Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё ў іх было прадугледжана.

Да таго кожнага весляра прыкоўвалі да лавак. Танула галера, на дно разам ішлі і яны. Не хацелася тапельцам быць — старайся, каб судна захаваць на плаве. Нават тады, калі нападалі свае, яны мусілі не паддавацца.

Хто такі Стэфан Валковіч і Мустафа з пітонам

К таму часу Кацярыну ў арабаў купіў турак Садык-бей ды завёз аж у Александрыю. Яна лічылася ў турка пятай жонкай, а імя ён даў ёй егіпецкае — Аіда.

Садык-бей на сваю галаву, а на Кацярыніна шчасце на-ладаваў у галеру тавару, і яны паплылі ў Стамбул. Муж трапіў ёй багаты. Судна было ў яго вялізнае — на сорак галернікаў — па дваццаць з кожнага боку, і да таго мелі яшчэ два ветразі.

На судне тым у кадушках стаялі пальмы, таму Капярына адчувала сябе на ім, бы ў райскім агародзе.

Тады яна і звярнула ўвагу на земляка, які потым стаў гэтак Кацярыне блізкім, ды прадоўжыцца на мяць аб ім на зямлі за тое, што вызваліў няшчасную з няволі, ды будзе яму царства нябеснае, што знайшоў прымяненне затоенаму дагэтуль гарачаму полымю яе вернага сэрца.

Кацярына была пэўнай, каб рыцар Стэфан жыў, яе сын хадзіў бы каля яго ў паслушэнстве, як Ісус Хрыстос ля ўяўнага бацькі Язэпа цесляра. Надта шкадавала, што іхнія шляхі на гэгым свеце не перасякліся. У запісках сыну маліла выслухаць яе ды ўшанаваць хоць памяць рыцара.

Стэфан паходзіў з багатага і старажытнага роду мясцовых беларусінаў. Валковічы яшчэ ў князя Вітаўта, кажуць, даводзілі харугвямі — двума ці трыма. Адзін з іх праславіўся нават над Грунвальдам, дзе павярнуў частку літоўскай дружыны, калі яна паддалася чагосьці паніцы і праз лес уцякала ад крыжакоў.

Стэфана пачалі акаталічваць разам з Нічыпарам — братам Кацярыны ды з сынамі князя Хадкевіча з Гарадка, што прытаіўся, бы «бусел на балоце» над Супраслю пад Блудаўскай пушчай,— у тым самым езуіцкім калегіуме, якога кожны дзень зараз Кацярына магла бачыць з акон свайго кляштара, калі выходзіла ў калідор.

Калі яны спаткаліся, Стэфан лічыў сябе і палякам і беларусам. Яна нічога не мела супроць — з многімі рыцарамі такое тады здаралася, а чалавечыя якасці не ў яго рэлігіі, як I не ў назве племені, з якога паходзіць.

Кацярына потым не раз задумвалася, чаму адной веры і з адной мясцовасці людзі бываюць такімі рознымі. Не ў прыклад першаму мужу — мясніку і зверу, царства яму нябеснае і, Божа літасцівы, пашкадуй там, у пекле, яго слабую душачку,— гзты мог чалавеку і паспачуваць, пабедаваць разам і пасмяяцца.

Усе кажуць, сапраўднымі людзьмі робяцца толькі тыя, хто перажыў уніжэнне, паспытаў нэндзу, адведаў каханне ды вайну. Пра каханне — Кацярына не ведала, відаць, для гэтага Ян быў увогуле не здатны. Затое астатняе ўсё бацьку яе сына дасталося спаўна, але лепшым чалавек ад гэтага не зрабіўся, бо праўда, мабыць, і тая — да чорта якім ты не гавары языком, а ён усё будзе глядзець быком.

Чым прыцягнуў яе Стэфан? Маясліва, загаварыла ў ёй звычайная бабская жаласць ды мацярынская прага кім-небудзь анекавацца, каму-небудзь дапамагчы. Бо галернікі веславалі ў такіх умовах, што наўрад ці вытрывала б жывёла. Прыкаваныя наглуха да вёсел, не маглі ні памыцца, ні пацягнуцца, ні выпрастацца, ні па-чалавечы нават выспацца.

Галернікаў увесь час, калі не пражыла сонца, то заліваў пот. Лахманы толькі крыху прыкрывалі непрыстойныя часткі цела. Над гэтымі не то дзядамі, не то жабракамі, не то калекамі ці вар'ятамі стаяў моцны смурод, бо нават апраўляцца весля-роў не выводзілі.

Рана і вечарам з жывым пярэстым пітонам на плячах і шыі з завушніцай у левым вуху, бо правае пад корань меў адсечанае, гоўсты боцман Мустафа абыходзіў іхнія рады. А быў яшчэ таму страшнейшы, бо вочы меў выбалачаныя, бялкі з крывавым падмесам, і калі злаваў, а гэта з ім здаралася часта,— вачыска гарэлі, як вугалькі, прашываючы чалавека наскрозь.

Абыходзіў раніцой і вечарам Мустафа іхнія рады і з вядра кожнаму галерніку піхаў у зубы па кавалку ежы.

Яшчэ клаў на лаву па некалькі апельсінаў ці мандарынаў, тады даваў запіць сняданне ці вячэру віном.

Праца галерніка цяжкая. Хто выбіваўся з сілы, таму боц-ман піхаў па два кавалкі. Калі ж не дапамагала, з чалавекам не цырымоніліся. Аслабеламу адразу здымалі ланцугі, дроцікам пратыкалі жывот, бралі за рукі ногі ды змаху з палуоы — плюх у ваду! — а на месца бракованага прыводзілі з ніжняга трума ды закоўвалі ў тыя самыя кайданы нявольніка свежага.

Каб валасы не лезлі нікому ў вочы, не тамавалі рухаў, ад ілба да патыліцы галава была ў кожнага перахопленая сырамятным раменьчыкам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x