Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ўсіх жанчын нашых разабралі I лаўкі апусцелі, прывялі новую партыю паланянак — ужо толькі дзяўчат. Цана на іх была значна большая, дзень перад гэтым іх адбірала па кашарах старая арабка. Зноў галоўны араб узлез на тумбу, каб хваліць тавар, толькі цяпер гармідар на базары ўзняўся яшчэ большы — арабы бытта павар'яцелі.

Яшчэ чакаючы ракавога дня, калі выведуць іх на праданне, паланянкі стараліся разгадаць сваю будучыню. Кожная марыла пра сваё і, вядома, укладвалі будучыню, як каму хацелася. Аднак мара ва ўсіх пераважала адна.

Бранкі[ 26 26 Так называлі жанчын, якіх у ясыр бралі. ], якіх татарскія ватагі без бою захапілі на Падолі і прыпёрлі аж у Палесціну, вельмі жадалі трапіць у гарэм да якога-небудзь шэйха, дзе, маўляў, лёгка ў тлуме такіх самых згубіцца. Там жыві сабе прыняваючы на ўсім гатовым, і, гля-дзіш, твой мужанёк, бацька ці брат праз купцоў цябе нашчупае да выкупіць, тым больш што на такі выкуп іх заахвочвалі. З-за выкупу пераважна ўсіх і пёрлі аж у Палесціну.

Іншыя аднекуль паспелі ўжо даведацца, што тутэйшыя яўрэі падладжваюцца да мясцовых звычак, нораваў і заво-дзяць таксама па тры-чатыры жонкі. Такія паланянкі надта хацелі, каб іх купіў менавіта такі яўрэй, бо ён, што ні кажы,— амаль хрысціянін, свой чалавек, і нават карыстаецца той са-май Бібліяй, толькі чамусьці не прызнае, дзівак, святога Еван-гелля, не пакланяецца Прачыстай Дзеве Марыі ды Сыну Божаму.

А толкам свае будучыні не ведаў ніхто.

Кацярыне ж старая нявольніца, якая з-над Нёмана, трапі-ла гэтаксама бранкай у Палесціну гадоў з дваццаць таму і ўжо забываць пачала сваю мову, шэптам сяк-так уталкавала, што і арабы — людзі, што жыць з імі таксама можна. Што трэба найбольш баяцца тых арабаў, каторыя міла да цябе ўсміхаюцца ды выглядаюць беларучкамі.

А наогул, сказала Кацярыне старая зямлячка, сярод ара-баў трапляюцца вельмі людскія і нявольніцам нават спрыяюць. Што адзіны ратунак у даных умовах — маліцца ды прасіць Прачыстую і Светлазарную Дзеву Марыю збавення, бо і першыя хрысціяне ўзрадзіліся якраз сярод абяздоленых ды пакрыўджаных — Усявышні і Царыца Нябесная іх нарэшце паслухаліся ды ўзялі над апеку.

Яшчэ раз зямлячка напомніла Кацярыне пра араба з мілай усмешкай. Адно потым, спахапіўшыся, Кацярына зразумела, што нешчаслівая кабета мела на ўвазе.

Ці таму, што яна з Ганнай сталі ўжо стараватымі, а хапала маладзенькіх ды свежанькіх славянак, ці ўжо ў абедзвюх доля такая, толькі ні гарэм іх не прыняў, ні да багатага, ні да беднага шэйха не ўзялі. Не ўзялі іх чамусьці за жонак і яўрэі.

Трапілі ў вялікі гурт славянак, якіх закупіў багаты араб ткаць дываны.

З базару прыпёрлі іх у такі самы лазовы будан, каля якога струменіў арык з халоднай, бы лёд, вадой, у якую нібы раз-бавілі некалькі кропелек малака, яшчэ вілася вінаградная лаза.

Як рабіў, мабыць, гэта на сваіх вярблюдах, багаты араб і кожнай новай нявольніцы ў будане паставіў на сцягне распаленым жалезам таўро — віпшёвы лісточак з зорачкай.

I пачаліся ў тым лазовым будане гады іхняга ткацтва.

Сумота па дому

Сказаць, што яна мела цяжкую работу, Кацярына не маг-ла. Хіба што — занудлівую. Дзень у дзень — адное і тое самае. Вяжы ды вяжы вузялкі — тысячы на дзень, звар'яцець можна. Над ніткамі яна карпела разам з Ганнай. Разам елі, спалі ды так спараваліся, што ноччу бачылі нават аднолькавыя сны, бы сапраўдныя сёстры-блізняткі.

Ото ж яны ў тым шалашы нагаварыліся!

Пра што гутарылі? Пра тое самае. Нядарам кажуць, для чалавека найдаражэйшы той куток, дзе адрэзаны твой пупок.

Дом найчасцей успамінала Ганна. Прыставала, напрык-лад, з пытаннямі.

— Чай і лазня ў іх у пашане, гэта добра,— я люблю. А заўважыла тутэйшыя птушкі?

— Птушкі як птушкі, чаго ты ад іх хочаш.

— Што ты, Кацярына! Прыглядзіся,— шэрыя, дробныя, лянівыя! I галоўны ў іх арол. А каму з яго карысць? Царом птушыным у нас глушэц, так мяса яго чалавеку розуму дабаўляе, як наш тата заўсёды цвярдзілі!

— Але, птушак тут не багата...

— Хіба ж толькі — гэта?! Ты ўспомні рэчкі нашыя! З завадзямі, чародкамі рыбак, з жабурэннем у затоках і з раскай, а тут, глядзі? Калі дзе і трапляецца, то хіба ж рэчкай яе назавеш? Між сухіх берагоў імчыць шалёная вада з камянямі, бытта хто запруду спусціў, і таму на ёй ні жабаў, ні плытоў, а лодак тут і не ведаюць, бо як жа на ёй паплывеш? Адразу перакуліць! Ніякія збаночкі на ёй не ўтрымаюцца, ні раска, ні водараслі — стрыміна з ног збівае камянямі ды жвірам, калі мыем дываны!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x