Кацярына жонкай у Садык-бея была самай маладой і свежай. Ёй адно і ўдзяляў увагу, выклікаючы ў астатніх чатырох лютую зайздрасць і злобу. Аднак Кацярына вінаватай сябе не лічыла, хоць і ведала — грэх перад богам быць такой жорсткай да людзей.
Бранзалеты Садык-бей выменяў у Александрыі на дзве нявольніцы — сенегалкі і падарыў Кацярыне раніцой, калі тая зайшла да яго націраць муксусам і амбрай шахматы. У каюце, заладаванай мяшэчкамі з талеркамі, скрынямі душыстага мыла, парфум і пахучай гарэлкі, ад тавару было аж цесна.
Там на палічках былі акуратна расстаўлены пугіналы з рубінамі і дыяментамі. Асобна — з дыядэмамі. А ў нішах ляжалі папяровыя скруткі і вузенькія палоскі пергаменту, спісаныя арабскай вяззю. Пра дыяменты, дыядэмы, рубіны Кацярына ведала дакладна — кожную прыгажосць прымярала на сабе не-аднойчы, калі Садык-бею прыходзіла на дум іх пераацэньваць.
Ляжалі там жа скрыначкі з магаметанскімі ружанцамі на 33, 66 і 99 пацерак, сярэбраны посуд, медныя тазы, шнуркі ўкраінскіх каралавых пацерак, залатыя ланцужкі — вялікія і малыя.
Фігуркі яго шахмат былі вытачаныя са слановай касці ды расстаўленыя на століку, пакрытым скурай, расшытай адмыс-лова залатымі ды сярэбранымі ніткамі, утыканыя дарагімі каменьчыкамі...
Адным словам, Кацярынін Садык-бей вельмі ж захапляўся моднымі[ 35 35 З запісак Кацярыны Валковіч аўтар аповесці са здзіўленнем даведаўся — слова «мода», «моднік», «модніца» і «модны» былі ў абыходзе ўжо больш як трыста гадоў таму. Гэтаксама былі ў абыходзе многія іншыя словы, што гучаць зараз для нашага вуха гэтак па-сучаснаму. Таму аўтар просіць не дзівіцца, калі ў тэксце чытач спаткае падобныя словы яшчэ.
] штуковінамі. Спаў толькі на мяккіх пярынах, пакладзеных адна на адну, накрываўся атласнай коўдрай, багата аблямаванай.
Зараз ён, выгодна рассядаючы на атласных падушках у паланкіне, трымаючы перламутравыя пацеркі ружанца, не зводзіў са свайго падарунка — бранзалетаў вачэй ды рабіў ва ўме нейкія падлікі. Тлусты, з коратка пастрыжанымі вусікамі твар яго ласніўся ад гарачыні ды расплываўся ад здаволенай усмешкі дабрадзея, што Кацярыну аж гэтак ашчаслівіў. Цёмныя, бы мокрыя масліны, вочы ад задавальнення гарэлі, бо ў турка так усё ладзілася — у Стамбуле чакала новая нажыва, а сам быў яшчэ ў росквіце сілы.
Як патрабаваў звычай, Кацярына крочыць старалася мелкай хадой — жанчынам даецца гэта лёгка.
— Вай, якая грацыя жывой асалоды, што за раскошная пяшчота хаваецца пад гэтай тканінай! — праказаў самаздаво-лена Садык-бей з невыноснай аж да прыкрасці для яе ўсходняй ветлівасцю.
З перабольшаным здавальненнем чмокаў вярхі трох пальцаў, складзеных, як да хрышчэння, дадаў:
— Ва-ах, персік! А вочы твае, як зорачкі! Ты мяне, Аідач-ка, у бога пераўтвараеш сваёй анельскай істотай — прысягаю на сонечныя прамені, кажу чыстую праўду! Ва-ай, вай, раскоша мая, ненаглядная!
Здаволеную ўсмешку на яе твары ён усё ж такі выклікаў. Хаваючы яе, Кацярына пакланілася. Яна і сама не ведала, ад-куль ў той момант узяліся адпаведныя словы ды ў тон пацяклі з яе вуснаў, як вада, яшчэ і шчабятлівым, птушыным голасам:
— Я не вартая твайго захаплення, высакародны гаспадар і апора мая надзейная. Хай прадоўжацца дні жыцця твайго, а сам ты хай прабудзеш у шчасці і здароўі!
— Не скромнічай!
— Шчыра гавару, уладар мой!
— Не скромнічай, паўтараю!
— Я ад сэрца, уладар!
— Хвалю тваю сціпласць, зарнічка мая, ненаглядная! Ну, яшчэ раз хачу ад цябе пачуць — падабаецца мой невялічкі падаруначак, сястрычка радаснага сонца?
Зрэшты, калі шчыра гаварыць, то ён быў чалавекам не так і кепскім у параўнанні з астатнімі. Вядома, да маладых жанчын, а найбольш да нажывы — ласы. Калі не сядзеў з Мустафой над шахматамі, прымяраў і прымяраў на ёй брыльянты, дыядэмы, завушніцы, пацеркі і ўсё меркаваў, колькі за іх узяць. Вечна важыў ды пераважваў сярэбраныя лыжкі, залатыя кубачкі, крышталь, парцэляну ды, нахілены над лічыльнікамі, шчоўкаў ды шчоўкаў касцяшкамі са слановай косці. Зараз тыя ж лічыльнікі нават з сабой валок — ляжалі каля яго ног. Што зробіш, у іх там усё не так, бы ў славян. Падобнае бачыла Кацярына яшчэ ў немцаў, яўрэяў, армян...
Але ж няхай яны ўсе там са сваімі звычкамі і жывуць ля Міжземнага мора, калі так ім падабаецца. Кацярына ў паперах сваіх не надта над гэтым гаравала — прадаўжала пра свае прыгоды.
Якраз у той дзень, яна лічыла, Царыца Нябесная, відаць, вырашыла ўзяць апеку над Кацярынай ды падказала, што ў горад за туркам ісці нельга аніяк, бо на судне здарыцца штосьці важнае. Таму і валаклася за мужавым паланкінам неахвотна.
Читать дальше