Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прызнаюся Табе, Анечка, як на святой споведзі. Стэфана я адразу пакахала. Разумееш, яго нельга было не пакахаць, я ў гэтым ані крыху не вінаватая перад панам Богам! Ен узвышаўся над Янам на цэлае Неба, узвышаўся над астатнімі рыцарамі!

Пускала яго яшчэ да нашага шлюбу, хоць і ведала, які гэта грэх. А ў выпадках такіх паводзіла сябе кожны раз дакладна гэтак, як Стэфан, смеючыся з мяне, казаў паводзяць толькі набожныя рымлянкі. Калі ноччу ўздумае такая сіньярына з му-жам гэта рабіць, старанна занавешвае абавязкова лік Мадон-ны, а потым кожны раз падае перад іконай на калені, б'е сябе кулаком у грудзі, горача просіць прабачэння за грэх ды са слязамі раскайваецца.

Дамоў усе так ірваліся, але міналі дні і тыдні, а ніхто не ад'язджаў і ад'язджаць штосьці не збіраўся, бо вельмі ж нам у Рыме пасля няволі спадабалася, не маглі нацешыцца.

Віла, у якой размясціліся, мела садок з персікавых дрэў, сваю лазню і нават басейн з мармуровымі сходкамі. А тут яшчэ дабавілася добразычлівасць ды пашана гараджан з-за выбрыку гэтага магната з Пултуска, пана Ежага Асалінскага. Толькі падумай, сяброўка, якую чалавек той меў фантазію!..

Мінуў месяц-другі. Я дала згоду і ўзяла са Стэфанам шлюб у касцёле — пышны такі, з некалькімі ксяндзамі, з аршакам цэлым сяброў, а падставы, каб лічыцца ўдавой, не мела.

Нават і думкі ў галаву не дапускала, каб яму адмовіць.

I на гэты раз шлюб узяла перад каталіцкім алтаром, хоць у душы русінскай праваслаўнай веры не адраклася, не адракуся і ўжо, напэўна, пратрываю з ёю да самага скону.

Кожны з нас маліўся свайму Богу, а нязгоды з-за гэтага паміж намі ніколі не ўзнікала.

Ведала, Анютачка, я аж надта, выходзячы другі раз замуж,— раблю найбольшае злачынства, але той самы дэман і вар'яцтва кіравалі і далей усімі маімі помысламі ды ўчынкамі.

Ведала, раблю няправільна, паддаюся спакусе д'ябла, а не стрымлівалася. Стрымацца не мела сілы.

Пасля шлюбу адразу пачала гарэць зайздрасцю — дробяз-най, як цяпер падумаю, дурной — да жанчын, якія трапляліся Стэфану, напрыклад, у таверне, што прыслужвалі нам у час начлегу, а нават — смех перад Табой, сяброўка дарагая, прызнавацца! — пераходзілі перад намі вуліцу ці вызіралі з акна,— выглядваць з акон жанчыны там надта любяць.

Скажы мне, магла Ты падумаць, што я стану аж такой паскудай?

Золата дасталося мне лёгка, таму і не даражыла ім. Пачала выдаваць на ўборы, мазі і пахнідлы. Праўда, новы муж — не Садык-бей, каштоўнасцей сваіх не замыкаў у сундучкі, нічога мне не шкадаваў яшчэ і са свайго.

У Рыме, Анюта, не магла нацешыцца касцельнымі маля-відламі. Пэўны час імі я нават хварэла. Але што казаць, было там з-за чаго траціць галаву. Ты, сяброўка, хоць бы на іх вокам глянула! Тымі малявідамі я ўпівалася, бы чалавек з засмяглымі вуснамі, што тыднямі поўз цераз пустыню, дапаў нарэшце да жыццёдайнай плыні і не можа аніяк ад яе адарвацца. Бо ў арабскіх і турэцкіх мячэцях, як мы з Табой заўважылі, не толькі не запісваюць дзён нараджэння і смерці малога прыхаджаніна, але і выгляд Дамы Алаха маюць бедны, ад чаго здаюцца надта сумнымі ды нецікавымі. У іх, як памятаеш, віднеюцца толькі арнаменты, бо іслам, як нам тлумачылі, забараняе рысаваць што-небудзь жывое — людзей, птушак, звяроў. За такія рысункі маляра там кінулі б адразу ў яму з нягашанай вапнай, а то з жывога шкуру здзерлі б.

У сталіцы апостальскай затое ўсё пекнае, хвалю-ючае, прывабнае, жывое, чыстае і жыццярадаснае. Глядзі сабе ва ўсе вочы ды атрымлівай асалоду.

У касцёле Дзевы Марыі дзівіліся мы на ключыцу Лівія. Магутная, выкрутастая, даўзёрная.

Але найбольш захапляліся зубам святога Хрыстафора. Велікамучанік той быў волатам, бо зуб яго — бы добры збанок. Калі насілі вакол святыні, было відаць здалёк.

Іменем гэтага святога, як нам расказалі, у Генуі бацькі ахрысцілі свайго хлопчыка. Так хроснік той потым іспанскаму каралю Амерыку адкрыў, а каралеве нават цэлую флатылію караблёў, заладаваных залатым пяском, прыпёр,— каралева Ізабэла з тае пары стала самай багатай ва ўсім свеце.

Люцыпар таксама, бы нам, грэшным, падсылаў наперарэз караблям Хрыстафора буры, перуны, сірэн з песнямі, смокаў марскіх, папярок ставіў магнітныя скалы, водарасці, запускаў страшныя віры і касякі рыбін, што іншым не прабіцца праз іх, але Хрыстафор так быў на прыкмеце ў Царыцы Нябеснай, так яму нябесныя сілы спрыялі, што намер выканаў.

Даведалася пра ўсё тое ды адразу падумала: свайго сыночка я таксама назвала не абы-як. Імя яму выбрала пачэс-нае. Патронам у Яго на Небе — Аляксандр Македонскі. Іскандэ-ра не маглі пакарыць ва ўсім свеце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x