Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адным словам, перад ёй Садык-бей распушыў пёркі, а хочаш мець яйкі, як вучыла яе Анюта, дай курыцы пагдакаць. I Кацярына асцярожна, далікатна, вельмі баючыся, каб сябе, барані божа, не выдаць, каб турак яе заўчасна не раскусіў і не спахапіўся, сціпла апусціўшы галаву, яму адказала:

— Падабаецца мне тое, бясцэнны мой уладар, што падабаецца табе. Усім жыццём я рада паслужыць свайму прававерынму пану.

— Пахвальна, мая Аідачка, пахвальна!

— Дзякуй табе, валадар, што мяне ацаніў.

— Ай, якое паслушэнства!

— Яшчэ раз, дзякуй, гаспадар.

— Скажы, а чаму, трапяткая сарначка мая і сонечная радасць дня вясенняга, ты такая сёння вялая ды засмучоная?

Кацярына разгубілася — рызыкаваць ці не?

Галоўку сваю анельскую апусціла, вочкі згаслі...

— Радуйся быццём, жоначка мая! Цела тваё — сама дасканаласць, твар у цябе прыгажэйшы за месяц!

— Галава баліць крыху, мой уладар.

— Вай, галава?!

Кацярына ўся насцярожылася ды сказала, як больш нявінна:

— Нічога, пройдзе. I гэта не так важна. Няхай неба трымае апеку над табой, маім дабрадзеем!

Яе адказы Садык-бею спадабаліся яшчэ больш. Ен з уміленым шкадаваннем ківаў з вышыні паланкіна галавой з чорнай фескай, на якой зверху матляўся чырвоненькі кутасік:

— Вах, непрыемнасць якая!

— Я ўжо сказала — нічога страшнага!

— Аднак ты выдала сябе! Чаго ж ты церпіш, дзяўчынка мая? Ты ж у мяне не з чорных жонак — іх у мяне хапае! На чорных кладзецца ўвесь цяжар бруднай работы ды штодзён-ных клопатаў, а ты ў мяне — першая, таму можаш сабе і пахварэць! Ты ж у мяне ні разу яшчэ не хварэла, ні разу не заікалася нават пра гэта!

— Не хацела турбаваць свайго гаспадара.

— Надарэмна, сонца маё! Можа, паслаць табе, ружа мая пахучая, лекара? Я гэта — імгненна!

Кацярына перапалохалася:

— Ой, толькі не яго!

— Але ж чаму-у?!

— Дзякуй табе, уладар, за клопаты. Дзякуй за шчодрасць бязмерную, але лекараў я не люблю! Няхай за чулае сэрца ўзнагародзіць цябе Алах!

— А ўсё ж такі паслаць?

— Прашу цябе — не трэба!

— Ты — шчыра?

— Малю! Я лекара бачыць не хачу!

— Ты сябе не абмяжоўвай ні ў чым, ведаю тваю сціпласць! Ты — мая жонка! Прысягаю на анёлаў, якія выконваюць вырак Усявышняга там, на высокім і ясным Небе, ажаніўся з табою толькі для таго, каб дзень і ноч клапаціцца аб радасці дзён тваіх!

— Мне прыемна чуць гэта, уладар.

— Сама бачыш, слухаць і здавальняць твае жаданні — адзіная мая асалода, дарагая!

— Прыемна мне чуць гэта, уладар.

— Клянуся сваёй маёмасцю!

— Веру і так, уладар.

— Клянуся самім Алахам!

— Веру, уладар.

— Тады не трэба за мной ісці, радасць мая, бо яшчэ занядужаеш у горадзе, і што тады мне рабіць?

— Не дай Бог, каб такое здарылася!

— Леггш заставайся на судне. Дазваляю!

— Як скажаш, уладар мой.

— Ты хацела і — заставайся. Тваё жаданне для мяне — закон!

— Шчодрае ў цябе сэрца, уладар,— адказала Кацярына з рытуальным паклонам, ледзь сябе стрымліваючы, каб адразу не кінуцца з усяе сілы бегчы назад, каб яе «ўладар», не дай Божа, не перамяніў хвілёвага капрызу.

— I няхай Алах раскіне над табой на судне там чулае крыло сваёй апекі, Аіда!

— Хвалю найсвяцейшае імя яго і нізка пакланюся яму, мой добры гаспадар.

— Падарунак на базары пашукаю табе сам, мой праменьчык ранняга сонца!

— Дзякуй, уладар.

— I багаты-багаты! Будзь спакойна, выберу сам, зоранька мая ясная!

— Ведаю выдатна тваю шчодрасць, уладар. Каб ты жыў ды здаровы быў вечна.

Кацярына надта баялася перабраць гэтую балбатню і дзяціную камедыю, якой там гэтак прыдавалі значэнне, і адчула — ну, мілая, хопіць нітку цягнуць — абарвеш, і ўсё прападзе, таму — прыкусі цяпер язык!

Яе турак не адставаў:

— Аіда, праменьчык мой вясенні, жонка мая апошняя, пачакай яшчэ хвілінку!

— Слухаю цябе, уладар.

— Ты падарунак мой знімі! Давай, знімай! Я вярнуся і надзенеш яго зноў на свае анельскія ножкі! Надзенеш, будзь пэўная, я ніколі не шкадаваў і не пашкадую табе, маёй красуні адзінай!

I да такога яна паспела прызвычаіцца.

Ані крыху не дзівячыся, Кацярына хутчэй сцягнула з адной нагі, з другой белыя абручыкі і, як робяць жонкі шэйха, што яна не раз бачыла, раней прыклала іх да вуснаў і лба ды з нізкім паклонам цацкі падала мужу не ў рукі, а сціпла паклала на самы край паланкіна — штосьці ў ёй падказала зрабіць менавіта так.

Яна ведала, гэтага было мала. Таму ўсё не паднімаючы вачэй, гэтак жа пакорліва і аддана прамовіла:

— Вялікае дзякуй табе, гаспадар мой, за асалоду, якую я паспытала, іх носячы. Няхай будзеш ты для ўсіх нас здаровы ды бадзёры. Няхай спаткае цябе вялікі поспех там, куды кіруеш свае стопы, мой уладар дарагі. Няхай сам Алах мае цябе пад сваёй апекай на векі вечныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x