Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

12 сакавіка. Лос-Анджэлес.

«Оля захварэла, на трэніроўку не ідзе. Зрабілі ўкол вітаміну С. Зайшоў доктар, перш-наперш спытаў:

— Хто падпісвае чэк?

Павітаўшыся з тым чалавекам, доктар толькі тады стаў вітацца з намі. Хворую ён глядзеў дзве-тры мінуты, затым выпісаў чэк на 96 долараў і спытаў зноў:

— Укол зрабіць мне ці самі зробіце? Спалоханая наша пераклад-чыца заявіла, што — самі, бо тады доктару трэба было б плаціць яшчэ З5 долараў. Ён дзелавіта паклаў у кішэню наш чэк і пайшоў...»

14 сакавіка.

«...Ля ўваходу ў будынак палаца мы нечакана сустрэлі славутага рэкардсмена Алімпіяды-68 Роберта Бімона. Калісьці ён скочыў на фенаменальную даўжыню — 8,90 метра? Яму ігралі амерыканскі гімн, а ўвесь свет паўтараў, што Роберт дасягнуў мяжы чалавечых магчы-масцей. Зараз Бімон — апушчаны, худы, у дзіравых кедах і парваных нагавіцах, нездаволены жыццём. сядзеў пад пальмай. Экс-чэмпіён ахвотна пазіраваў нам для здымкаў і расказваў аб сваім горкім лёсе беспрацоўнага.

У кафэ даём інтэрв'ю. Оля забылася пра ўсё, чаму яе вучыў, выручыла яе перад карэспандэнтамі Турышчава. Прачытаў нешта з паперкі і Бімон, а за ім астранаўт Армстронг расказаў пра палёт на Месяц. Бімон папрасіў што-небудзь паесці, але яму прапанавалі за абед заплаціць. Сдавуты спартсмен нешта пракрычаў і дэманстра-тыўна пакінуў залу.

Бедны негр застаўся галодны...»

«Нью-Йорк Таймс» паспрабавала ў даволі адкрытай форме вытлумачыць прычыну поспехаў савецкіх спартсменак, якія з гэткім трыумфам выступалі ў ЗША. I вось што ўплывовая газета вымушана была сказаць на ўсю Амерыку:

«Прадстаўляючы Олю Корбут, гэту 17-гадовую савецкую гімнастку, ад выступленняў якой замірае дыханне, як суперзорку, сродкі масавай інфармацыі ЗША пазбягаюць закранаць пытанне (інакш яно, вядома, узнікла б) пра тое, як у СССР, ГДР і іншых сацыялістычкых краінах удалося выхаваць гэтак многа выдатных спартсменаў сусветнага ўзроўню.

Сапраўдная прычына безупыннага ўдасканалення майстэрства і здольнасцей савецкіх спартсменаў,— дадае газета,— крыецца ў адносінах да спорту ў Савецкім Саюзе. Там дзеці атрымліваюць спартыўную падрыхтоўку бясплатна ў спортцэнтрах, школах і лагерах, чые выдаткі аплочваюцца міністэрствам асветы і праф-саюзамі. Усе спартыўныя пляцоўкі і абсталяванне знаходзяцца ў распараджэнні школ бясплатна на працягу цэлага дня па дэкрэту дзяржавы, і моладзь трэніруецца пад наглядам вопытных спецыя-лістаў. Такія ж мажлівасці існуюць і ў іхніх інстытутах.

На савецкіх заводах адводзяць спецыяльныя мінуты для размінкі, што з'яўляецца кантрастам у параўнанні з умовамі, у якіх знаходзяцца рабочыя нашай краіны. У выніку паскоранага тэмпу і доўгіх гадзін работы амерыканскія рабочыя прыходзяць дамоў стом-леныя, а ў час адпачынку на рабоце (калі такі дзе і заведзены) ім няма чаго рабіць, як толькі стаяць ды піць каву ».

Ад слоў адной з вядучых амерыканскіх газет нічога не адымеш. Шкада. што «Нью-Йорк Таймс» не можа зірнуць на парадкі ў сваім грамадстве яшчэ і вачыма савецкага трэнера.

8

Пасля выступленняў нашых спартсменак у ЗША там адразу з'явіліся тысячы клубаў Олі Корбут. Стаў рэгулярна выходзіць часопіс — орган «Клуба балельшчыкаў Олі Корбут», а кампаніі, якія пастаўлялі спартыўны інвентар, не паспявалі ўжо завозіць брусы, турнікі, накладкі для рук, гімнастычныя касцюмы і тапачкі-чэшкі для дзяўчатак і хлопчыкаў.

У скульптараў і мастакоў узнікла пільная патрэба рабіць Оліны партрэты на палатне, у гіпсе і бронзе.

Пайшла красавацца прычоска «а-ля Оля Корбут», кашулі з партрэтамі нашай зямлячкі на грудзях і плячах, з надпісамі «ай лав ю, Вольга!», «май дарлінг, міс Корбут!».

Друкарні выпусцілі сотні тысяч каляровых плакатаў з фігурай Олі Корбут, якімі абклейваліся цэлыя гарады і краіны.

Фірмы выкінулі на прылаўкі пласцінку з песняй пра нашу спартсменку.

У друку з'явіліся «оды» і «санеты» для Олі Корбут.

У многіх штатах збягаліся натоўпы Оліных паклоннікаў ды паклонніц — яны вар'явалі і раўлі «марш Вольгі Корбут», стрымлівалі вулічны рух, і паліцыя не магла нікому даць рады...

Пасля Амерыкі Оля з сяброўкамі працягвала свае паездкі па крывізне зямнога шара і ўсюды ўзбуджала людзей, а яе прыезд быў заўсёды не абы-якой сенсацыяй.

У час яе выступленняў у Англіі ўяўленні аб брытанцах, як аб людзях стрыманых ды халодных, развеяліся як дым. Спартсменка мела магчымасць на кожным кроку пераканацца, што тэмперамент англічан ані не ўступае энтузіязму амерыканскіх балельшчыкаў. I там газеты на ўсю паласу змясцілі фота Олі на фоне Крамля з кідкімі надпісамі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x