Навала пісем да Олі — з малюначкамі, якія кранаюць душу сваёй немудронай шчырасцю, са зварушлівымі падаруначкамі, з ад-крытачкамі ды пустымі канвертамі, На якіх віднеецца ўжо і зваротны адрас,— найбольш менавіта такіх. Тысячам дзяўчатак і хлопчыкаў, юнакам з Варонежа і Казахстана, з-пад Фудзіямы і з Тэхаскіх прэрыяў, з Парыжа і Дубліна, з-пад Торуні і Варна — белым, чорным, жоўтым і мулатам — раптам неадкладна спатрэбіліся фотаздымкі гродзенскай спартсменкі ды яе аўтограф.
Іншыя пасылалі да Олі ўжо дзевятае, пятнаццатае пісьмо і прасілі, малілі, клянчылі, хітрылі, спасылаючыся на аднолькавы з ёю ўзрост, на ідэнтычнасць прозвішчаў, на ўяўнае сваяцтва са спарт-сменкай (такіх аўтар нарыса спаткаў некалькі дзесяткаў!), на сімпатыю да яе краіны, на сумесную быццам бы вучобу ў школе, прабыванне ў адным дзіцячым садзіку, піянерскім лагеры,— усе яны патрабавалі фатаграфію ды аўтограф, як бы без яго і дня ўжо не змаглі б выжыць.
Наіўныя хітрыкі балельшчыкаў.
Хоць такой тоненькай і ўяўнай нітачкай яны хацелі далучыцца к славе, поспехам і дасягненням сваёй равесніцы. Малады эгаістычны снабізм? Балельшчык мае магчымасць адчуваць сябе пераможцам, не прымаючы ўдзелу ў барацьбе. Кожны раз, калі мы ствараем сабе ідэала, мы сябе самасцвярджаем. Мы як бы ўваходзім у долю і становімся пайшчыкам яго славы і аўтарытэту: застаючыся прафанамі, мы набываем права разважаць ды меркаваць аб рэчах, якія раней былі нам недаступныя.
«Паду-умаеш, Оля Корбут! Каб адно захацела, стала б і я такой — мы нават равесніцы, і пісьмо, унь, мне прыслала, і фота!..»
«А ў нас дак і прозвішча аднолькава!..»
«Доўга люблю спаць, ну і што? Прачнуся і таксама буду слаўнай, варта толькі захацець!..»
Ва ўсім гэтым яшчэ — наяўная спроба своеасаблівага сама-сцвярджэння юнакоў і дзяўчат з розных кантынентаў, цяга да гераіч-нага, да таго, з каго можна браць прыклад, на каго можна маліцца, каму ў жыцці шанцуе, каму можна, напэўна, верыць, ускласці на яго свае надзеі і мары.
Адным словам, усім праціўнікам станоўчага героя ў мастацкай літаратуры для моладзі раю пакапацца ў пошце слаўнай гродзенскай спартсменкі, і, я ўпэўнены, яны знойдуць тысячы пераканаўчых прыкладаў таго, як не толькі савецкая моладзь, але хлоппы ды дзяўча-ты ўсяе зямлі такога героя прагна шукаюць і потым, бы да паветра, цягнуцца да яго. Бо ў маладых душах — і халодных скандынаваў, і разважлівых немцаў, і адчайных амерыканцаў, і гарачых паўднёўцаў, і савецкіх камсамольцаў,— за ўсіх, незалежна ад тэмпераменту, тлее заўсёды невынішчальная прага да незвычайнага і гераічнага, бо прагу гэтую мудрая прырода незалежна ад нас акуратна перадае ў храмасомах па бясконцым ланцужку пакаленняў, а часта не віна маладых, што побач з імі няма свайго Корчака, Сухамлінскага... Кны-ша,— але гэта ўжо зусім іншая тэма.
6
Оля раптам спатрэбілася не толькі юнацтву.
Каб толькі разам сфатаграфавацца ды ў адной кампаніі са славутай спартсменкай трапіць на старонкі папулярных і ўплывовых газет, з нашай малышкай пачалі нагвалт шукаць сустрэчы відныя імпрэсарыі ды кінаактрысы, прынцы і прынцэсы, міністры і сената-ры. Для падняцця аўтарытэту ў разгар «Уотэргейтскай справы» прыняў Олю ў сваёй раззідэнцыі нават сам прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан, і пра гэта варта сказаць асобна.
Ратуючыся ад беззямелля і галечы, на працягу двух стагоддзяў, да самага 19З9 года эмігравалі ў ЗША дзесяткі тысяч прынёманцаў шукаць шчасця. Што стала з імі? Усе яны згарэлі на чужыне, бязлітасна выкарыстаныя маладой буржуазіяй для самай чорнай работы пры вакладцы падвалін капіталістычнай махіны. Толькі нямногім удалося ўзняцца да сярэдніх гандляроў, уладальнікаў рэстаранаў ды гасцініц — мяжа мараў дабрабыту эмігрантаў (калі быць больш дакладным, адзін гродзенец сваімі «здольнасцямі» ўразіў нават усю Паўднёвую Амерыку: гангстэр Меер Ланскі).
Нагадваючы цяпер тыя сумныя факты, мне бачыцца надта сімвалічным, што ў самай магутнай капіталістычнай дзяржаве, дзе цяпер не знойдзеш і магіл тых нешчаслівых эмігрантаў з Прынёман-шчыны. прэзідэнт Злучаных Штатаў Паўночнай Амерыкі (няхай сабе і падмочаны), аддаючы пашану Дасягненням савецкіх спартсменаў,— на ўзроўні ўрадавай дэлегацыі прымаў гродзенцаў у сваім Белым Доме, частаваў бутэрбродамі і кавай, затым уручыў Олі вялізнага плюшавага мішку, а яе трэнеру — бурштынавыя запінкі.
На старонках некаторых замежных газет разыгралася трагіка-мічная барацьба за нацыянальную прыналежнасць Олі.
Читать дальше