Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Буду шчэ вам усміхацца! Самі смейцеся, бо мне не хочацца!

— Ды не мне, а якраз табе патрэбна гэта, калі хочаш мець перавагу над Турышчавай! Глядзі, і ў яе не клеіцца!

Людзе якраз не паддаваўся брус. Турышчава саскочыла і з плачам паляцела ў раздзявалку. За ёю пабеглі Растоцкі з Латынінай. Оля адразу ўстрапянулася і ўзялася за працу».

Пасля Мюнхена вядомы фотарэпарцёр расказзаў:

— Я здымаць пайшоў — фота ў газету да зарэзу спатрэбілася. «Пастой хоць мінуту спакойна!» — кажу. А яна мне: «Усе вы абрыдлі мне, як горкая рэдзька! Уяўляеце? Гэта ў яе гады!

Абурана і доўга скардзіўся яшчэ бывалы чалавек, які прызвычаіўся даўно, што сусветныя славутасці пруцца, самі лезуць у бліскучы акуляр фіялетавага аб'ектыву, абы толькі ўплывовы майстра зрабіў ласку — «пстрыкнуў» іх.

Такія паводзіны Олі — капрыз разбэшчанай увагай асобы?

Хутчэй — паводзіны чалавека, які часта сумняваецца, падае духам, робіць памылкі, аднак увесь у пошуку, гарыць прагай да дзеяння і тварэння, не можа цярпець паказухі, якая збівае з панталыку, гамуе рытм. Вось таму, мабыць, маленькі бунтар з Прынё-маншчыны перад фотакорам і ўзарваўся.

Калі спартсменка выйшла на памост «Чыкага стадыён», 16 тысяч амерыканцаў,— як было ўжо сказана Кнышам,— у экстазе раўлі, свісталі ды ламаталі нагамі. Варта ж было Олі прыкласці да вуснаў пальчык, вачыма папрасіць цішыні перад выступленнем, і, паводле слоў трэнера, зала раптоўна замерла, цішыня настала так нечакана, бытта ў долю секунды застыў сам вадапад Ніягара. Я спытаўся ў Рэнальда Іванавіча, ці вучыў ён гэтаму сваю падапечную. Не, не вучыў. Нельга ўсе выпадкі прадбачыць інструкцыямі. Такія паводзіны можа падказаць толькі сэрца і на гэта трэба мець талент. Вось яшчэ і таму гэтае дзіця так нам прывабнае.

Олю падпільноўвалі спакусы. Да яе ліплі з непатрэбнымі парадамі сапраўдныя і ўяўныя аўтарытэты, а ўжо надакучлівая апека «добразычліўцаў» атакавала на кожным кроку.

— Што вы мэнчыце дзяўчыну? — напала аднойчы на трэнера блізкая для Олі асоба.— Чаму вы ёй курыць не дазваляеце, чаму забараняеце нават выпіць? У манашкі запісалі, так?!. Якое маеце на гэта права?!

Іншы салідны «апякун і добразычлівец» доўга не адставаў ад спартсменкі з надта заманлівай парадай:

— Оля, кідай ты гэтага Кныша, хопіць яму нажывацца на табе! Кідай зараз жа, я з цябе вялікую артыстку зраблю! З такім талентам? Гэ-э!.. З маёй дапамогай будзеш выступаць праз год-другі ў самім МХАЦе!

Аднаго разу я назіраў у паліклініцы, як Олю дружна абкружылі пажылыя медсёстры, сталі над ёй охаць ды ахаць і гэтак жа дружна ёй лесціць.

— Олечка, навошта табе патрэбны гэтыя коскі?! — пасарамаціла яе даволі прызваітая бабка ў белым халаце.— Ты ж такая маладая, прыгожая паненка, ты ж ўжо і грошы свае маеш — зрабі сабе прычоску, як іншыя, будзь, як усе!..

Не паддавацца спакусам, якія б яны бліскучыя не былі, вытрываць, не «быць, як усе», заставацца пры любых абставінах самім сабой — мабыць, самая складаная штука ў жыцці.

11

Такім чынам, вяртаючыся яшчэ раз да Олінай пошты і таго фурору, што спартсменка выклікала за морамі ды акіянамі, мы можам цвёрда сказаць:

Вольга Корбут — цэлая грамадская з'ява і здабытак нацыі. З'ява нарадзілася і дасягнула свайго апагея ў мяне, гродзенскага стара-жыла, ледзь не на вачах. Я не раз вельмі шкадаваў, што не змог прадбачыць усяго загадзя, не сачыў за яе развіццём паслядоўна, крок за крокам, па дробязі і цяпер, спрабуючы выкласці незвычайную кар'еру зямлячкі на паперы, апісваю яе рэтрэспектыўна.

З пасляваеннага часу ўспамінаюцца мне толькі два моманты, якія мелі ўскосныя адносіны да будучай спартсменкі, а мне давялося быць іх сведкам.

Летам 1944 г. у Гродна, дзе яшчэ дагаралі нямецкія склады і курыліся абсмаленыя руіны будынкаў, услед за савецкімі войскамі прываліла з лесу наша партызанскае злучэнне. Неўзабаве ўсіх здаро-вых партызан ваенкамат выклікаў для адпраўкі на фронт. Тады і запомніўся мне дваццацігадовы Валянцін Корбут з брыгады Неўскага.

Партызан гэты ледзь не плакаў, што з-за пашкоджанай рукі прызыўная камісія яго забракавала. Якраз гэты хлапец потым стаў бацькам славутай спартсменкі.

Неўзабаве мы з ім яшчэ раз спаткаліся пры незвычайных акалічнасцях.

Позняй восенню 1945 года мы, студэнты Гродзенскага педага-гічнага інстытута, пад кіраўніцтвам інструктара гаркома камсамола Валянціна Корбута адправіліся на электрастанцыю праводзіць субот-нік. Нашую ЦЭЦ пабудавалі ў 191З годзе шведы, а немцы, адступаю-чы, узарвалі ў турбінах нейкія часткі, і святло гораду пакуль што даваў электрапоезд. Студэнты пачалі дужацца на пляцоўцы са скрынямі з абсталяваннем, пакуль не заўважылі дзіва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x