Шчасце іхняе, чалавек, калі яшчэ малады, надта жывучы. Ніхто з іх і не ведаў, што можна аж столькі выцерпець.
Пад канец тае галгофы ім зрабілася ўсё роўна. Былі даведзеныя да такога стану, калі чалавечая істота пачынае ўзірацца на сябе ўжо бытта на чужога — глядзела на падзеі як бы збоку ці з гары і толькі слаба-слаба кумекала,— аднак усё, што бачыць, адбываецца наяву і менавіта з ёю, са знаёмымі дочкамі, жонкамі, нявесткамі ротмістраў, паручнікаў, харун-жых,— кабетамі, якія яшчэ нядаўна жылі ў дастатку, спакоі, ездзілі ў шыкоўных карэтах, запрэжаных для форсу ў дзве, у чатыры пары коней з лёкаем на прыступках. Іншая ленавалася нават ступіць на ганак сваімі выпешчанымі ножкамі, змалку прызвычаеная, каб гайдук, бы якую лялечку, выносіў з карэты.
I от цікава, хоць ездзілі ўсе яны дагэтуль упамянутымі карэтамі, жылі па-панску, але ж не маглі не бачыць і пе чуць, як іхнія бацькі, жаніхі, браты і мужыкі секлі нагайкамі палонных, да крыві каралі ха-лопаў і чаляднікаў.
Ці ж толькі гэта бачылі? Наглядзеліся ўдосталь на галодных і трупы. Папаўзіраліся на заткнутыя для страху на тычкі войскамі Вішнявецкага ўздоўж гасцінцаў казачыя галовы з цьмянымі вачыма. I такія ахвяры мелі яшчэ шчасце — памерлі адразу.
Сённяшнія паланянкі ў свой час наглядзеліся на мужыкоў з паабразанымі вушамі. На падсмажаных на малым агні, затым убітых на кол ды яшчэ жывых запарожцаў. На табуны зняволеных украінскіх сем'яў, якіх, тлумячы гэтак бунт, атрады пана Патоцкага і Любамірскага прадавалі татарам у ясыр.
Таму кожная з іх у душы, напэўна, ставіла сябе на месцы тых няшчасных, прымяралася і на ўсякі выпадак палону і чорных дзён чакала. Бо праз які тыдзень усе паступова прыцярпеліся да новага быта-вання, пакорна прымаючы свой лёс. Прынамсі, ні тапіцца, ні ўцякаць ніхто не спрабаваў. Што было далей?
«Ведаеш, сыне,— як з вады паўстаюць птушкі і рыбы, а дрэвы пад націскам сокаў ды сонечных праменняў выштурхоў-ваюць з сябе лісты, кветкі і фрукты, так рана ці позна людзі пачынаюць выдаваць з сябе чарвякоў, гнідаў ды вошай.
Якраз, бы тыя чэрці гразкае балота, нас усіх апанавалі вошы. Ніколі і не падумала б, што такія дробныя істоты могуць быць страшнейшымі за львоў. Хоць ты з-за іх аб сценку галавой біся, вынік — адзін.
Спачатку мы скрабліся. Але ад гэтага толькі іх больш пладзілася. I тады, бы путрышскія бабы, вярнуўшыся ў нядзелю з царквы ці з касцёла, робяць гэта кожную нядзелю на камянях перад плотам, сталі адна ў адной і мы шукаць у галаве. Абы толькі выдарылася адпаведная хвілінка, адна адной клалі на калені галаву, тая схілялася над спадарожніцай і дрэнь гэтую лузала».
А іхнім заваявацелям да гэтага ніякай не было справы. Рабаўнікам, якія жылі толькі з воен і набегаў, галоўнае — захопленых жанчын усіх, да аднае, даставіць на месца.
Сяброўка. Будні паланянак
З першага дня няволі Кацярына спаравалася з другой жонкай Рыгора Скамарохі — з Ганнай. Мажліва, таму зблізілі-ся, бо вёска яе, Верцялішкі, была за мілю ад Кацярынінай.
Рыгор, пасля таго як спалілі яго першую жонку, Марыю, хварэў і толькі праз год захацеў ажаніцца. А быў багаты. Парассылаў ва ўсе бакі сватоў і чакаў.
Ад кандыдаткі на маладую з Верцялішак прынеслі яму панчошку ды апісанне вонкавага выгляду нявесты. У паперцы вопытны гродзенскі зводнік нашрайбаваў:
«Вочы ў яе вялізныя, больш анёльскія, чым людскія, лоб гладкі і ладны, нос просты, шчокі ружовыя і надзеленыя пры-роджанай сарамлівасцю, зубы белыя і надта роўныя. Персі снежнай белізны, а рук прыгажэйшых за яе не бывае і быць не можа. У руках і голасе чароўнасць...»
Рыгор ведаў, у апісанні многа вады, аднак з усіх кандыдатак выбраў менавіта гэтую.
Ці была сапраўды прыгожай? Кацярына не сказала б.
Ганна мела якраз пукаты лоб. Пухлыя вялікія вусны і шэрыя вочы, выраз якіх увесь час мяняўся. Але, напэўна, была добрай, а галоўнае для Кацярыны — сваім чалавекам. Ёй можна было даверыцца. Яна магла паспачуваць і дапамагчы.
Кацярына Ганну вельмі палюбіла.
А трэба ведаць, што больш, чым лёсавы пыл, чым нават раны на чырвоных ад запалення руках, парэзаных цецівой, болей, чым нават голад і вошы, маладзіцам напрыкрылі прыставанні ахоўнікаў.
Во была боская кара!
Бывала, прыпіралі паланянак для начлегу пад якую-небудзь мадзярскую вёску на майдан ці да рэчкі. Дзесятнікі пасярэдзіне майдана ўтыкалі ў зямлю бунчукі з конскімі хвастамі, побач клалі свае трубы, катлы і бубны. Два-тры татарыны аднекуль прыпіралі папярок сядла пакладзеных бараноў ды выбіралі некалькі жанчын гатаваць вячэру, астатнім ля рэчкі ці калодзежа дазвалялі памыцца. Покуль кож-ная даводзіла сябе да парадку, азіралі адна ў адной болькі, была гатовая вячэра, і заваёўнікі пачыналі баляваць.
Читать дальше