Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве, разрываючы мяса зубамі, дапамагаючы яшчэ сабе і нажом, з жывёльнай хцівасцю глыталі татары тлустыя кавалкі смажанага барана ды запівалі ежу з кубачкаў, бо ніякіх лыжак, талерак ці місак не прызнавалі.

Пад'еўшы, распраўлялі свае чорныя бароды ды шарылі па маладзіцах прагнымі вачыма, абціраючы аб калені затлушчаныя пальцы. I той, каторая трапіла яму ў вока, татарын шпурляў на траву пад ногі недаедак. Даваў дапіць з кубачка, пасля чаго вёў яе ў цемру.

Іншыя і днём гвалцілі. Толькі паспрабуй адхіліцца ад натоўпу па пыльнай і вытаптанай сцежачцы сярод вінаград-ніку — вынырне аднекуль, што і не заўважыш, заступіць дарогу, бліснуўшы белымі ды моцнымі зубамі, скрывіць рот у драпежнай усмешцы ды кіне на сухую зямлю плячыма. I ўжо на нізкіх хмарах над паланянкай рытмічна мільгалі водбліскі далёкага пажару. Сапло на ёй дужае мужападобнае страшыдла з целам, якое не мылася ад нараджэння. А яго ахвяра цярпела ды меркавала — ці не зарэжа, насыціўшыся.

Першы раз, калі давялося ёй гэта перажыць, Кацярыне стала так агідна, што намервалася павесіцца ці разбіць галаву аб скалу. Але Ганна накрычала на яе і ўгаварыла, што мае недзе сына, які яе патрабуе, што іхнія каты не людзі, трэба пра гэта заўсёды памятаць і адпаведна да іх ставіцца.

— Не панікуеш жа ты, калі лізне цябе сабака? — тлумачыла.— Выціраешся, ды справе канец!

Што праўда, то праўда.

I далей ад смярдзючага кіслай анучай і церпкім конскім потам кавалера з нямытым хрышчонай вадой тварам і з затлушчанымі рукамі, ад паху сырамятнай скуры, конскага поту, усю аж выварочвала яе навонак. Рабілася сама сабе агіднай. Потым доўга не магла дакрануцца да ежы і не знаходзіла сабе месца. Аднак скарылася, пацяшаючы сябе, што з іншымі паланянкамі абыходзяцца яшчэ горш.

Вось прыганялі іх для начлегу зноў на бераг ракі — абы не на чужую стаянку і зводдаль ад іншых. Бабы тоўпяцца збітай гурбой. Нехта ўжо высякае іскры на трут сталёвым агнівам, а малады татарын раптам разгоніць каня, закіне той, каторая спадабалася, аркан, каня крутане ды вырве ахвяру з гурбы. Добра, калі валасяная вяроўка абхопіць ахвяру за рукі, а калі ляжа на шыю?..

Часамі брылі па шляху. Русінкі паныла цягнулі на два галасы сумную мелодыю. Над разагрэтым стэпам дрыжэлі хвалі паветра, і голас у іх тануў, бы ў вадзе, а яна крочыла сярод іх ды гаравала аб сыне. Ганна нахілялася ля яе ды кідала:

— Перастань мэнчыцда, Каця! У нашых Верцялішках жартавалі як, ведаеш:

Салому таўкуць,
Бліны пякуць,
Сена смажаць,
Бліны імі мажуць!

А так дражняць ластавачак, калі тыя ў разгар лета сядзяць на жэрдачцы пад хатай ды шчабечуць:

А гэты пастух
Такі абжартух,
У хаце жарэ,
У поле бярэ,
Абы да варот,
Зноў хлеба ў рот,
А з попкі рыпі-іць!..

— А ў Путрышках так гавораць? Успомні, бо мне цікава!

Скажы такое глупства ў іншых абставінах, чалавек не павядзе і вухам. На далёкай чужбіне сказанае сяброўкай адразу будзіла балюча-радасныя ўспаміны. Ад пят да галавы агортваў шчымлівы сум, і бяда здавалася ўжо не так страшнай. Ужо чалавек верыў, што ў няволі ён часова, неўзабаве ўсё скон-чыцца і ён на радзіму вернецца.

А тая гэтым часам перамогу замацоўвала:

— Слухай, Кацька, а хто, па-твойму, тут усё стварыў, як думаеш? Чыя гэта работа?

— Што ты, Ганна, маеш на ўвазе? — яшчэ не разумела яна, куды тая хіліла.

— Азірніся навокал ды сама змікіць! Падумай ды адкажы!

— ?..

— Не датумкаеш, сяброўка? Бо мне здаецца, не Гасподзь Бог, а сам чорт гэтых фігляў навыкідваў!

— Аніяк не ўразумею, чаго ты, Анюта, хочаш...

— Зірні унь туды! Бачыш, якія на пляцёнках кавуны і ды-ні павыганяла? Абэржы цэлыя! Але ткні добра — і расколюцца з трэскам! А ў маіх Верцялішках ды і ля тваёй вёскі дубы гэткія магутныя, а жалуды на іх — маленькія-маленькія! Затое здат-ныя — адзін у адзін ды цвёрдыя — у мушкет можаш іх замест куляў запіхваць!

— А-а, ты пра гэта...

— Зараз у нас халаднавата і дождж ілье як з цэўкі, каб усё потым буяла, каб дыхала, асалоду мела і радасць, а тут? Адная спёка пякельная! Унь пясок зрабіўся як прысак, і нэ небе за ўвесь час мы з табой не бачылі ані разу хмаркі! Каб хоць капелька якая ўпала! Цяпер ты мне скажы, па-чэснаму, чыя гэта работа?

— Я ўсё не разумею...

— Вядома, нячысціка!

— Анька, не напамінай яго надарэмна! Але тая павярнула-ся ўжо да ахоўніка.

Яны ніколі не чулі, каб татары спявалі хорам. Затое песні паланянак некаторыя прыцягвалі іх, бы чары. I гэты татарчук, ведучы за павадок каня, крочыў на крывых ножках побач з сяброўкамі ды паныла і зладзеявата слухаў паланянак, час ад часу адбіваючыся ад зялёных мух. Трупныя бойкія мухі ўвіхаліся над сярэбранай дзяржальняй ад крывой шаблі са слядамі засохлай крыві, яіпчэ I нахабна лезлі яму ў нос.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x