Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі цяпер муж канчаткова зразумеў — скалдавала баба і яго: выходзіць — вядзьмарка такі, людзі казалі недарма.

Адразу ўспомніў відзенне, як пайшла аднойчы яго Марыя з даёнкай у хлеў. Заглянуў праз хвіліну туды і ён нечага. Увайшоў, спыніўся, ды вачам сваім не паверыў — жонка малако доіць не з вымя, а з кароўяга хваста!

Стаіўся, пачаў назіраць — што ж будзе далей.

А яго Марыя выйшла з поўнай даёнкай ды капцом белай пены, паставіла асцярожна ношу на мурог і давай збіраць трэскі. Рыгор дзівіцца — ён жа нанасіў ёй сухіх дроў і нашчапаў асінавых дранак, для чаго ж Марыя яшчэ збірае?

А жонка, набраўшы два пучкі трэсачак, пасунула сабе іх пад пахі. Нешта прамармытала, затым расхіліла рукі, і з-пад іх ва ўсе бакі з піскам лятучыя мышы пырснулі!

Яшчэ Рыгор успомніў, як спрабаваў колькі разоў на ноч завесці ў стайню казла, каб нячысцікі коней не псавалі, і Марыя заўсёды звечара адкрывала ў стайні дзверы ды рагатага барадача забірала ў хлеў. Ды і рота ніколі не жагнала, калі зявала...

Цяпер Рыгор пра ўсё гэта падумаў, і яго разабраў такі вялікі страх, што ён кінуўся з падворка прэч.

Калі беларусін прыляцеў да электара, то, казалі, яго аж калаціла і зуб на зуб не трапляў. Электар хутчэй пасунуў яму ладышку з вадой.

Адно тады чалавек супакоіўся, як расказаў пра тлустых павукоў з вузкімі, бы ў рысі, вачыма, пра даёнку і лятучых мышэй.

Сумленнага мужыка пахвалілі. А Марыі адразу выбілі пярэднія зубы, каб не магла больш ні на кога кідаць словы вядзьмарскага праклёну. Тады абстрыглі авечымі нажніцамі на голае калена ёй галаву, валасы пачапілі на вушак, а самую павялі да вогнішча.

I што Ты думаеш, сынок?

Адразу ўзняўся вятрыска ды жалезны лёскат. Але электары трапіліся вопытныя, не зважалі ні на што. Толькі дабавілі солі ў свянцоную ваду ды пакрапілі ёю ўсё навокал. Крыху пачакаўшы, каб чорныя сілы супакоіліся і confessaty[ 21 21 Гэта слова азначае працэс допыту, суд і пакаранне ахвяры, якую абвінавацілі ў вядзьмарстве. ] прадоўжылі, бо гэта было ім не ўпершыню.

Неўзабаве сабраўся і народ. Калі вядзьмарка ў агні заенчыла, людзі аж заскакалі ад радасці, бо, вядома, такое відовішча лепш за ўсе лякарствы ачышчае людскія душы, а чалавеку тады адразу робіцца лягчэй.

Дакументы тае confessaty падпісалі: Адам Казакевіч, пісар Геранім Кучынскі ды электар Войцех Гарадзенскі — усе трое вылучаныя Яго высокасцю для правядзення confessaty.

Маладыя ўдаўцы — Ян Рудніцкі з Рыгорам Скамарохам — дружылі і далей. Ды вось, як ужо сказала, адразу пасля каляд завіталі да нас у Путрышкі — пад самую Гародню. Чым гэта магло скончыцца, ніхто з нашых дома і не падумаў, бо мне ішоў толькі шаснаццаты год.

Да глыбокай ночы тата з мамай і братам частавалі гасцей. Для іх з Гародні нават жыдкоў-цымбалістаў з кабзаром-немцам прывязлі і мадзяра-скрыпача.

Дагаджаючы нашаму Нічыпару, тата з мамай гасцей дарагіх кармілі, паілі ды забаўлялі, а раніцой з той жа музыкай выправілі чужакоў у дарогу — аж да гасцінца праводзілі».

Кацярынін шлюб

«Пад вечар сабакі ўзнялі брэх зноў. Тата з Нічыпарам пасля гасцей спалі яшчэ глыбокім сном, мама не змаглі дабудзіцца ды паклікалі на сваю бяду мяне, чаго потым усё жыццё не маглі сабе дараваць. Я накінула братаву бікешу на кашулю, выйшла з сяней на ганачак паглядзець, чаго ўзнялася такая звяга.

I ў гэты момант мяне схапілі паўпол, як чэрці грэшную душу, адарвалі ад зямлі мужчынскія дужыя і чужыя рукі. Захуталі мяне ў мядзведзеў тулуп ад пят да галавы, кінулі папярок каня ды галопам паімчалі ў снегавую каламуць.

На лясным прагале чакалі нас сані.

Але і не думай, сынку, што і гэта была работа нячысціка. Ян Рудніцкі — Твой татка — так аддзячыў Нічыпару і маім бацькам за гасціннасць і сэрца.

Два сябрукі ў лесе давай мяне дзяліць — бытта яны татары, а я ў іх бранка. Дамовіліся, стану жонкай таго, хто хутчэй ўпалюе аленя. Пакуль я, хутаючыся ў мядзведжы тулуп, калацілася ад страху, яны слугам загадалі раскласці вогнішча ды гатаваць бігас. Самі адправіліся на паляванне.

Сахаты трапіў Рудніцкаму, але Рыгор не здаваўся — даводзячы, што жонку ён страціў праз Марыю Яна. На ўсялякі выпадак паставілі мяне на караля ды падкінулі ўгару барацінку[ 22 22 Грашовая адзінка. Была ў абыходзе на Гродзеншчыне. З аднаго боку мела адчаканенае адлюстраванне караля Яна Казіміра Вазы з другога — «Пагоні». Яшчэ ў абыходзе былі талеры, грыўны, злоты і грошы. ].

Зноў Рудніцкаму выпала дабыча.

Трэці раз варажыць не сталі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x