Кацярына ў паперах яшчэ наказвала сыну запамятаць Ігната Жалну з Гудзявіч — мясціны, што прытаіліся ў лесе за Луннай. Калі магнітная гара каля Краснага мора выцягнула іхняе судна на скалы, з вады рыцар не выплыў.
Яшчэ яна для сына запісала Івана Знака з Гнойніцы — з вёсачкі ля самай Гародні. Знік тады разам з Жалною. Калі не патанулі, трапілі абодва, напэўна, у палон да тых самых туркаў, і адправілі рыцараў ворагі на галеры зноў.
Было ў той кампаніі і два харунжых: Лук'ян Кошачка з Гібуліч ды Хведар Грэсь са Свіслачы.
Абодвум рыцарам лёс спрыяў.
Першы вой быў высокі і мажны, з калматай грывай пышных валасоў на галаве, з шырокім ілбом, лапацістай бара-дой, кусцістымі выгаралымі брывамі ды шырокім насіскам. Але натура з чалавека бязлітасна насмяялася. Мабыць, нічога дур-нейшага нельга было прыдумаць ёй, як такому льву называцца Кошачкай ды яшчэ мець тоненькі, пісклявы галасок.
Затое яго свіслачскі сябар — Хведар Грэсь — быў сухень-кім і дробным, гаварыў басам, меў магутныя ды жорсткія, бы вусы ў майскага жука, бровы і валодаў вялікай сілай. Выпушчаная ім страла, казалі, прабівала ворагу панцыр яшчэ там, дзе ў іншых канчала свой палёт.
Кацярына сама бачыла, як Хведар з чаранка свежазлама-най галіны выціскаў сок, бы з мокрай бялізны баба ваду.
Падрабязна так малявала яна ў сваіх паперах пра двух апошніх вояў, бо адно ім дадзена было Госпадам Богам Усемагутным і Светлазарнай Уладарыняй вярнуцца на радзіму ды атрымаць ад караля заслужаную ўзнагароду. Абодва, дзя-куй Усявышняму, жылі яшчэ доўга, былі здаровымі ды руха-вымі, а калі прыязджалі потым з жанкамі ў Гародню на кір-маш, пра яе ніколі не забывалі. Абавязкова заходзілі да Каця-рыны ў кляштар з гасцінцамі, навінамі, а яна была вельмі рада.
Але вернемся да падзей на судне.
Змоўшчыкі
Так выйшла, што Кацярына падслухала, як Стэфан запра-панаваў сябрам уцякаць. Потым і дурню было зразумела,— прапанова правільная, а тады некаторыя пачалі яе аспрэчваць.
Па бляску вачэй і зубоў, па інтанацыі галасоў Кацярына цяпер дакладна разглядзела, што яны ўсе — зусім маладыя ды надта ж гарачыя. А над усіх — Стэфан.
Шчасце іхняе, туркі не разумелі, аб чым палонныя за раскладзістымі пальмамі ў вялізных кадушках так раптоўна зашапталіся і чаму ваўкавата азіраюцца.
Ворагі паводзілі сябе занадта неабачліва. Парушылі цвёр-ды закон заборцаў — ні ў якім выпадку не здымай адначасова ланцугоў з ног, якія належаць людзям адной веры, аднаго роду і племені, не пакідай іх адных, бо нявольнікі, напэўна, гэта выкарыстаюць і быць не абы-якой бядзе.
З-пад нахіленых галоў над скрыняй чуўся голас Івана Жалны:
— Пане Валковіч, што пан уздумаў?! Я, напрыклад, за Гудзявічамі плаваў толькі ў балейцы па яме, дзе каноплю мочаць! А было тое здарэнне, калі без парток бегаў, сабак ганяючы! Мы ж усе скончаныя сухапутнікі, абсалютна не ведаем навігацыі!
Жалне дапамог Кошачка.
— А мне даводзілася адно пераплываць Віслу, трымаючы-ся ў каня за хвост, калі ад сваіх канфедэратаў уцякалі! — прапішчэў ён.— I то — патануў бы, каб у апошні момант калегі з дапамогай не паспелі.
Загаварылі іншыя:
— Судна — не кляча, што запрог у аглоблі ды кіруй куды ўздумаў!
— Во-во! Судна пану не скакун, на якім усе ж такі можаш пераадолець вадзяную паласу! Перад намі — неаглядная марская даль без арыенціраў, па якіх дарогу вызначаюць!
— А яшчэ на моры трапляюцца чортавыя мясціны, знаўцы іх здалёк мінаюць! З-за рыбных касякоў кіль не можа прабіцца скрозь жывыя спіны! Мы ж мясцін такіх не ведаем, а спытацца, дзе, што і як, ні ў кога не зможаш!
— Бы ў нас чарцей на балоце, гэтак поўна сірэн і драко-наў тут! Яны так і вартуюць на галеры! Уздымем надарэмна бунт — толькі сябе знявечым усіх адразу!
— А жыць покуль што можна!
Свіслачанскі Грэсь пакпіў:
— Во-во, у нашага братка беларуса заўсёды так — абы ці-ха! Навошта рызыкаваць і выхіляцца, бунтаваць навошта, праўда?!
Валковіч адразу падхапіў горкае прызнанне свіслачанца Грэся:
— Нягожа нам тут зараз рабіць разлікі! I нягожа здавацца нам, здаровым хлопам, загартаваным не ў адным баі! Сорам надзеяцда толькі на Усявышняга! Пане Лук'яне, зарыфіць касы ветразь на бушпрыце не зможам? Але ж — смех! Напэўна, здо-леем паставіць любы! Я прыглядзеўся, як гэта робіць Мустафа, і на вум за два гады катаргі сабе ўзяў! Ведаю, як узнімаць, як правілам правіць, як астатняе ўсё рабіць!
У Стэфана вочы аж гарэлі:
— Навігацыя для нас невядомая? А для чаго галовы на плячах носім! Толькі набрацца рашучасці трэба, каб вырвацца на волю ды ўратаваць гонар!
Читать дальше