, колькі там золата.
Але найбольш Кацярына выкладвалася на пачастунак, бо ведала, як праз жывот можна дайсці да таго ці іншага чалавека.
Па свеце яе папакідала, патравы рыхтаваць ужо навучылася.
Выстаўляла качкі, нашпігаваныя арэшкамі. Сметанны сыр, упрыгожаны фруктовай мармеладай. Студзень мясны з салатамі. Кавалкі мяса ў белым соусе з муштардай. Літоўскія калдуны. Маладзенькіх парасят з моркаўкамі ў лычыках і галубоў.
За ўсім гэтым падавала валоўю вантробу з соусам садавіны. Французскія пірагі з мігдаламі. Дзічыну па-венгер-ску. Паштэты і мяса з кукелкамі.
А тады загадвала чаляднікам несці суп перцавы, смажаныя бажанты ды піражкі, спечаныя па-гішпанску.
Давала гасцям крыху адпачыць, затым зноў загадвала несці мясное. I слугі валаклі капланы, абкладзеныя саланінай. Мясны студзень у гаршчочках. Трусоў ва ўласыым соусе. I вясельны пірог па-неапалітанску, у які загортвала мёд і цукар.
Тады неслі курапаткі з кіслымі яблыкамі. Варэнне з садавіны ды піражкі. Віно.
Затым перад гасцямі загадвала класці замежныя смажа-ныя каінтаны, раскладзеныя шахматным парадкам.
А на заканчэнне падавала ім старую неапалітанскую страву з далікатнага цеста, пасьшаную цукрам.
I вядома, да ўсяго яшчэ — белае віно ды гатаваны мёд з карэньцамі. Ды па-ўсходняму слугі ў медных місах, вычыш-чаных да залатога бляску, насілі пахучую ваду для ўмывання рук, ручнікі — насля кожнага пачастунку.
Кацярына ў запісках прызнавалася, што ад нячысціка насіла ў сабе многа душ. Маўляў, тамў яна магла быць добрай, чалавека любіць, але магла зараз жа загадаць цівуну хвастаць кухарку — проста так, каб толькі чуць яе крыкі. Такія крыкі яе цешылі, служба ўся пра гэта добра ведала, таму старалася.
Яе падносы, збанкі, лыжкі I нажы былі начышчаныя да зіхатлівасці. Службу прымушала вылізаць кожны куток у памяшканні перад такім абедам.
I старалася яна, каб госці бывалі часта. Кожны тыдзень з ГароднІ, Беластока ці нават аж з Вільні запрашала артыстаў і хор. А калі Стэфан занядужваў часамі — ад прастуды ці злога вока — і валяўся днём у ложку, у суседнім пакоі грала яму музыка.
Яна ні на крок ад Стэфана не адставала. Дагаджала яму, вартавала ды раўнавала — да непрыстойнасці.
А яшчэ была цёнгле ў страху, разумеючы аж надта добра, інто Стэфану, маладзейшаму за яе прытым, калі войны павыбівалі мужыкоў, яна застарая.
Рыхтаванне да прадаўжэння роду
Якраз зацяжарыла і вельмі ж захацела нарадзіць яму сына. Горача сябе ўгаворвала, што Стэфан у яе па-людску сумленны, разумны, богабаязлівы, за быле дзяўчом гнацца не павінен — не з тых мужыкоў, ветрагонаў, і наследнік яго, напэўна, прывяжа да жонкі. Аднак супакоіцда не магла.
Тады з галавой ахунулася ў падрыхтоўку: стварала ўмовы для развіцця плода.
Брала ў парадзіх і піла іхняе малако.
Ад дваровых дзевак у верцеху пускала кроў, раніцой і вечарам умывала ёю твар.
Ела вантробу дзікіх галубоў.
Трэба было падумаць і аб д'ушы.
Заўсёды ўмела выкраіць нешта для жабракоў, калек, салдат, што вярталіся з няволі. Давала ялмужу для бедных студэнтаў. У гарадзенскі сабор падарыла накрывала, гафтава-нае шоўкам у размаітых колерах, атарочанае аксамітам. яшчэ размаляванае сярэбранай сетачкай з залатымі фрэндзалямі.
У цёплую пару, захапіўіпы з сабой дваровую службу, пехатой ды босай адправілася на маленне да іконы Мацеры Божай на Грушы ў Журовіцкі уніяцкі кляштар.
Читать дальше