На гэты раз скакуны нашыя ў бок Нёмана не рваліся — хоць былі I чыстакроўнай арабскай крыві, але для Прынёманш-чыны чужыя. Па меры прыбліжэння рвацца туды сталі нашыя сэрцы».
На радзіме
«У Варшаве, сынок, чакала нас зноў радасць.
Не толькі рыцараў, хто калісьці ўцёк са Збаража ды прьшёс патрэбную вестку ў сталіцу, чакала ўзнагарода — ладны маёнтак (ад чаго і разбагацеў Твой татка) ды шляхецкі тытул. Кароль быў няўдалым. Мала цікавіўся сваім народам I яго клопатамі. Дапусціў краіну да вайны на тры бакі. Аднак і далей мусіў падпарадкоўвацца парадкам, устаноўленым у Рэчы Паспалітай да яго, яшчэ за Ягайлам.
Вось чаму, сыне, каралеўства ў нас пры ўсіх бедах не бусурманскае, за што ўсе мы яго шануем, служым яму, падпарадкоўваемея, хоць часта і бурчым.
I тым героям, якім пашэнціла вырвацца з чужога стану ды гэтак праславіць айчынную зброю, а ўсяму свету паказаць напал духу ў Айчыне трох народаў — польскага, беларускага і літоўскага, як у праваслаўных, так і ў католікаў, лютэран ды уніятаў, каралеўскія эмісары загадалі зараз жа выдаць па маёнтку не меншым. Таму, хто шляхціцам яшчэ не быў, атрымліваў цвёрдае абяцанне, што бліжэйшая сесія сейма тытул яму зацвердзіць.
Гаўрылін Лук'ян з Гібуліч ды Хведар Грэсь са Свіслачы землі атрымалі аж. на Мазоўшы, а мой Сцяпан, як часамі сама мужа называла,— паміж Аўгустовам ды Гродна, паабапал рэчкі Ганча. Проста да старога надзелу яму прырэзалі яшчэ адзін, толькі куды большы.
— Да гузіка мне новы жупан прышылі! — смяяўся рыцар.
Узамен мы Найяснейшаму Маестату — каралю, падарылі маленькі гадзіннічак. Маючы гадзіннікаў розных з цэлага свету поўныя пакоі, як хлопчык, ён узрадаваўся I нашаму. Яе Высо-касці падарылі каралі, Спадары Гаўрылін з Грэсем таксама нешта далі, таму развітваліся мы з дваром надта цёпла.
Покуль муж вырабляў на падараваную зямлю адпаведныя паперы, я і даведалася, што Твой татка, сынок, жывы здаровы. Не дачакаўся мяне з ясыру, зрабіў куды прасцей — ажаніўся яшчэ раз.
Галоўным абавязкам такога чалавека, здавалася б, паві-нен быць клопат — выкупіць жонку з няволі, калі ўжо яна па яго віне трапіла татарам у лапы,— як рабілі ўсе іншыя рыцары. Яму і ў галаву не прыходзіла такое.
Перасылаў грошы майму шэйху ў Палесціну цераз вандроўнага яўрэя наш Нічыпар. Брат з татам ды мамай мяне прагна і выглядалі з далёкага краю, покуль выпадкова не даведаліся, што пасланца на Валыні зарэзалі бандыты.
Другі раз Нічыпару пасылаць выкуп не мела сэнсу — упушчаны быў шанц.
Цяпер, сынок, як на споведзі, буду перад Табой каяцца ды ўсё-ўсё па парадку выкладваць. Таямніцы страшнай на Той Свет ад роднага сына забіраць не магу — не па-хрысціянску было б. Што з таго, калі перад вачыма адзінака прадстану агіднай пачварай ды злачынцам. Хіба ж лепей будзе, калі ён потым пра ўсё даведаецца на Небе ў час Страшнага Суда!
Кажуць, жанчынам вопыт нічога не дае. Мажліва, з большасцю так і адбываецца. Я ж вынесла са свайго грэшнага быцця непахісную ісціну ды перадаю Табе, як наказ, сынок,— злачынства хавай ты не хавай, а вышэйшая боская сіла, тая на чым свет трымаецца, усё роўна дабудзе наверх ды вытрасе перад усім народам якраз у такі момант, калі чалавек найменш спадзяецца.
Людзі толькі спачатку ахаюць — адкуль з'явілася страшная чума. Чаму град пабіў пасевы, на свіней паморак напаў ды чаму на тую ці другую вёсачку Багародзіца наслала хмары з камянямі ды змеямі. По тым тыя самыя людзі спакойна разбяруцца. Гасподзь Бог адкрые і.м вочы, і ніхто ўжо не дзівіцца з нечаканай бяды.— як слушна заўважыў калісь дзядзька Герасім перад тым, як сапацкінскі кат, пан Гедройц, павалок яго адсякаць галаву да ямы.
Старыя ў нашых Путрышках заўсёды любілі казаць:
— Аліва заўша наверх выплыва! Таму лепей мне адкрьшда самой — спакайней так будзе ды хоць крыху ўбаўлю гнеў Уся-вышняга».
Бяздумныя выдаткі
Што і як далей адбылося, будзе ніжэй відаць з аўтарскага пераказу.
Прыехаўшы са Стэфанам пад Аўгустоў над Чорную Ганчу, яна не кінулася адразу яшчэ і ў Гродна, каб шукаць роднага сына — сваё адзінае дзіця. Кацярына не піша пра гэта, але выходзіць,— пра сына тады нават не падумала.
У сй сядзеў усё той самы д'ябал, камандаваў ды піхаў яе на адпаведныя ўчынкі.
Кажуць, калі кахае мужчына, заўсёды глядзіць на Бога, а калі трапіцца такое з жанчынай — яна бачыць толысі мужыка. Так прыблізна атрымалася і ў Кацярыны.
Грэх быў мацнейшы за сына і, мажліва, за смерць.
Читать дальше