Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У такіх умовах, у гэткім ладзе паміж душой і целам жыву, думаю і памаленьку пішу. А робіцца сумна, адразу аб'яўляю ігуменшы ды тупаю ў дуброву альбо да сваіх Путрышак. З выхадам у нас строга, але мне, багатай ды слаўнай шляхцянцы, якой была ў міру, і цяпер усё дазваляецца. Не хочацца нікуды валачыся, адхіляю фіранку на патаемным акенцы ды гляджу на вуліцу. Узіраюся доўга, аж да нудоты, як вось зараз.

Уздоўж нашай сцяны чырванеюць кветы. Па дарожцы каля іх ад званіцы тупае кудысьці вялікімі, касалапымі ступакамі ў замшавым абутку панамар.

У замак скачуць рыцары ў чорных шаломах, напатыльні-цах і з апушчанымі на пераносіцы стрэлкамі; у аднаго палат-ном з бурымі плямамі церавязаная шыя.

А з гары рыцарам насустрач у мяшках вязуць злачынцаў тапіць у Нёман. Фурманы маглі б уважыць апошнія хвіліны асуджаных, але твары ў іх вясёлыя — бытта і не памытыя вадой святога хрышчэння.

Даруй, Велькі Божа, злачынцам грахі іхнія — Твая міласэрнасць не ведае межаў! Няхай і гэтыя няшчасныя спазнаюць царства нябеснае, ва імя Айца, Сына і Святаго Духа, амін!

Фурманка з жывымі мяшкамі мыляе запрэжаныя валамі мужыцкія вазы. Упіраючыся ў ярмо, парыпваючы непрыемна калёсамі, валы дзень у дзень гэтак валакуць наверх для абнаўлення муроў валуны, вапну, кулі саломы, дубовыя бэлькі.

Вязуць бочкі з квашанай капустай, каровіны тушы, прыкрытыя ад мух і пылу рагожай.

А во, зараз добра відаць, як у кустах за пунцовымі кветкамі хлапец падлабуньваецца да дзяўчыны. Яна аж кіпіць. Зусім маладзенькая і, вядома, яшчэ дурная...

Зрэшты, дурні добрыя абое. Ну, пажэніцеся, а далей што станеце рабіць? Ты, хлопча, зможаш забяспечыць быт сваёй сямейцы? Закаханасць ваша — распуста, першародны грэх, неўзабаве выветрыцца — цалкам і без следу. Цябе забяруць на каралеўскую службу, а жонка з малымі што будзе рабіць? Ад голаду зубы на паліцу стане класці, мэнчыцца ды ўсё праклі-наць.

Учора дакладна з такой маладзенькай ажаніўся князь Друцкі і новым сваяцтвам дабавіў сабе яшчэ мянушку Любецкі. Так князь Друцка-Любецкі дзяцей ужо ўладкаваў, унукаў завёў, маёмасць сваю пашырыў для нашчадкаў, то і гэтая жоначка будзе ў яго, як у пана Бога, жыць за пазухай...

Усё гэта так! Але ж я, грэшная, бы на споведзі, выкладваць Табе збіраюся зусім пра іншае.

Пачну ад нашых каранёў».

Кацярынін дом, радня і быт

«Мы — з русінскіх ліцвінаў[ 18 18 Так у ХVII ст. называлі сябе карэнныя жыхары Заходняй Беларусі. ], якія гавораць па-тутэйшаму, літары выводзяць па-польску, а калі і па-руску, то пішуць лацінкай. Цяпер мы часова пад Каронай, але нашыя тата з мамай і брат любілі свабоду, хоць больш маўчалі, трымаючыся ў цяні, ды акуратна выпаўнялі, што ўлады патрабавалі ад іх. Няхай Табе будзе вядома — усе тутэйшыя і цяпер любяць у цяні трымацца,— гэта ў нас у крыві. Дый сама лепш сцярплю, прамаўчу, потым зраблю па-свойму, мне і самой лягчэй дзесяць разоў даць, чым раз прасіць, бо над усё люблю незалежнасць і спакой.

Дзядзька Твой, сынок «па кудзелі» [ 19 19 Гэта значыць — па мацерынай лініі. «Па мячы» — па бацькавай. ], Нічыпар, скончыў езуіцкі калегіум у нас, у Гародні. Нават відаць той будынак з нашага кляштара, адно з другіх акон. Набіраюць сюды зараз таксама. Бяруць васьмігадовых, трымаюць дзесяць гадоў, а каб дзіця не распускалася, увесь час не выпускаюць нават на лета дадому.

Паводле статута Таварыства Ісуса вучань гэтай школы павінен быць паслухмяны, як труп альбо як посаг старога. Аднак калі Твой дзядзька Нічыпар выйшаў з езуіцкай школы, католікам ад гэтага не стаў[ 20 20 Дзённіку можна верыць. Дакладна такі ж самы калегіум на Поўдні скончыў прыблізна ў той самы час і Багдан Хмяльніцкі, застаючыся праваслаўным. ]. Толькі яго неўзабаве пастараліся ажаніць, вядома, на шляхцянцы з Вільчыц.

Зямлі мы мелі вельмі многа — пясчанай і лёгкай. Каб невядома якая ліла навальніца, а пройдзе дождж і лужаў — ні следу, бо вада праходзіла праз жвіравыя пяскі, бы праз рэшата. Такая глеба ахвотней радзіла камяні, чым зерне. I камянюкі гэтыя як ні выбірай, а выпірала знізу і выпірала — бы пабітыя верцяхі ды збанкі, якія цёнгле вылазяць з грунту на Замкавай гары. Пра посуд — не скажу, адкуль на Замку бярэцца, а пра камянюкі — ведаю напэўна. Гэта — старыя косці зямлі. Пад пяском штосьці іх трушчыць, выкідвае прэч, а ў зямлі потым замест іх новыя костачкі нарастаюць — нібы зубікі ў груднога дзіцяці.

Такой глебы аднаму зайцу, каб выжыць, трэба было б тысячу дзесяцін і то, бедны, мусіў бы яшчэ красці, каб не акалець з голаду — любілі жартаваць наш тата. Хлопкі ведаць гэтага не хацелі і дзяцей раджалі паводле правіла — адное ў пушку, а другое ўжо ў трыбушку. З боскай волі большасць малых неўзабаве памірала, таму пракарміцда людзі ў нас сяк-так маглі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x