Памятаю, як у Жалудку караў хлопа. Чалавек, перасыпа-ючы на баржу жыта, па зерні ступаў не босымі нагамі — паста-лы зняць паленаваўся. Назаўсёды запала мне ў вочы, як стаіць Ян над вяскоўцам ды лічыць. Чалавек стогне на козлах, бізун у гайдуковай руцэ раз за разам свішча, а ён ляніва, яшчэ пазяхаючы, кажа:
— Пятнаццаць, шаснаццаць...
Пад канец бытта бы збіваецца ды крычыць гайдуку:
— Пачынай, хлопе, спачатку лупцаваць, бо я заблытаўся! Ды прыпячы, каб я чуў выразна кожны ўдар! Будзеш яго адно казытаць, сам атрымаеш!
Не, наш тата, брат, мама ці нават я, будучы ўжо гаспады-няй, калі прысуджалі каму, колькі належыць бізуноў, вінавайца столькі ж і атрымліваў. Таму людзі і паважалі нас за справядлі-васць, за любоў да парадку — просты народ, я даўно заўважы-ла, цаніць гэта ўмее.
Як бачыш, Твой татка чалавекам быў зусім іншым.
А якія сінякі пакідаў у мяне на персях пасля ночы, колькі болю ад яго пацярпела, здзеку ад дурных выхадак, колькі слёз праліла!
Ты ўсё яго прасіў жывое ваўчаня, ласяня. Кожны раз абяцаў і так і не выпаўніў абяцання!..
Не любіла яго і радня. Свякруха — добрая, замуленая клопатамі кабета — аднойчы мне прызналася па сакрэце: калі нарадзіла Яна, адразу ёй у вуха шапнуў нейкі голас:
— Бяду, кабета, на свет пусціла! Лепш было б, каб яно і не нарадзілася ў цябе!
Так і выйшла, як бачыш.
Костачкі Твае, сыночак, кепска зрасліся. Вазіла Цябе па кастаправах, але лячэнне давесці да канца не паспела. Таму ў Цябе зараз, мабыць, і рука крывая,— справіцца з шабляй, з лу-кам ці бердычам ужо ніколі не зможаш. Гэта надта добра, я не вельмі і ўбіваюся. Яшчэ тады падумала, стары грэк напрарочыў майму сыну вялікую будучыню і, напэўна, не вайсковую.
Так яно і атрымалася.
Раздзялілі нас з Табой татары.
У сямейным лагеры жонак каралеўскіх рыцараў было тады надта шмат ды амаль у кожнай па трое, пяцёра, а нават і па сямёра дзяцей. Спачатку татары адабралі ў нас вопратку, зола-та, серабро, а ў дварах і палацах сабралі посуд, паздзіралі са сцен нават абіцце. Усім гэтым заладавалі нашыя ж карэты, ва-зы ды адправілі ў арду і толькі тады заняліся ясырам. Выбіралі для яго маладых і маладзенькіх, а хлопчыкаў — гадоў з васьмі.
Напалі ноччу, калі ніхто не чакаў. Хлопчыкаў з васьмі гадоў меліся выхаваць на янычар. Іх аддзялілі і адразу кудысьці павялі, а нас усіх давай паласаваць нагайкамі — куды папала. Панаганялі страху, сталі вязаць.
З тае жахлівай ночы па Божай волі і нясу цяжкі крыж».
Яе сын — «вечна малады»
«Вярнуўшыся з Аравіі на радзіму, я, сынок, даведалася, што Цябе са Львова забраў Твой дзядзька Нічыпар, аддаў чалавеку, які скупляў хлопчыкаў, рабіў іх «вечна маладымі» [ 23 23 Так называлі некалі кастратаў.
] ды прадаваў манастырскім, кляштарным, княжаскім, каралеў-скім, а то купецкім хорам.
Чэсна гаворачы, скажу: як тады выпадак з рукой, так і гэтая вестка не надта мяне прыбіла.
Такая кастрацыя — не еўнухаў жа рыхтавала для якога небудзь арабскага шэйха. Яна, як усім вядома, учыняецца на хвалу Усявышняму, прыбліжае да Нябеснага Трону, дзе бытуе Нявеста ненявесная, Уладарыня Усемагутная, Прачыстая Дзева Марыя. Менавіта «вечна малады» мае і сярод знаці потым пашану ды послух, а за працу яму плацяць так, што жыццё спевака забяспечана аж да самай смерці ды яшчэ потым і сваякам дабра дастаецца.
Варта ім так плаціць — сама пераканалася.
Вяртаючыся са Стэфанам — пра якога Табе раскажу по-тым — з Аравіі, трапілі мы ў Рыме на выступленне Сіксцінскай капэлы. Памятаю, япічэ нават дзівілася, чаму перада мной усе харысты як адзін гладкія, грудастыя ды гэтак высокія. А мой Стэфан хмыкнуў:
— Гэтыя горы сала і тлушчу? Бо яны ўсе вылегчаныя, хіба ты не здагадваешся?
Штосьці дадаў яшчэ здзеклівае, але я ўжо заслухалася салодкімі цёплымі галасамі.
Ну і слухавіска было! Калі ж альты і сапрана пачалі выконваць яшчэ свае пасажы, калі іхняе трапяткое серабро злілося ў акорды, ірванула ў вышыню, завіравала пад вялізным купалам з Бэжым Дзіцяткам і Светазарнай Багародзіцай, калі адтуль нябесная гармонія, поўная магутнай чароўнасці і раскошнай пекнаты, абрынулася на людскія галовы ды запоўніла да краёў вялізны, бы цясніна Русалак у Аравійскім моры, гмах храма, здарыўся цуд.
Нават мой Стэфан праслязіўся
Заліліся слязьмі загартаваныя ў баях і на жыццё вых дарогах нашыя рыцары.
Сама бачыла, як самлела каля мяне ўся ў золаце ды брыльянтах вяльможная сеньярына і асунулася пад дубовую лаўку, а служанкі яе скроні націралі спірытусам.
Читать дальше