Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прынесла ад суседкі бытта бы грамнічную свечку, каб запаліць над паміраючым мужам святы агеньчык. Той, як на тое, доўга не адыходзіў, і яна з усяе сілы закрычала яму ў вуха, бо стары ўжо мала што і чуў:

— Ну, канай, халера на цябе! Хутчэй канай, бо свечка пазычаная, сам ведаеш!

Стане такая на зёлкі траціцца.

Найхутчэй летам заганяла вас гусей пасвіць, свіней даглядаць на выгане ці коз, а на зіму пасылала да млынара пад Кульбакі ці Ласосну мяшкі выбіваць. Альбо перла да мяшчан — дзяцей няньчыць ці на шабас у печы яўрэям паліць.

Зрэшты, мо дарэмна грэх бяру на душу, мо і трацілася...

Каб не памыліцца, я на ўсялякі выпадак за тое лячэнне і догляд сына заплаціла. I, вядома, не паскупілася. Крыўдзіцца не павінна. Аддзячыла залатым пярсцёнкам з заімглёным ізумрудам. Другі — за фатыгу дала нашаму панамару, бо што я, няшчасная ды слабая кабеціна, даведался б без яго? Мужчына ёсць мужчына, нядарма ўсе мы залежныя ад іх.

Баба мне і расказала, як у той дзень Цябе ды яшчэ пяцярых дзевяцігодкаў пачалі накачваць вываркамі з маку, а тады паклалі ў карыта з гарачай вадой. Венгр, каторы ў мяшчан з Юрыздыкі кайстраваў бычкоў, коней і кныроў, веча-рам павыразаў вам жолудзікі ды так, нібы вы нічога не чулі.

Вядома, гэта адно гаворыцца — «амаль нічога», праўда, сынок?

Што ж, такая Божая воля была на гэта, і ніхто не ў сілах супраціўляцца ёй. Але ведай, каб магла, усю тую боль, напэўна, узяла б на сябе, абы хоць крыху лягчэй Табе стала. Што і казаць, я б Тваю мэнку тую перанесла б як найвялікшую асалоду, толькі, сынок, Небам мне не было дадзена.

Цяпер хочацца ўсё навярстаць, бо адно зараз разумею, што дзіця — твая вечная мітрэнга, але ж галоўная надзея. Бо нікому, апрача яго, чалавек не перадасць свае мары, імкненні, сакрэты, боль. I няма каму, апрача яго, перадаць канчатковага завяршэння тваёй місіі, што, так і глядзі, абарвецца.

Няма каму, апрача дзіцяці.

Так ужо вядзецца, чым больш жывеш, тым больш ведаеш. А чым болей табе вядома, тым мацней цябе грызе ды ные сэрца. Таму і кажуць,— найлягчэй жывецца дурню.

Часамі не знаходжу сабе месца, гадаючы, што з Табой зараз і дзе Ты знаходзішся. У такім выпадку адразу кідаю грэйзаць свае паперы і думаю, думаю, думаю.

Не, з Цябе, сынку, напэўна, выйшаў толк — хлеб пазнаюць па ўсходах, дзіця — у калысцы, любілі казаць у Путрышках. Нават ужо тады — у калысцы на Цябе паказвала. Ды і свечкі пры маім вянчанні ў жалудоцкім касцёле не гаслі — ні адная, а была халадзіна, зуб на зуб не трапляў.

Усе гарэлі да канца, хоць агеньчыкі і хісталіся.

Гэта — першая прыкмета.

Зараз, сынок, налічваеш амаль 20 гадоў — дарослы мужчына. З-за двайнога калецтва лёс Цябе збярог ад таго, чым займаўся Твой даражэнькі татка, дзякуй за гэта Найсвяцейшай Багародзіцы Прачыстай Дзеве Марыі ды ЯЕ адзінаму Усемагутнаму Сыну!

Каб хоць Мацер Божая не надта на мяне не загневалася, каб хоць у Цябе прарэзаўся той самы голас, з-за чаго столькі давялося перанесці нам усім, каб хоць Ты не застаўся сярод тых дзевяноста няшчасных, назбаўленых Вышэйшай Сілай голасу, не стаў ад гэтага таксама, як іншыя, папіхайлам ды пасмевіскам сярод гараджан за сажнёвы рост ды безвалосы падбародак.

А мо ў Цябе паявіўся зараз пісклявы галасок, і ён цяпер тоне ў магутным касцельным хоры пад арганы дзе-небудзь у Цэнтральнай Польшчы альбо ў Кракаве?

Ці Цябе ўсё ж возяць па Францыі, па Германіі ды паказ-ваюць, як тое заморскае дзіва, Цябе слухаюць з захапленнем ды асалодай, а каралі з каралевамі, графы ды князёўны пла-цяць высокія стаўкі, даюць дарагія падарункі, частуюць Цябе, і ты карыстаешся поспехам нават у самых чароўных дамачак, бо тыя, шэльмы, вядома, збліжэння з такімі не баяцца.

Я ўжо старая і знямоглая бабуля — мне ўжо амаль сорак і кроў мая стыне.

Ой, чаго грашу, цяпер у мяне няма ўзросту, даруйце мне Божа міласэрны і Царыца Нябесная, мірскія слабасці ды звычкі. Я зараз перапоўненая грахамі, як паршывая авечка калючкамі, нічым не магу сябе ўжо супакоіць. Сяджу калом у сваёй келлі і, калі не пішу, гляджу праз патайное акенца на свет Божы. Альбо хаджу па сваім вузкім пакойчыку ўзад і ўперад ды ўсё разважаю ды разважаю.

Пра Цябе толькі думаю ды ў сэрцы пешчу надзею.

Мажліва, Аляксандр, ты на падмостках тэатраў выступаеш?

Можа быць і гэта.

Кажуць, цяперашні рымскі папа забараніў жанчынам з'яўляцца на сцэне ў спектаклях. Напэўна, меў слушнасць, вы-даючы такі вердыкт. У тэатры гэтак жа не можа кабета заха-ваць сваю нявіннасць, як не можа не памачыць ног той, хто скочыць з берага у Нёман пакупацца. Таму і слушна, жаночыя ролі ў спектаклях Еўропы зараз іграюць толькі «вечна маладыя».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x