Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі меншы, бывало, і кароў пасучы, кніжкі чытаў. А ў школу ці са школы ідучы, не выпускаў яе з рук. Часамі і мацеры што-небудзь слёзнае ды жаласлівае прачытваў. Налаўчыўса глытаць іх, жэўжык, па дарозе і ў дождж, і ў завею, і вечарам, і днём. З Нінай не маглі сына аніяк адвадзіць ад гэтай хваробы. Абое з жонкай баяліса, каб што на мазгі хлопцу не ўпало, каб не аслеп, не дай божа, з-за гэтаго ці на якую сухоту не захварэў.

Унь у якое дзело тое чытанне выліласа.

Спачатку загарэўса выдумваннем розных гісторыяў, іх нават газеты змяшчалі, па радыё іх чыталі. Тады яму параілі — каб стаць сапраўдным пісьменнікам, аднае школы і кніжак мало, трэбо жыццё добро спазнаць і людзей. Колік адправіўса ў далёкі край і там во — спазнае. Яму добро і бацькам гонар...»

— Ну, Ігар, мы чакаем, што нам скажаш! — падагнаў малога бацька.

Сын перастаў пускаць у кефір бурбалкі і нарэшце заявіў:

— А ў заапарку стаяў новы трактар!

— О-о, дак вы нават паспелі дайсці туды?!— узрадаваўся бацька.

— Вы — што?! — Кіра ўся аж устрапянулася.— А пантэра, што бегае?!

— Не бойса, яе даўно злавілі і міліцыя адбой дала! — супакоіў Уладзік.

— Хібо што...

— Значыць, у звярынцы былі?

— Ат, плёнталіса, плёнталіса па парку дый забрылі — ці доўга нам? — удакладніў Лаўрэн, ужо асмялелы, што паход іхні сыну спадабаўся.— Білет мне адно дзесяць капеек каштуе, малому — зусім без грошай... Шкада, хлеба не набралі зубрам...

— Хвалю! Вельмі, тату, добра зрабілі! Малому надто карысно! I, кажаш, сын, трактара там бачыў?

— Ага. Чырвонага.

— Для гэтага, пляменнічак, і ў заапарк не трэба было хадзіць! — пасмяяўся Павел.

Жонка яго была бяздзетная, і ён братавым малым уміляўся, бы сваім.

— Але ты, Уладзік, глянь адно, не быў бы то хлопец — першым чынам — што яму ў вочы ўпало, га? Тэхніка!

— О-о! Ён у мяне ўжэ даўно ўсе маркі машын разлічвае! Дый не толькі хлопец гэтым цікавіцца! Учора, разумееш, раскалупаў памідор відэльцам і крычыць да Кіры: «Мама-а, ты казала, у ім вітамін многа, а дзе яны?!» Ха-ха-ха-ха! Гэты народзец такое заўважае ўсё-о! Калі ашчэ рабіў на гарадскім маршруце, любіў за імі назіраць. Адарвуцца ад мамаў ды цікуюць праз шкло да цябе ў шафёрку! На прыпынку націскаеш кнопачкі, каб паадчыняць людзям дзверы, а гэтыя з зайздрасцю сочаць за тваімі рукамі ды кантрольныя агеньчыкі вачанятамі аж пажыраюць. У кожнага на вуме адно — дапусцілі б туды яго!.. Ну, ну, кажы нам, што ў заапарку шчэ было, Ігар? — павёў допыт ужо надта горды бацька.

— Шчэ малпа курыла.

— Во хуліганка, што ўздумала!

— А потым прыйшоў дзядзя і курыць папяросу ёй не даў.

— Забраў курыва?

— Ага.

— I правільна дзядзя зрабіў — нельга ёй курыць.

— Ага. У цёцяў ад курэння вусы вырастаюць.

— Правільна! Во, як ты сам добра ўсё ведаеш! Ну, і далей што там было?

— Тоўстая цёця.

— Тоўстая?

— Угу.

— I што ж яна рабіла?

— Крычала вельмі на дзядзю.

— Ы-ы-ых, крычала?

— Ага. I венікам біла.

— Адразу — венікам?

— Ага! Так — па галаве! Дзядзя руку наставіў, а яна яму па руцэ — бум-м!

— Ну-у?! А за што?

— Бо малпе курыць даваў. А дзед наш цёцю абнімаў, бо ўжэ будзе з той цёцяй жаніцца.

Каб пад акном у Маркевічаў выбухнула нават бомба, уражанне, мабыць, было б не меншае. Толькі на тварыку адной Святланкі адмалявалася радаснае здзіўленне. Яна шчаслівымі вачыма зірнула на дзеда. Затое ў дарослых ад жаху павыцягваліся твары, і ўсім адразу адняло мову.

Адчуваючы, што дарослым зрабіў якуюсьці непрыемнасць, хлопчык захацеў паправіцца:

— У той цёці грошай много... I адзенне... I качкі на рэчцы ў яе плаваюць...

Вінаваты Лаўрэн пастараўся сыноў супакоіць:

— Выпадкова напаткаў там Соньку Касілу з Масалян. Вы яе, хлопцы, павінны добро ведаць — што за стэльмахам Нічыпарам была замужам. Цяпер у звярынцы прыбірае ў клетках. От, пагаварылі з ёю пра жызню пару хвіляў, вёскі нашыя ўспомнілі, даўніну, пра мужыка мне расказала — як хавала яго...

— Доўга я твае выбрыкі цярпець буду?— занадта строга накрычала незадаволеная Кіра на сына.— Не плёхайся ў кефіры, а хлябай, гэта табе не лужа!

Мужчыны паступова прыходзілі ў сябе.

— Тут много нашых служыць у горадзе,— асцярожна, яшчэ з недаверам растлумачыў Уладзік.

Зноў мінавала хвіліна цягучага маўчання. Асмнлелы хлопчык пацікавіўся:

— Тата, малако робіць карова. А кефір ад якога звера робіцца, ад каня?

I такое пытанне малога пестуна ў сям'і сярэдняга Маркевіча выклікала звычайна бурлівае захапленне. Потым яго перадавалі сваякам і знаёмым. Цяпер жа на Ігаравы словы ніхто не адрэагаваў. Мужчыны ўсё яшчэ былі ўстрывожаныя навіной, бо ўбачылі ў ёй якісьці выклік сабе і пагрозу. Абодва зараз вырашалі — верыць таму, што сказаў бацька, ці не верыць, магло такое быць ці — не.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x