Пра яе раптам загаварылі мацёрыя нацыяналісты.
Белапалякі ў лонданскай «Газеце Нядзельнай» залічылі Олю сваёй. Украінцы ў «Гомане Украіны» аб'явілі яе ўкраінкай. Літоўцы напісалі, што яна чыстакроўная літоўка. Латышы-эмігранты прысвоілі Олю сабе. Рускія белагвардзейцы назвалі спартсменку рускай і напісалі, што яна паходзіць з былой дваракскай сям'і. I ўсе яны празвалі Олю «Эльфам, які гуляе з сонечнымі промнямі».
У журналісцкіх колах найбольш аплочваліся інтэрв'ю, узятыя ў Олі Корбут. Назвы артыкулаў у асноўных газетах капіталістычных краін часта складаліся з адных клічнікаў:
«Оh, Оh, Оh, Оlga!!!»
А рэклама на выступленні нашай спартсменкі, напрыклад, у Японіі, выглядала так: на вялізных шчытах — толькі два словы:
«ОЛЬГА У ТОКІО!!!»
За гонар прымаць у сябе спартсменку спрачаліся найбольш вядомыя бургамістры і мэры. У час турнэ па сямі асноўных гарадах ЗША паездка савецкіх гімнастак у Чыкага прадугледжана спачатку не была. Тады з Паўночнай Амерыкі ў СССР паляцела тэрміновая тэле-грама. Яна гучала як крык роспачы:
«Пану Аляксею М. Касыгіну. Масква. Крэмль.
Лічу магчымым прасіць Вас, пан прэм'ер-міністр, пасадзей-нічаць, каб каманда гімнастак СССР з Вольгай Корбут... пабывала ў Чыкага, што было б справядлівым для грамадзян другога па велічыні горада ў Злучаных Штатах Паўночнай Амерыкі і садзейнічала б за-мацаванню сяброўскіх адносін паміж нашымі вялікімі народамі...
Са шчырай павагай і надзеяй Рычард Дзік Эйлі, Мэр Чыкага».
Што з гэтага выйшла, варта далей паслухаць галоўнага трэнера алімпійскай чэмпіёнкі Рэнальда Кныша:
— Як толькі Оля ўзышла на памост аграмаднай, на 16 тысяч гледачоў, залы «Чыкага стадыён», дзяўчына літаральна сумелася ад разгубленасці — так крычалі, свісталі і бурлілі трыбуны. Аднак варта Олі было прыкласці толькі палец да вуснаў, выразам вачэй папрасіць цішыні, каб сабрацца перад выступленнем, як усё раптам замерла, цішыня настала так нечакана, быццам у долю секунды застыў сам Ніягарскі вадапад.
Далей Р. Кныш гаворыць:
— Тлумачыцца гэта надта проста. У Амерыцы, дзе гэтак шмат ненатуральнага і найгранага, дзе лёгка прадаюцца і купляюцца харчы, рэкорды, слава, вейкі, дружба, змоцыі, здароўе,— як лекі, людзям спатрэбіліся ўжо чысціня пачуццяў і натуральнасць спорту. Такія «лекі» Амерыка якраз і знайшла ў дробненькай, адкрытай, непасрэднай ды гэтакай не «галівудскай» у парыве сваіх перажыван-няў дзяўчынцы з коскамі-хвосцікамі, у якой няма нічога штучнага і завучанага. I прыехала да іх гэта натуральная дзяўчынка аж з да-лёкага якогасьці беларускага Гродна.
Потым галоўная чыкагская газета адзначыла:
«У гледачоў захапіла дыханне, калі міс Корбут выконвала свой непаўторны элемент — сальта з рознавысокіх брусоў. Яны гулам заха-плення сустракалі кожны рух алімпійскай зоркі, якая важыць усяго 84 фунты».
«Крыстан сайенс монітор» ад 2З сакавіка:
«Корбут стаіць, як крылаты чароўны эльф, і чакае выхаду. «Вольга! Вольга! Вольга!» — скандуюць паклоннікі яе абаяльнасці, і спартсменка адказвае ім шчырай, цудоўнай усмешкай».
У выніку паездкі па ЗША дзень 26 сакавіка па прапанове мэра Чыкага Рычарда Эйлі быў аб'яўлены «Днём Олі Корбут». Мэр накіраваў у Маскву тэлеграму ўжо другога зместу:
«...Самая шматлікая аўдыторыя, якая калі-небудзь збіралася ў нашым горадзе, а мажліва, і ва ўсіх Злучаных Штатах Паўночнай Амерыкі, каб паглядзець гімнастычную праграму, горача вітала і заха-плялася прадстаўленнем, паказаным камандай савецкіх гімнастак. Гэтыя цудоўныя дзяўчаты ўнеслі велізарны ўклад у справу паглыблення дружбы і разумення паміж Вашай краінай і насель-ніцтвам Злучаных Штатаў!»
«Нью-Йорк Таймс»:
«Вольга Корбут і руская жаночая каманда гімнастак закончыла сваё турнэ па ЗША ўчора вечарам, растапіўшы астаткі варожых ільдоў з часоў халоднай вайны».
Пасля выступлення ў «Мэдысок сквер-гардэн» тэлевізійная кампанія «Эй-бі-сі» спыталася ў гледачоў усёй Амерыкі, хто лепшы спартсмен года. Першае месца заняў не свой, не амерыканец Марк Спіц, які ў Мюнхене адхапіў за плаванне аж сем залатых медалёў, а менавіта дзяўчынка з беларускага Наднямоння. Олі амерыканцы і ўручылі прыз года.
Тады ж амерыканскія газеты змясцілі інтэрв'ю з віднымі сваімі спецыялістамі па гімнастыцы. Трэнеры аднагалосна падзялілі сваю гімнастыку на перыяды:
1). BO (Before Olga — да Олі).
2). АО (After Olga — пасля Олі).
7
Гродзенцы прыехалі ў ЗША ўпершышо, і некаторыя бакі жыцця той краіны здаліся ім проста дзікімі. У дзённіку Олінага трэнера Р. Кныша, напрыклад, ёсць такія мясціны:
Читать дальше