Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зрэшты, такі быў і корм.

Вясковыя бабы сваім дзецям піхалі ў рот тое, што самі елі: рэпу, клёцкі, капусту, гарох, панцак, збольшага перажаваўшы ў роце, а іншыя, што самі пілі, тое і ў раты малым улівалі. Пакарміўшы гэтак ды напаіўшы, потым запіхвалі на цэлы дзень у печ. Па пяць і шэсць галэпусаў там сядзела, покуль печ выстывала, покуль бацькі не вернуцца з работы.

Лячыць малых, вядома, ніхто не лячыў. I не з-за канчатко-вага дзікунства. Нашыя хлопцы дзякуючы бязбрэжным паст-віскам мелі і па два кані, 3-4 каровы, яшчэ і па пары валоў, кожную суботу мыліся ў балейцы, ведалі мыла, а некаторыя мелі нават нужнікі, але разважалі так — лепш занесці ў карчму, чым у аптэку. Куды больш клапаціліся аб сваёй цельнай карове, чым аб цяжарнай жонцы, якую за малавеле лупцавалі, бо былі перакананыя — ядловец не дрэва, курыца не птушка, а баба — не чалавек. Бывала, аж чорная ад ботаў ці палена стане. Потым плача, горкімі слязьмі абліваецца. А ён, адумаўшыся, соллю сінякі бабе пасыпае ды супакойвае:

— Ну, хопіць, Сонька, хопіць румзаць, сці-іхні! Бачыш, лячу цябе ўжэ!

На брата не крыўдую. У пасаг мне адпусціў многа лесу, балота ды нівы, каб не выпадак з Табой.

З другога боку, калі разважу,— а што ён, мужчына, які вечна валачыўся па войнах, меў рабіць з Табой тады, сынку? Перш за ўсё — мусіў запэўніць хоць якую табе будучыню, што і зрабіў. Забяспячыў, мажліва, і не блага.

Я ўвогуле не маю крыўды ні да кога. Што зробіш, калі так вядзецца на свеце, што адных апякуюць анёлы, другіх — чэрці. А як ўсё выдарылася, апішу далей. Прачыстая Дзева Марыя, спадзяюся, адпусціць мне патрэбную колькасць дзён для гэтага. Толькі май цярпенне мамулю выслухаць».

Першае ўпамінанне пра чары і вядзьмарак

«Абвіненне мяне ў вядзьмарстве — няслушнае, сынку. Хлусня такая на мяне навалілася ад цемры ды забабонаў, якія пануюць у нашым краі.

Вядзьмарка, сыне, не я, а Бусліха з нашых Путрышак. Яна ў чарах добра разбіралася. Умела дзецям хваробу накінуць, каровам малако адняць аж да ацёлу і нават на шынкі шкодзіла. А такое рэдкае зелле мела, што перад кожным судом апраўдвалася, каб невядома што на яе валілі сведкі самыя розныя.

Бусліха мне прызналася, ведае дакладна, пры поўні ці пры маладзіку яго рваць трэба і ў якую пару дня мачыць. А як мае тое зелле, то ніхто рукі на яе не можа падняць, ніякі суддзя не страшны, і такое яшчэ слова ведае, што чалавека забіць можа.

Скажа чалавеку слова і — канец.

Яе сын на катаваннях заявіў, што маці верхам на мятле лётае да Лысай гары, а калі што каму зробіць, назад перарабіць не магла. Ды вельмі ж любіла вычаўпляць людзям шкоду.

Зачэрпвала, напрыклад, з маладога віна пены, шмаравала суседзям бочкі і шаптала:

— Бы пена гэтая шуміць, хай шумяць і людзі тыя, цьфу, цьфу, цьфу, амін!

Адразу ўсе за чубы браліся, а Буслісе гэтага і трэба.

Як памерла, насыпалі бабе на грудзі маку. Покуль грызла ў магіле маленькія зярняткі, вёска і адпачыла крыху.

У вядзьмарак, як ведаеш, сынку, уся сіла ў валасах. Але Бусліху чамусьці пры пахаванні не пастрыглі — забыліся, мабыць. У яе неўзабаве скончыўся той мак, і пачаліся ў вёсцы чары зноў.

Тады хтосьці з самых разумных мужчын здагадаўся насыпаць ёй у мёртвы рот цёртай цэглы, каб смактала і да людзей не чаплялася. Але народ ужо так паспела запалохаць, што доўга яшчэ ўсе не верылі, кожны баяўся ды насцярожана чакаў.

Нарэшце запанаваў-такі снокуй.

Такая была Бусліха, але — я?

Калі вернешся з Еўропы жывы-здаровы, глядзі ж, Аляксандр, каб Ты прытрымліваўся нашых законаў, звычаяў і трымаў у сабе сумленне чыстым, бо яно — глас Божы ў чалавеку. А сам ведай — няпраўду людзі пра мяне потым сказалі.

Абгавор такі паклалі, крыўдны, несправядлівы,— што, як вядома, людзі могуць учыніць.

Умею толькі падзьмухаць, калі хто жыватом хварэе. I вядзьмарку магу пазнаць, як урачэ мяне каторая-небудзь. Гэта проста. Лью малако праз напаленае жалеза і тады яе бачу.

Яшчэ карысна глядзець у віры над млынова кола. Невыразна тады бачу, нібы праз дым, але мне дастаткова і адразу скажу — хто гэта, не выкруціцца аніяк.

Нават Цябе, сыне, магла б усяму навучыць, каб пад бокам жыў.

А бабскія хваробы лячу так: бяру тры яйкі, выпускаю з іх жаўткі, а бялкі адліваю ў аддзельны посуд.

Такую вадзіцу потым пырскаю на бервяно ў хаце, калі перайду першы парог,— адразу дапаможа маладзіцы.

Толькі ўсе мае веды — ніякія не чары. Пра такі спосаб кожнаму дурню на вёсцы вядома. Прызнаваў яго нават электар пры допыце ды першы руку нават да паперы прыклаў, пячатку паставіў і абвіненне з мяне зняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x