Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Экіпаж супрацьлодачнага карабля «Альбатрос» жадае табе і далей такога ж поспеху!»

Будаўнікі БМУ, г. Орша:

«Оля, мы вельмі просім цябе ўсе, колькі нас ёсць — 684 чалаве-кі,— выступі ў нас на «Огоньке». Як толькі атрымаем тваю згоду, зараз жа адправім па цябе ў Гродна машыну «Волгу» з шафёрам першага класа, а на сцэну ўнясём на руках.

Прыязджай абавязкова!»

Прыкладна ў такім жа стылі напісаны і сотні іншых пісем ад нашых хлопцаў і дзяўчат, пенсіянераў і вучоных, лётчыкаў і канструктараў, геолагаў і ўрачоў, калгасніц і салдат.

3

Для пулярнасці спартсменкі тэлебачанне зрабіла цуд. Оліна май-стэрства на Алімпіядзе ў Мюнхене ўбачыла 800 мільёнаў тэлегледачоў, дзяўчына адразу перасягнула нацыянальныя межы ды «жалезныя заслоны» і

Крупная державная ответственность

Рухнула па маленькие плечи.

(Роберт Раждзественскі)

Да спартсменкі не проста пайшлі пісьмы, яны хлынулі бяскон-цымі патокамі і з-за мяжы, часам з такімі лаканічнымі адрасамі на рознафарматных, рознакаля-овых канвертах:

«СССР, Олі Корбут».

«Беларусь, Олі Корбут».

«Расія, Вользе...»

У пісьмах з Варшавы, Сафіі, Лейпцыга ды іншых мясцін сацыялістычнага лагера Оліны балельшчыкі і балельшчыцы размаўлялі са спартсменкай, як з роўнай, пісьмы іх мала чым розніліся ад савецкіх, прыведзеных вышэй. Затое ў пасланнях балельшчыкаў і ба-дельшчыц з-за «жалезнай заслоны» відаць, што Оліны выступленні на многіх людзей падзейнічалі як выбух, узрушылі людскія душы.

Дэйв Браун, Тэхас 79925, ЗША:

«Дарагая Оля! Пішу табе восьмае пісьмо. На зямлі, поўнай войнаў, нянавісці, цяпер так многа людзей патрабуюць тваю цудоўную ўсмешку і чароўнасць, што я вырашыў цябе патрывожыць яшчэ раз...»

Майк А., Клінтон, Іова:

«...Я спадзяюся, што ты правяла добра час у ЗША. Калі ты выстулала і цябе паказвалі па тэлебачанні з Белага Дома, я заўважыў, што вы, рускія, маеце таксама пачуццё гумару. Мы гэта цэнім, бо ў ЗША мы ўсе заўсёды жартуем...

А ведаеш, раней, калі з сябрамі я гуляў у школе ў «вайну», мы звычайна «ваявалі» толькі супроць рускіх. Пасля ж твайго выступлен-ня ўжо мы ўсе гаворым пра рускіх, як пра сяброў...»

Арле, Тэхас, Жэнне С.:

«Дарагая Оля! Пішу табе не толькі таму, што захапіўся тваімі спартыўнымі дасягненнямі,— я зацікавіўся тваёй краінай. У мяне адзіная праблема цяпер — не дазваляюць ездзіць у некаторыя краіны з-за таго, што мой тата на адказнай рабоце. Яго праца такая важная, што калі б я нават толькі прыблізіўся да тваёй краіны, мяне, відаць, ЦРУ адразу схапіла б. Мама мяне абзывае камуністам за тое, што цікаўлюся тваёй краінай.

Што я хачу сказаць — вось яно: жадаю прыехаць у тваю краіну і як мага хутчэй. Быў бы вельмі рады, калі б ты мне ў гэтым дапамагла. Цяпер я ўжо ў такім узросце, што магу думаць самастойна (аўтару пісьма... 15 гадоў! — А. К.). Калі ты думаеш, што гэта жарт,— вельмі памыляешся. Для мяне ўсё гэта надта сур'ёзна.

Калі ласка, пастарайся дапамагчы мне, калі ты можаш, а калі не можаш, то адпішы, буду шукаць іншыя сродкі, каб дабрацца да вас, і ад свайго не адступлюся».

Джэк У., Пітсбург, штат Пенсільванія:

«Я заўсёды падтрымліваў амерыканцаў і лічыў, што ніколі не змагу стаць на бок рускіх. Гэта было да Вас. Ваша выступленне на Алімпіядзе ў Мюнхене было сенсацыйным! Я спахапіўся, што падбадзёрваю Вас, плачу з-за Вас і, нарэшце, станаўлюся надта ўзбуджаным пры Вашай перамозе!

...Адчуванне, што палюбіў рускую за яе выключнасць і індыві-дуальнасць, запоўніла мяне надоўга і дало магчымасць зразумець рускіх і іншыя народы».

Л. Драйв, Мэрпорт, Нью-Йорк, 11768, ЗША:

«Оля, Вас любяць моцна амерыканцы і мільёны іншых людзей ва ўсім свеце не проста з-за Вашых спартыўных здольнасцей... У многіх народаў гэтаксама ёсць людзі, якія ўмеюць рабіць лепш, чым іншыя. Вы ж уся напоўненая нейкай чароўнасцю, што магнітам прыцягвае чалавека.

...Вы перавярнулі ўсё маё жыццё дагары нагамі. Усе мае пачуцці і светапогляд з-за Вас перамяніліся. Цяпер нават сорамна прызнавацца ў тых поглядах, якія ў мяне былі раней. Падумаць толькі — яшчэ год таму назад я быў антыкамуністам! Не мог нават уявіць сабе, што камуністычнае грамадства можа быць карыснае людзям, рабіць дабро свайму народу. Я быў упэўнены: вайна і забойствы ў В'етнаме неабходны, «каб уратаваць в'етнамцаў ад тыраніі каму-нізму». Вы адкрылі мне вочы на многае, аб чым я не меў ніякага ўяўлення. Мне нават і ў галаву не прыходзіла, што можна знайсці штосьці харошае ва ўсіх людзей. Цяпер разумею: лідэры Вашага грамадства робяць усё для таго, каб не даводзілася цярпець адным, а другія мелі з гэтага сабе карысць. Яны не спрабуюць падняволіць свет, а сацыялізм і грамадская ўласнасць у многіх адносінах стаяць вышэй за капіталізм».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x