Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О, Кацька, цікуй, зараз буду мець яшчэ аднаго ўхажора!

— Нашто табе здаўся?

— На ўсялякі выпадак!

— Грэх так сябе паводзіць, сяброўка.

— Яны ж — не хрышчоныя! Дурная, завядзі сабе з тузін і ты! Ухажораў, ведай, заманіць проста!

— Не ўмею.

— Навучыць?

— Позна ўжо гэтаму вучыцца.

— На ўсялякі выпадак запамятай, што табе скажу! Слу-хай. Ім, бы на вёсцы курам, насып жменьку зярнятак і не палохай, толькі цярпліва чакай!

— Дурніца!

— Не верыш? Глядзі!

Ганна крадком з-за пазухі выняла паліраваную пласцінку, што служыла ёй за люстэрка, ды зірнула ў яго. Затым скуба-нула пучок травінак, кінула іх татарчуку на вялізную, бы буслінае гняздо, капну чорных валасоў і выставіла да ахоўніка белыя зубы. Той адразу з твару змякчэў і выскаліў ва ўсмешцы зубы свае — гэтаксама белыя, толькі шырокія, бы лапатачкі.

I стала адразу відаць, што ахоўнік зусім маладзенькі ды яшчэ і бянтэжыцца. Татары жылі з воен, рабавалі як маглі ды страшна пілі, хоць Каранам ім забаронена, але гэты яшчэ не быў аж так сапсаваны.

Далей ужо татарын з сярэбранай дзяржальняй у шаблі ад іх не адставаў. Зайшоў за куст, старанна вычысціў ад крыві сваю зброю, а затым дагнаў сябровак зноў. Стала відочна — яго прыклеіла да іх ужо якаясьці вышэйшая сіла, супроць якой ваяр бездапаможны.

Але хітруня прыкінулася ўжо, што чорнабародага не бачыць.

Сваім грудным голасам, які браў аж за душу, дапамагла цягнуць бліжэйшым русінкам:

Горыць вогонь, горыць вогонь
За водою,
А я й нэ віжу, я й нэ чую
За бідою!
Горыць вогонь, горыць вогонь
За лясамі,
Я й нэ віжу, я й нэ чую
За слязамі!

Любіла Кацярына сяброўку. I надта да яе прывязалася. Іншыя сёстры не прыліпаюць адна да адной гэтак, ад чаго сталі нават адна на адну падобныя. Іх нават палічылі блізнятамі.

На месцы. Першыя экзамены

Татары вялі іх адно некалькі тыдняў, хоць паланянкам і такі тэрмін здаўся вечнасцю. Здарылася, што ў тыя самыя дні шляхі маладзіц часамі саўпадалі з шляхамі хлопчыкаў, якіх валаклі абучаць на янычараў. Малых вязлі ў лазовых кошыках — па двое паабапал каня ці мула. Пры начлезе захопнікі дазва-лялі браць малых да сябе, каб абмыць іх ды абласкаць.

Ва ўспамінах Кацярына не знаходзіла слоў для апісання таго енку, віску, плачу і мітусні, які выбухаў, калі кабетам нечакана выпадала такое шчасце.

Затым усіх паланянак перадалі турэцкім воям. Але розні-цы ў абыходжанні ніхто не адчуў. Зноў іхні цяжкі дзённы шлях трываў ад рэчкі да рэчкі, дзе спыняліся на ноч.

Неўзабаве апынуліся яны аж у Грэцыі. Некаторыя надта дзівіліся,— там усюды праваслаўныя храмы. Толькі нікога з паланянак у іх не пусцілі — папёрлі далей.

Пераправілі ўсіх цераз Басфорскую цясніну на судне і праз месяц прыгналі аж у Палесціну — тую самую, апісаную ў святой Бібліі. Але радасці з гэтага кабеты таксама мелі мала. Былі яны паланянкі. Ад таго, што апынуліся ў Святым месцы, нічога ў іхнім жыпді не перамянілася.

Усіх заперлі ў вялізны будан, сплецены з лазы. У яго летам ад спёкі заганялі гурты авечак.

Было ўжо каля Новага года, а надвор'е стаяла такое, бытта на Гродзеншчыне пад канец жніва. Нават і трава месцамі гэтаксама пажухла. У авечай кашары дазволілі ім адсыпацца. Прынеслі харчоў. Каб лепш зацікавіць пакупнікоў, паланянкам ад'есціся далі ўволю.

I здарыўся цуд.

Іхнія загарэлыя, як у прасталюдзінак, твары, шыі ды рукі неўзабаве акрэплі ды акругліліся, вочы наліліся жывым бляс-кам, плечы, грудзі і клубы раздаліся — Кацярына выразна ад-чула, што нават сама сабе пахне загарам, а па целе расплывалася пругкая радасць.

Галоўны араб штодня правяраў нават іхнія рукі — ці мяккія, ці дастаткова чыстыя. Нават прымушаў каля рэчкі пяць разоў з мылам ногі мыць.

Цяпер у прапаленых сонцам маладзіцах можна было зноў пазнаць колішніх шляхцянак.

Кабеты адразу ажывіліся, бо галоўная небяспека мінавала. Стала відочна — жыць будуць, аб іх клапоцяцца, бо яны, відаць, камусьці вельмі патрэбныя.

Неўзабаве паланянак агарнула прыемная чутка, што ў туркаў паніка, бо за морам зноў аб'явіўся Юлій Цэзар. Маўляў, рымскаму імператару цяпер, як таму Ною, тысяча гадоў, але ён яшчэ моцны. Юлій Цэзар сабраў легіёны ды вырашыў адбіваць у туркаў ясыр. Трэба было адно крыху пацярпець.

Казалі, легіянеры не толькі непераможныя воі, а ладныя кавалеры, кожны з іх нават носіць бутэлечку з пахучай вадой, таму ад яго заўсёды пахне.

У паланянак гэта выклікала ажыўленне і цікавасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x