Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, калісьці шляхцічы штосьці значылі. Бяда іхняя, што не змаглі ўсім сэрцам палюбіць гэты край, якому былі абавязаны тым, што на сотні гадоў ён стаў ім мацерай і хлебадаўцам. Але калі тое было — час зраўняў усіх.

А вось тут некалі маячыў палац пана Вішпінга. Немцы ў ім устанавілі гарнізон, але партызаны іх выбілі. Будынкі тады пагарэлі, і цэглу мужыкі разабралі на сваю патрэбу.

Застаўся вялізны і багаты на розныя дрэвы вішпінгаў парк.

Але пасля вайны чамусьці завялі моду — машынна-трактарныя станцыі размяшчаць у панскіх парках. Трактары паабдзіралі кару. Салярка дабралася да карэнняў. На месцы, дзе былі радочкі блакітных елак, волатаў-ліпаў і заморскіх дрэваў, цяпер застаўся голы бубен. Цікава, што стануць зараз рабіць, калі Вішпінг з Даніі ці Галандыі завітае ў Мінск на трактарны выбіраць машыны ды ўздумае заглянуць сюды. Не адмовіш жа такому госцю.

На хвіліну ўявіўшы сабе, як мясцовыя кіраўнікі чырванеюць, водзячы пана па былым яго парку, і Лаўрэну захацелася ўжо праваліцца скрозь зямлю.

Лаўрэна тут кінула ўперад — аўтобус рэзка загамаваў.

— Вам — што, кабето, жыць надаело і на той свет захацеласа, таму пад машыну спяшаецеса? А мне з-за вас — у турму ідзі, так? — закрычаў на кагосьці ў адчыненыя дзверы шафёр.

— Ой, шафёрку, ой, родненькі, падвязі-і! — узмалілася ў цемры пажылая бабуля.

— Для гэтага — пад калёсы трэ ныраць?

— О-ой, сыно-очак, дальбо, больш не буду! Ой, мне толькі да Дуба Партызана!

— Ладно, запаўзайце! Але ў мяне танней за трыццаць капеек білетаў няма, аўтобус — мяккі!

— Толькі тае бяды, калі і пераплачу які грош! Добро, што бярэш, каб табе бог здароўя даў!

3

«Ікарус» далей часта станавіўся. Для заезду, паводле графіка, нават у глухія вёсачкі вадзіцель рабіў вялікія зігзагі, але Лаўрэну было гэта на руку. Бытта чытаючы надта цікавую кніжку, ён у аўтобусе ўсё гартаў і гартаў старонкі свайго жыцця і сваіх землякоў.

Машына з людзьмі набліжалася да моста цераз Нёман. У ранішнім золаку замаячыў на адкрытым полі журавель ад калодзежа. Усяго столькі і засталося ад Данілавага хутара.

Зінка Данілава з Лаўрэнавай жонкай служылі калісьці разам у гродзенскіх паноў. Там Даніліха навучылася шыць і на вёску вярнулася з зінгераўскай машынкай. Калі абедзве сяброўкі павыходзілі замуж, Нінка часта прымушала Лаўрэна запрагаць кабылку ды везці да сяброўкі кужаль дарослым на кашулі альбо дзецям на майткі.

Даніла Кісляк меў гэтулькі ж гадоў, як і Лаўрэн, але ў юнацтве нажыў грыжу, і да войска яго не бралі. Толькі ў вайну, бядак, паплаціўся больш за іншых.

У той вечар да Кіслякоў завіталі два маладыя партызаны на сувязь. Хлопцы да колікаў прывязалі коней. Распыталі на падворку ў Данілы пра тое пра сёе. Папрасілі коням даць корму ды за дарогай паназірацць, а самі адправіліся за Зінай на кухню вячэраць. Покуль пачапіць коням на насы торбы з аўсом, Даніла іх па-гаспадарску рас-кілзаў (на сваю галаву!), старанна панакрываў гунькамі і прыняўся калоць цурбаны.

Зінка цяжкай работы мужу з-за яго калецтва не давала, сама нават рыхтавала апал, ганяючы да гэтага занятку і старэйшую дачку, Рэгіну, але тут — выпадак асаблівы. Адным словам, Кісляк асцярожна — наколькі дазваляла яму грыжа — цюкае бярозавыя дровы ды ўважліва цікуе за плот. Стаяла цішыня. За вушы пашчыпваў лёгкі марозік. Узышоў якраз месяц, іскрылі сняжыкі, і было на полі так відна, бы днём.

На кухні згаладнелыя хлопцы ўзяліся каўтаць падагрэты боршч з мясам. Каля печы чатырохгадовы Кіслякоў Лёнік стругаў лучынку ды зыркаў на чужых.

Раптам малы заенчыў:

— Урэзаў палец, урэзаў палец, урззаў палец, ы-ы-ыгы-гы-ы!..

— Маці накрычала:

— Ці табе не казала — не чапай нажа! Сколькі раз табе цвярдзіла — не бяры яго ў рукі!

— Ма-ам, кро-оў! Кро-оў!

— Зліжы, і ўсё! Нічого, да вяселля зажыве!

— А калі — вяселле? Хачу вясе-елле!

— Пацерпіш! Цяпер табе яго рабіць шчэ рано!..

Акружэнец з-пад Саратава — белабрысенькі Пашка — са шкада-ваннем ад таго, што яму перашкодзілі смакаваць страву, узняў над міскай галаву:

— Пра якое вяселле можа быць зараз мова, чалавек? Раней трэ нам з табой немцаў праперці адгэтуль! А кроў — дзе ты яе бачыш?! Ха, хіба ж гэта — кроў? Зараз зайчыкавы вушкі зробім і — адразу кроў тая ісці перастане! Нясі руку!

Хлопчык даверліва наставіў палец. Партызан спрытна абгарнуў яго бінтом з індывідуальнага пакета, завязаў на вузел, пакіцуўшы даўгія канцы.

— А цяпер — глядзі! Гэта — адно вушка, гэта — другое, бачыш? А ты шчэ плакаў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x