Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лаўрэн не здаваўся:

— Ну, добра, спадар Стэфан, няхай будзе так. Але вазьмі-це гэты самы кавалак дубу, навастрыце канец і паспрабуйце ім панцыр прабіць. Не праб'еце! А страла, пушчаная канцамі лука ды цецівой, яшчэ калі яна са свежага шоўку, прашывае навылет!

Нехта са змроку заўважыў:

— Вацьпаны, каб гэта зразумець, трэба папаламаць галаву!

Барысевіч згадзіўся:

— Да ўсяго мусова галаву прыкласці, але ў даным выпад-ку— думай ці не, а вынік адзін!

Так і не вырашыўшы пытання, Стэфан уставіў сваё:

— Я, вацьпаны, яшчэ скажу аб стрэлах. Мяне надта дзівіць, што людзі словы страляць, абстраляць, расстраляць, перастраляць, гэта значыць выканаць дзеянне звязанае з лукам і цецівой, неяк незаўважальна пераносяць на рушніцы, мушкеты, гарматы, пісталеты! I з іх мы ўжо страляем, хоць з жалезных дулаў вылятаюць у нас не стрэлы, а кулі алавяныя, чыгунныя гранатнікі!

Зноў усе пасмакавалі сказанае:

— А і праўда, бытта ў нашых продкаў не хапіла слоў, каб вызначыць зусім іншае дзеянне...

Стэфан адказаў сабе сам:

— А ўсё таму, бо людзі, мабыць, гэтак спрошчваюць сабе жыццё. Навошта ім ламаць язык яшчэ адной назвай, калі ёсць абкатаная для падобнага дзеяння? Так у іх і атрымліваецца, што замест па ворагу з мушкетаў алавянымі кулямі куляць, гавораць тое, да чаго прызвычаіліся даўно — страляць!

Зноў згадзіўся нехта невідочны:

— Гэтак тлумачэнне знойдзеш усяму, толькі галаву паламай!

Азваўся неўпапад Хведар Грэсь:

— Я, рыцары, са свайго вопыту даўно заўважаю, што і на ворага ідучы, рабіць усё трэба з галавой! Калі ты скачаш, напрыклад, на праціўніка, нават не старайся пікай трапіць яму ў бок ці ў плечы,— спераду найлепш заязджай! Тады хуткасць твайго каня і яго скакуна складуцца, удар атрымаецца страшны! Нават калі пасля няўдалага бою ў цябе з-за недахопу адпаведнага дрэва грот надзеты на звычайную тычку ад хмелю! Ад удару, вядома, тычка зламаецца, але прашыеш яго хоць трэскай!

Барысевіч дадаў:

— А ведаеце, гэтаксама і з шабляй! Калі даганяеш праціў-ніка, абавязкова старайся заехаць яму наперад і секануць насустрач. Тады сіла тваёй рукі з клінком складваецца з імпэтам твайго каня і скакуна ворага,— тнеш яго страшна! Аднойчы я так пад Цацорай наляцеў на малдаваніна на дэрашу[ 34 34 Дэраш — конь чорна-белай альбо чырвона-белай масці. ]. Вельмі ж заманліва было пацягнуць яго па спіне, але я сябе стрымаў. Шабля мая тады яго адно пагладзіла б. Я мама-лыжніка аперадзіў, развярнуўся ды паскакаў дэрашу насус-трач. Як секануў, то ледзь чалавека не распалавініў! Калі потым мае чаляднікі яго раздзявалі, усе прыходзілі дзівіцца, такі страшны выгляд мела цела. Не верылася, што такое я мог учыніць, сам сабе не верыў! Мне зайздросцілі, захапляліся маёй сілай, а я не прызнаваўся, ў чым сакрэт,— моўчкі супакойваў трафейнага каня.

Апавяданне ў Барысевіча прагучэла крыху няскромна. Каб заняць няёмкасць, у цемры заўздыхалі.

— Эх, колькі чалавеку давялося наглядзецца на войнах!

— Было б пра што ўнукам апавядаць, калі б жывым і цэлым дамоў вярнуўся!

— О-о, столькі перад вачыма перамільгнула, у душу запала!..

Пачулася, як у пярэднім труме заенчыў негр. Дапамагаў кухару і штосьці недазволенае з'еў. Садык-бей вызначыў яму кару, і Мустафа яе негру адмерваў.

Калі крыкі ахвяры сціхлі, Лук'ян Кошачка ўвярнуў сваё пісклявым голасам:

— А мяне найбольш уражалі вось такія штрафнікі. Наш князь Любамірскі марадзёраў караў надта проста. Конніку за-гадваў заарканіць яму ногі ды галопам валачы вакол лагера! Конь імчыць, галава і тулава на грудах, каменнях падскок-ваюць, чалавек енчыць вось так нямым голасам!.. Адзін круг коннік зробіць і вопратку з марадзёра як таркай здзярэ, але той яшчэ ўсё жьше! На другім крузе скура і мяса губляюцца, а ён ужо маўчыць. За чацвёртым разам — толькі шкілет на вяроўцы целяпаецца — наце, сабакі, абгрызайце!

— Ды ну яго, вацьпаны, пачалі тут пра такое!

Якія яны здаліся Кацярыне дарагія! Як да іх цягнула!

Садык-бей і яго дабрата

З Александрыі плылі нядоўга.

На трэці дзень прысталі да нейкага вострава. Перад імі ляжала пустая бухта. Толькі зводдаль каля берага тырчэла заякаранае судна. Было яно бязлюднае, а на рэях, аблепленыя сцярвятнікамі, боўталіся трое павешаных. Гэтак на моры караюць матросаў за непаслушэнства. Наглядзелася Кацярына на та кое. Бачыла не толькі ў Александрыі. Трупы ўздрыгвалі, круціліся, бо чорныя птушкі з голымі шыямі, мабыць, ірвалі іх.

Садык-бей узяў пару дзесяткаў янычар ды загадаў суправаджаць сябе на бераг. Трымаючы апахала, Кацярына адправілася следам за мужавым паланкінам, а новыя бранза-леткі на яе босых нагах суха зашчаўкалі ў тахт крокаў — да бранзалетак і такога шчаўкання яшчэ не прызвычаілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x