Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выразна ўспомнілася, як у тыя месячныя ночы пад металёвы пошум альховага лісця сядзелі яны, абняўшыся, над рэчкай, глядзелі ў ваду і міжволі сумняваліся — а ці не пасяліўся месяц з зорамі на дне Нёмана. Выразна нагадаўся на Соньцы пах той кужэльнай чысціні з ільнянога палатна і нават халадок яе аголеных рук — белых і маладых. На танцах абое былі такія зухі, а калі выходзілі ў альшынку, яе раптам агортвала нявінная нясмеласць, ад чаго гэтаксама нясмелым рабіўся і ён.

Успомніў цяпер усё тое, і нутро яго — ад пят да макаўкі галавы! — прашыў голад па жаночым целе.

Лаўрэн зусім па-свойску паклаў свабодцую руку на Соньчыны крутыя плечы і даўняй памяццю сваіх мускулаў адзначыў нават са здзіўленнем — плечы яе дакладна на той самай вышыні, што былі многа-многа гадоў таму. Яму раптам захацелася зліцца з ёю, удыхнуць пах яе цела, тады ўзяць яе грудзі ды ўзважыць у далонях. Ён адчуў да яе пазывы не меншыя, як у маладыя гады. Даўно Лаўрэну не было так добра.

— Ну, а жаніцца ты шчэ не надумаў?

— Сколькі ўжэ няма Нінкі — гады два з гакам?

— Акурат.

— Пара! Вядомо, ты ёй, як і ўсе мы калісьці, жэнячыса ці выхо-дзячы замуж, вернасць шлюбаваў, то і быў верным. Ніхто ў гэтым цябе не мае права ўпікаць — ні адзін чалавек. Але — цяпер? Калі жэнішса, толькі дурань стане цяпер вытыкаць цябе пальцам! Думаеш, адной мне гэто па вум прыйшло? Папытай каго сабе хочаш, а тое самае скажа!

— А што?! — першы раз ад смерці жонкі Лаўрэн дазволіў сабе на гуллівасць.

— Я, думаеш, смехам пытаюса? Чула, табе надто добро жывецца, сыны з нявесткамі вельмі спрыяюць — ты і дагледжаны, ты і накормлены, і абагрэты, і дамашнім цяплом абласканы, але ж заўша не самастойны. Госцем покуль што жывеш!

— Гэто — та-ак...

— I будзеш госцем жыць, як бы табе ні спрыялі! А ўсе госці по-тым робяцца — сам ведаеш чым. Станеш да таго апускацца? Напэўно — не, я ж цябе з даўнаго часу ведаю. Жаніцца табе трэ, круці не круці. Але — не бяда, нявестаў цяпер — унь сколькі свабодных, адно паспявай выбіраць!

У Соньчыных словах была жалезная сялянская логіка і такі шчы-ры клопат аб ім, што ў душы Лаўрэна як бы нешта раптоўна пера-вярнулася. Ён адчуў да яе ўдзячнасць, убачыўшы — Сонька зусім-зусім не крыўдуе, што калісьці яе сватаў, аб усім дамовіўся, а ўзяў другую. I малайчына, што не трымае зла, бо не ўсе тыя вянчаюцца, што любяцца ды кахаюцца.

— Не так просто, падруга,— уздыхнуў ён.

— I я ведаю, што — не!

— Тады — чаму пытаеш?

— Але ж табе мусово жаніцца!

— Мусово, кажаш?

— Напэўно!

— У дзве солі не макаюць.

— О-о, не-е, Лаўрэне, тут — не пра тыя дзве солі! Каб ты жанаты быў і шукаў сабе каханку, тады можно было б і гэтак сказаць, а як жа! Ты ж зара — адзін!

— Што праўда то праўда — адзін. А кавалерская жызня ў мае гады — не жызня. Але хто яго ведае, што мне цяпер рабіць, калі так усё перавярнуласа. Не то жаніцца, не то раіцца, не то плакацца — бы ў нас казалі ў такім выпадку. Хвіліну абое маўчалі.

— Ладно, там будзе відаць. Покуль неяк жыву, як жывецца,— уздыхнуў.— Але, бы ты кажаш, у мяне е і жытло, я наеты, і абагрэты...

— А ўсё не тое, праўда?

— Праўда твая.

— Бо я ведаю!

— Ну, а ты за мяне пайшла б?

— Толькі скажы!

I Сонька раптам уставілася ў яго блізкімі і дапытлівымі, з асця-рожным і затоеным чаканнем вачыма — не па ўзросту жывымі ды свежымі.

Ён прамаўчаў, і яна праз секунду дадала як бы жартам:

— Ну, то як — бярэш мяне за жонку? Бо я гатовая ісці — нават зараз!

Лаўрэну аж страшна зрабілася. Але — на хвіліну.

— А што думаеш? Выкінуў тады штуку, не ажаніўса з табой калісь, то — мог бы цяпер,— сказаў ён весела ды зноў адчуў у сабе жаданні, бы некалі — да Ніны.

Зямлячка як бы адгадала, што адбываецца ў яго на душы.

— Ты не думай, Лаўрэн, я шчэ надто моцная і здаровая! Шчэ на-ват, дальбо, зубоў — глянь! — сколькі ў роце маю сваіх! I сплю добро, і ем, і рабіць магу... Адно, як нагнусо, у вачах цямнее ўжэ. Ды шчэ перад дажджом часамі ломіць і ў спіну аддае. Але гэто — ніц не шкодзіць, цярпела ў жызні і не тое!

— Цярпець мы ўме-ем! 1

— Я і кажу! Баба з мяне, ведаеш, шчэ нават здатная ды і гадамі не надто старая — шэсцьдзесят пяць маю скончаных адно нядаўно! Нават і грошай крыху сабрала!

— Ніц супроць цябе і не кажу.

— Але напэўно думаеш — от, няўдачніца, лезе тут са сваімі боль-камі, дурыць мне галаву. Не-е, Лаўрэне, на сябе няма мне чаго казаць, у параўнанні з другімі! Як пагляджу на іншых, як прыгляджуса да другіх, то...

На хвіліну задумалася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x