— А нават і да яе!
— Выдумала!
— I ані крыхі?
— Лепшага за мяне не знойдзеш!
— Упэўнены?
— Абсалютна!
— Глядзі ж...
— Што глядзець, хіба не праўда?
Косця бесклапотна смяецца. А мне вельмі на яго крыўдна. Нават з'яўляецца нейкая адчужанасць.
Жена разрушила очаг,
Он был ей не по нраву,
Хотя его не кто-небудь,
А сам аллах сложил.
Но если сложит для семьи
Жена очаг на славу,
Его разрушить никогда
Не хватит у аллаха сил.
(Усходняя мудрасць)
1.
Пазванілі мне на кватэру з рэдакцыі мінскага часопіса, перадалі адрас нейкай жанчыны — Любы Гарошка — і папрасілі к 8 Сакавіка напісаць пра яе нарыс. Усе мае доказы, што ў жанры нарыса я ніколі не выступаў, ні на што не здаліся.
— Мы ўсе тут упэўнены — атрымаецца! — пераконвае мяне літработнік рэдакцыі.— Калі вы аб складаных навуковых ісцінах умееце пісаць гэтак цікава і пераканаўча, тады напэўна яшчэ лепш напішаце пра жывога чалавека! Дык — чакаем!
Па праўдзе кажучы, мне гэта палесціла. Хоць і няўпэўнена, аднак адпраўляюся ў горад шукаць сваю гераіню.
«Ладна,— думаю сабе,— напішу і вышлю, мажліва, і надрукуюць. Калі паеду ў Маскву на вучобу, Іра атрымае за мяне ганарар і будзе ёй лішняя капейка на пражыццё. Толькі ж — які з мяне літаратар?! I выдумаюць нешта!..»
На прыпынку дачакаўся я аўтобуса ды заняў месца. Ужо гадзін дванаццаць. Машына — амаль пустая, пасажыры спакойныя ды гаваркія.
На першым прыпыпку ў пярэднія дзверы пачала пнуцца сагнутая пытальным знакам сівая кабеціна. Яе намаганні бачыць з тратуара малады рослы сяржант. Вайсковец падлятае да старой, хапае яе на рукі і лёгка ды беражліва ўносіць у машыну, прыгаворваючы:
— Спакойна, бабуся, спако-ойна, вось та-ак! А цяпер мы вас сюды паса-адзім ля самага акенца, а кіёчак ваш тут паста-а-авім, і вы сабе спакойненька паедзеце! Вам выгодна? Выгодна! Ну, бабуленька, шчасліва!
Сяржант спрытна выскоквае на тратуар. Пнеўматычныя дзверы зачыняюцца. Аўтобус ужо едзе. Пасажыры адразу пачынаюць абмяркоўваць здарэнне. Дзівяцца: вось якія трапляюцца добрыя маладыя людзі, а то іншы, зараза, не толькі не дапаможа, не ўступіць месца, а яшчэ табе і папіхне старога чалавека. Зусім не рэагуе на выпадак сама гераіня. Бабка паклала на кіёчак жылістыя рукі і хмурна ўставілася перад сабой.
Побач са старой з сеткай бульбы ля ног сядзіць жанчына. Гэтую гаваркую ды бойкую мяшчаначку я заўважыў у нашым горадзе гадоў з пятнаццаць таму назад. З каравокай ды кірпаценькай маладзічкі на маіх вачах за пасляваенны час яна ператварылася ў скуластую таўставатую кабету. Не змяніліся ў ёй толькі бесцырымонныя манеры ды зычны голас.
Вось і цяпер жанчына свабодна, як у сябе дома, загаварыла да суседкі:
— Цётко, то чаго вы шчэ і нездаволеныя? Ён жа з вамі так культурна абыходзіўся: так асцярожна на руках нёс, бабу-уленькай назваў!
— Э-э, мілая, чаго тут радавацца? — праскрыпела старая панылым голасам.— Каб ён мяне назваў дзе-е-евушкай...
Усе дружна рассмяяліся.
Аўтобус спыняецца зноў. Ага, недзе ж тут жыве і мая гераіня! Вылажу з машыны ды пачынаю прыглядацца да нумароў на сценах.
Каля старога дома наганяю скуластую жанчыну з бульбай. Яна ўзнімае на мяне вочы і нам абаім становіцца ясна, што думаем аб адным. Мы ўсміхаемся. Я нават яшчэ ківаю галавой, а жанчына не вытрымлівае ды каменціруе:
— Ужо, здаецца, такая лядашчая і зно-ошаная — аж пясок сыплецца з яе, а яшчэ чапляецца за жыццё!.. Скажы-ыце вы, як чалавек створаны!
Зноў ківаю галавой. Затым пытаюся, як мне знайсці кватэру Любы Гарошка.
— Перад вамі — яна сама! — дзівіцца жанчына.— Калі ласка, заходзьце, зараз адчыню дзверы!
Адчуваю расчараванне. Яна ўсё ж такі вельмі звычайная. I гэта — гераіня? Такіх — поўныя гарадскія вуліцы! Але нічога іншага не заставалася цяпер рабіць, як узяць сетку з бульбай ды пакрочыць за кабетай.
А неўзабаве з прыемным здзіўленнем сам сабе адкрываю: перада мной — не звычайная мяшчанка, а —рэдкай энергіі і жыццяздольнасці чалавек, які столькі перажыў, застаючыся аптымістам ды чалавекалюбцам.
Прасядзеў я ў жанчыны да глыбокай ночы ды ўсё слухаў.
2.
Гісторыя Любы Гарошка і яе сям'і збольшага выглядала гэтак.
Лейтэнанту Паўлу Макарэвічу — дваццаць два. Ен — камуніст. Яго Любе — дзевятнаццаць. Пазнаёміліся яны, на думку Любы, не так, як усе. Найбольш запомніліся ёй сустрэчы ля казармы пяхотнага вучылішча. Яна — сірата, магла ісці, куды хацела, бо — сама сабе гаспадыня. Горш было яму. Толькі позна ноччу, пасля адбою, Павел прабіраўся праз глухі плот — высокі, ды яшчэ з калючым дротам наверсе. Тады хаваліся яны ў цяні дрэў, і Павел, трывожна азіраючыся, туліў яе да сябе.
Читать дальше