— Чуў, з чаго мой Касіло памёр, царство яму нябеснае? Кроў у Нічыпара папсаваласа — зусім нікудышняй стала. Раптам застыла на смалу — густую і чорную!
— Ты ба-ачыш, што на чалавека зваліласа!.. Але стэльмах з яго быў, ведаеш, надто добры, хоць заўсёды ганіў сваю работу. Калісьці, шчэ за «польскім часам», зрабіў мне чатыры званчакі да воза — зносу ім не было.
— О-о-ой, потым заказы ўсе так хвалілі, бо рабіў іх нарыхтык, хоць кожнаму Нічыпар гэтак ганіў! Памятаю, старэйшая дачка ад-нойчы спыталася: «Тату, нашто гэтак усім нагаворуваеце на сябе, людзі ж да вас больш з заказамі не пойдуць, і што тады рабіць будзеце?» А ён: «Пойдуць. Бачыш, Гэля, людзі добро ведаюць, што кожны майстра брэша, а толькі яго выраб гаворыць аб майстру праўду!»
— У гэтым, напэўно, меў рэхт. Цяпер іншы малады — зробіць не зробіць, а ўжэ пахваліцца. Ну і што, гэто — лепш? Майстра рукі павінны славіць, а не язык!
— Во, во, і ён гэтаго трымаўса!..
— Але хлопцам твой Нічыпар, помню, быў даволі драчлівым. Бы — Вацак Шмігельскі, мой швагер. Надто гарачыя і забіякаватыя абодва былі. I цваныя. Таксамо адзін і другі потым огера[ 21 21 Жарабец (мясцовае).
] трымаў, каб парысавацца...
— О-о, з маго забіяка быў — не дай бог! А яго огер сколькі мне жызні адняў! Бо ўсё за дзяцей баяласа, каб не прыдушыў каторае, як выскачыць на падворак са стайні!
— Дасталаса, выходзіць, табе за ім, Соня... I цябе, бедную, напэўно, біў?
— I не кажы! — бліснула яна ўдзячнымі вачыма.— А што зробіш, Лаўрэн? Я і раней ведала, што ён такі, але горка рэдзька, ды ядуць, цяжкі замуж, а ідуць!
Пажурылася хвіліну Сонька і зноў пачала выхваляцца:
— Аднак жызню са сваім стэльмахам, хай яму будзе царство ня-беснае на тым свеце, не горш за іншых правяла! Было ў нас і тое, і другое... I шчасця нават спазнала... Канечне, спазнала, а як жа! Адно, вядомо, кароткае — як квітненне папараці ў свентаянскую ноч! Каб ты адно бачыў, якое пахаванне яму справіла — цэлы рок людзі адны адным перадавалі, і я надто ж ім, павер, праславіласа ў сваёй акрузе. З грамадзянскай паніхідай! З памінкамі аж на сто чалавек! З духавым аркестрам на сем трубаў і барабан — восьмы!.. Шчэ потым файны помнік з Літвы за тры з паловай тысячы прыперла яму на магілу ды падумала — усё, баба, выдаіласа ты цалкам і ў адной кашулі зрэбнай, мілая, засталаса цяпер. Дай ты веры — такія выдаткі, што іншаму і не сніласа б! Ажно — не! I дзецям усім дапамагаю! I кожнаму ўнуку школьную форму спраўляю, учора старэйшаму справіла файную ма-рынарачку і сабе абнову купіла! А не паспела і зглядзець, бачу, зноў у мяне на кніжцы болей за паўтысячы гатоўкі[ 22 22 Наяўныя грошы (мясцовае).
] ляжыць! Сонька весела ўздыхнула:
— Грошы е-е-е! I адзенне маю файнае — зімовае, асенняе і на лето! I з габардзіну, і з драпу!.. Вядомо, е яно і ў цябе, напэўно, бо з Нінкай вы тое-сёе нажылі таксамо! Пенсіі ў нас з табой не кепскія, і дзеці твае ды мае даўно павырасталі, на моцных нагах стаяць, у гнёздах сваіх жывуць! Мало мы з табой «ранткавалі» і любіліса, але добро ведаем адзін другого! Сколькі нам наканавано, шчэ пажылі б! От, у наш садок, напэўно, салавей ужэ не прыляцеў бы, але ж з дзесятак гадкоў шчэ пацягнулі б: пажылі б у згодзе — бы пара качачак-неразлучніц на нашай старыцы, бы тыя дзве каляінкі на польнай дарозе ўздоўж Нёмана...
Памаўчаўшы, заклапочана:
— Толькі дзе падзецца — «Дарагі мой, дарагі, дарагі мой, модны, адгулялі мы з табой па расе халоднай!»
— Змянілі шыло на мыло.
— Во-во! Ты, велькі дурань, сваю хату сынам адбуліў, а я, була-вешка такая самая,— зяцям, і боўтаемса тут ля чужых муроў, цьмім на божым свеце...
6
Так яны і крочылі па алеі з высокіх таполяў, на самых вяршынях якіх цямнелі гнёзды амялы. Пры боку зямлячкі — знаёмай і блізкай да балючай туті, з адчуваннем поўнай уласнасці ўжо над гэтай кабетай і з жаданнем ёй нават падпарадкавацца, як некалі Ніне, Лаўрэн тупаў, устаўляў сяды-тады слова, слухаў, і яму ад здавальненыя ды спакою даўно-даўно не было аж так добра.
— Пасля таго на вёску шчэ не егдзіў?
Лаўрэн заматляў галавой.
— Не цягне?
— Шчэ як!
— Хочацца на хутар паглядзець?
— I гэто. Але найбольш, халера на яго, ведаеш, чаго цягне? Не паверыш, напэўно!
— Ну?
— Толькі не смейса. Часамі хэнць надто бярэ босым па полі пахадзіць.
— О-о, дзе ты паходзіш тут — адразу абсмяюць! — паспачувала Сонька.— О-о, чаго захацеў! Босым тут і не думай куды вылазіць! Тут такое ўсюды панство развялоса, што даваеннаму — не зраўнацца з ім нігды!
Читать дальше