Стэфан Валковіч — з-пад Аўгустова. Ад яе Путрышак — дзень вярхом скакаць. На Падолі туркі яго моцна пасеклі. Ворагі думалі, атрымаюць вялікі выкуп. Маладога гяўра выхадзілі ды з ясырам адправілі ў атаманскую імперыю.
На няшчасце, Ян Казімір Ваза не толькі не меў звычкі адказваць на чые небудзь прывітанні. Заняты дынастычнымі клопатамі ў Швецыі, пыхлівец у Кароне мала аб чым кла-паціўся. Паводле Кацярыны, сабака быў яму мілейшы, чым па-ляк ды літовец, чыім лічыўся каралём, а вояў з палону выкуп-ляць і не думаў. Нават сваім рыцарам не плаціў жолду. Кара-леўскія эмісары ездзілі па краіне, выпрошвалі ў шляхты сярэб-раныя талеркі, залатыя келіхі, пакідалі квіты, а нажабраванае гэтак дабро хутчэй адпраўлялі ў манетны двор на пераплаў. Але і атрыманыя такім чынам грошы, кароль умудрыўся спляжыць да апошняга шэлега. Блізкіх жа сяброў, якія замест караля маглі б паклапаціцца аб палонных, Стэфан не меў.
Туркі ўбачылі, што вылечанага гяўра выкупляць ніхто не збіраецца, прадалі яго ў Аравію галернікам. Перад гэтым, вядома, прапанавалі прыняць іслам.
— Бо толькі мусульмане — людзі чаго-небудзь вартыя! — аб'явіў Стэфану ўладальнік нявольнікаў.
З пыхлівай важнасцю цурбанаваты турак з султанчыкамі паўліных пёрак на белым турбане, з сівізной, якая праступала нават і скрозь чырвоную фарбу на барадзе, з белай павязкай хаджы, якая гаварыла, што хадзіў у Меку, дадаў:
— Ну, вырашай! Алах стварыў воя ісламу — лепшае з яго тварэнняў, можаш і ты стаць не абы-якой апорай зялёнага сцяга і множыць славу яго!
Каторыя з палонных на такую прапанову паддаліся, з тых адразу і пута знімалі. Адзін з такіх Кацярыне прызнаваўся, што яму хтосьці бытта дзень і ноч на вуха зараз шэпча — «адрокся ты ад Бога, прадаў сваю веру, будзь жа пракляты навек!» Чалавек шукаў цяпер смерці.
Але Стэфан быў горды ды цвёрды. Такія якасці ўмеюць захаваць толькі людзі, што зрасліся з родным асяроддзем ды глыбока перакананыя ў вялікай яго вартасці. Таму вера ў Магамета для яго здалася раўназначнай з прыняццем прапановы пакланяцца багіне Ізыдзе і богу Азірысу.
У адказ турку ён далікатна прызнаўся:
— Не магу схіліць карак, эфэндзі. Не магу палюбіць тое, што нівэчыў. Не магу пачаць цяпер нішчыць усё, чаму пакланяўся. У гэтым мой Бог.
Да размовы прыслухоўваўся шэйх. Ён здзівіўся:
— Ты, гяўр, выходзіць, да сваіх спадзяешся вярнуцца? А як? Мо спадзяешся, забіць янычара ды ўцячы? Глупства надумаў. Паслухай прытчу:
Падарожнічаў аднойчы Прарок, і ахоўнікі яго адсталі. Калі Магамет стаміўся, зняў зброю, павесіў на дрэва, а сам прылёг на траву ў цяньку. З кустоў выскачыў курд і зняў з сука яго меч. Наском бота прыпадняў Магамету галаву, спытаўся:
— Хто мне забароніць забіць Цябе?
— Бог,— адказаў той спакойна.
I раптам з'явіўся архангел Гаўрыіл. Ен лёгкім кіўком паваліў курда, з паганых рук вырваў зброю, прыставіў яму вастрыё да горла, а нагу апусціў на грудзі ды спытаўся:
— Хто мне забароніць забіць цябе?
— Ніхто,— пакорна вымавіў курд ды прыняў іслам.
— Так і з табой будзе, гяўр. Скорышся і станеш больш за другіх біць агідных ерэтыкаў і смярдзючых сабак славян. Мы людзі розных краін, але станем адной веры. Пастарайся заслужыць міласць Алаха, бярыся нішчыць з намі няверных! У нашага султана вялізнае войска, пад зялёным сцягам яно змагаецца па-львінаму, месца ў ім знойдзецца і для цябе!
Стэфан яму адказаў:
— Эфендзі, я не з такіх. I нічога са мной не зробіш. Можаш мяне нават забіць, але не адбярэш у мяне душы.
— Шкада мне цябе. Ты, гяўр, як асот. Бытта і колецца, але кожны асёл яго з'есць.
— Маеш рацыю, ты мяне з'еў. А прымушаць да вашай веры сілком нельга, бо гэта звязана з крыўдай. Нельга рабіць зло, каб было добра, праўда?
Багаты араб прыкінуўся, што слоў нявольніка пра асот не пачуў:
— Воля твая, гяўр, ніхто плакацца не будзе, калі яе і не прымеш.
Гордым быў гэты чалавек. Кацярына была пэўнай, што на судна Стэфана прывяло яе сэрца.
Галеры для нашых нявольнікаў былі горшымі за смерць. Вораг, каб знерухоміць судна перад тым, як яго захапіць, першыя стрэлы, першыя грэчаскія агні[ 33 33 Кавалак запаленага бітуму.
] цаляў менавіта ў няшчасных весляроў. Калі ж судна збіралася ўступіць у бой, надзіральнік загадваў галернікам браць у зубы драўляныя грушы, якія заўсёды звісалі на раменьчыках у кожнага з шыі. У такім стане, калі ўвап'ецца страла, альбо загарыцца на галерніку бітум, крычаць ён не змог і не збіваў з панталыку абароннаў судна.
Читать дальше